Архів тега: настаўнік

“Любові хопіць на ўсіх”

…Калі яна заходзіць у клас, вочы дзяцей пачынаюць іскрыцца ад радасці. І не толькі таму, што настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 11 Мінска Ірына Валер’еўна Данільчык вельмі ўсмешлівая і мілая. Яна валодае магічным уздзеяннем: усе вакол абавязкова пачынаюць усміхацца ў чаканні нечага новага і цікавага. Больш за 25 гадоў Ірына Валер’еўна пераступае школьны парог, каб аддаць усю ... Падрабязней »

6 “п” праектнага метаду навучання

Выкарыстанне праектнага метаду навучання дапамагае развіваць творчыя здольнасці школьнікаў. Праект — гэта вынік творчасці настаўніка і вучня. Лічу, што менавіта творчы пачатак у дзейнасці педагога і яго выхаванцаў здольны істотна павысіць якасць адукацыі. Даволі часта ў мяне ўзнікалі пытанні: “Што неабходна змяніць ва ўроку, каб зрабіць яго сучасным?”, “Як узмацніць матывацыю да вучобы і інтарэс дзяцей да пазнання, павысіць іх ... Падрабязней »

Дзень навукі як свята

Раённы вучэбна-метадычны кабінет Дрыбінскага аддзела адукацыі, спорту і турызму ўдзяляе першачарговую ўвагу метадычнаму ўдасканаленню педагогаў. Для гэтага арганізоўваюцца раённыя Дні вучэбных прадметаў, паказальныя адкрытыя педагагічныя саветы ў школах, вызначаюцца лепшыя педагогі і вучні праз конкурсы “Настаўнік года” ва ўсіх прадметных намінацыях і “Навучэнец года раёна”. Усё гэта садзейнічае развіццю творчасці настаўнікаў, матывуе кожнага педагога на дасягненне пэўнага выніку. Пачынаючы з ... Падрабязней »

Велікодны сувенір

Праект “Велікодны сувенір” у нашай школе доўгатэрміновы. Кожны год юныя ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Млын моды” і “Прыгажосць сваімі рукамі”, вырабляючы святочныя сувеніры, адкрываюць для сябе нешта новае і цікавае. Дзеці ведаюць, што сімвалам галоўнага хрысціянскага свята з’яўляюцца пафарбаваныя яйкі, а галоўнае ўпрыгажэнне велікоднага стала — кулічы. Выпяканне куліча і яго з’яўленне на святочным стале — даўняя традыцыя, якую продкі ... Падрабязней »

Каб дзеці знайшлі сваё шчасце

Кітайскую мову факультатыўна вывучаюць 180 хлопчыкаў і дзяўчынак з трох устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Оршы. Для многіх з іх валанцёры, якія выкладаюць прадмет, — бясспрэчны аўтарытэт, прыклад у паводзінах і ўчынках; дзеці называюць іх у ліку самых любімых настаўнікаў. А для маладых спецыялістаў — выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі КНР — работа ў беларускіх школах стала першым педагагічным вопытам.  Цаа Хай ... Падрабязней »

Творчы тандэм

Настаўнік… Слова незвычайнае, асаблівае. Настаўнік — гэта не той, хто мае дыплом аб адпаведнай адукацыі, а той, хто з душой аддаецца сваёй справе, справе выхавання дзяцей. Чалавек, здольны запаліць у навучэнцах агеньчык пазнання, сфарміраваць жаданне і ўменне вучыцца, а таксама выхаваць у дзяцей маральныя і грамадзянскія пачуцці. У навучэнцаў пачатковых класаў звычайна адзін настаўнік. Менавіта ён адыгрывае галоўную ролю ў ... Падрабязней »

Усе дарогі вядуць да Настаўніка

З дзяцінства нам кажуць: настаўніцтва — прэстыжная прафесія, адна з самых важных у свеце. Бясспрэчная ісціна. У Беларусі настаўнікамі становяцца па закліку сэрца. Пацвярджае гэта прыклад тых, хто большую частку свайго жыцця аддаў школе і дзецям. У кожнай школе прыход новага настаўніка выклікае фурор: школьнікі абмяркоўваюць “навічка” з усіх бакоў. Але мала каму прыходзіць у галаву больш даведацца пра тых настаўнікаў, якія ўжо ... Падрабязней »

Ці не аб даўніне марыць навізна?

У чым сучаснасць сённяшняга ўрока? Што павінна адрозніваць яго ад урока, скажам, дваццацігадовай даўнасці? Як правесці ўрок у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі бягучага часу? Якія крытэрыі звычайнага ўрока ў сучаснай школе? Гэтыя і іншыя пытанні высвятлялі ўдзельнікі пасяджэнняў раённых метадычных аб’яднанняў настаўнікаў Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, якія выкладаюць прадметы гуманітарнага цыкла. Пасяджэнні прайшлі ў форме дзён дублёра ў гімназіі Брагіна, ... Падрабязней »

…І зноў звініць званок

…І зноў звініць званок з урока. Але заўтра — новы ўрок, і паслязаўтра ўрок. Усе яны розныя, але ў кожным з іх павінна быць іскрынка. І галоўная задача настаўніка — знайсці гэтыя іскрынкі. Навучаючы, настаўнік вучыцца і сам. Так, у гэтай прафесіі шмат цяжкасцей. Але толькі ў ёй можна рэалізаваць свой творчы патэнцыял, атрымаць зарад энергіі для руху наперад, адчуць ... Падрабязней »

Камп’ютарны эксперымент для юных даследчыкаў

Многія сямікласнікі адчуваюць пэўныя цяжкасці ў пачатку вывучэння геаметрыі. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляецца акцэнтаванне ўвагі з першых урокаў на доказах, таму для абгрунтавання геаметрычных сцвярджэнняў пры правядзенні доказаў арганізоўваю камп’ютарны эксперымент. Для пабудовы камп’ютарных мадэлей выкарыстоўваю інтэрактыўную геаметрычную сістэму GeoGebra. GeoGebra прызначана найперш для рашэння задач школьнага курса геаметрыі. У гэтай сістэме можна ствараць разнастайныя канструкцыі з пунктаў, вектараў, адрэзкаў ... Падрабязней »