Архів тега: навучанне

Напісанае застаецца

У апошнія гады арыентацыя працэсу навучання на камунікатыўнасць у значнай меры адсунула навык пісьмовага маўлення на задні план. У школьнай праграме пісьмовае маўленне і пісьмо часта становяцца толькі сродкам, а не мэтай навучання. Аднак значнасць пісьма ў навучанні замежнай мове ў апошні час вельмі высокая. Значна ўзрасла колькасць абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы адукацыі блізкага і далёкага замежжа, дзе неабходнымі ... Падрабязней »

Ад міні–праекта да даследавання

Сярод разнастайнасці педагагічных тэхналогій, накіраваных на рэалізацыю асобасна арыентаванага падыходу ў методыцы выкладання, цікавасць уяўляе праектнае навучанне. Праектная дзейнасць выкарыстоўваецца пры навучанні англійскай мове для развіцця творчасці школьнікаў, іх пазнавальнай дзейнасці, самастойнасці. Вельмі важна таксама, што ў рабоце над праектам дзеці вучацца супрацоўнічаць, а навучанне ў супрацоўніцтве выхоўвае ўзаемадапамогу, жаданне і ўменне суперажываць. Асноўнай мэтай выкарыстання метаду праектаў у навучанні замежнай ... Падрабязней »

Сяброўства ў класе і з класам

Паспяховасць у навучанні залежыць ад шэрага фактараў, і роля класнага кіраўніка ў стварэнні станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці далёка не апошняя. І калі перад настаўнікам на ўроку стаіць мэта стварыць умовы для вучэбнай матывацыі ў працэсе навучання, то перад класным кіраўніком стаіць мэта захаваць тое, што зроблена кожным прадметнікам на сваім уроку і закладзена ў сям’і для стварэння пазнавальнага клімату ... Падрабязней »

Калі лёгка вучыцца

Сёлета гімназія № 2 Мінска стала рэсурсным цэнтрам інфармацыйных тэхналогій Першамайскага раёна, што стварае дадатковыя магчымасці ў вырашэнні праблемы павышэння якасці ведаў навучэнцаў. Апошнім часам тут актыўна выкарыстоўваецца дыстанцыйнае навучанне ў дадатковай індывідуальнай рабоце з малодшымі школьнікамі па ліквідацыі прабелаў у іх ведах. Інтэграцыя сучасных інфармацыйных тэхналогій з традыцыйнымі формамі, метадамі і сродкамі вучэбнай дзейнасці — прыярытэтны напрамак работы настаўнікаў пачатковых класаў ... Падрабязней »