Архів тега: настаўнік

Праз вывучэнне навакольнага свету пазнай сябе

Экалагічнае выхаванне здольна ў поўнай меры выявіць выхаваўчую сілу толькі тады, калі яно стане неад’емнай часткай вучэбнага плана і атрымае ўсебаковую падтрымку з боку адміністрацыі ўстановы адукацыі. На працягу некалькіх гадоў наша школа займае ў горадзе першае месца па экалагічным выхаванні. Навучэнцы не толькі дэманструюць высокія вынікі ў конкурсах, але і годна выступаюць на алімпіядах па біялогіі. Важным звяном цэласнага ... Падрабязней »

“Музыка” замежнай мовы

Вывучэнне замежнай мовы — працэс працяглы і працаёмкі, таму перад настаўнікам паўстае праблема: як павысіць матывацыю навучэнцаў да яе вывучэння. Адзін з эфектыўных спосабаў павышэння матывацыі — пазакласная работа па замежнай мове, якая мае вялікае агульнаадукацыйнае, развіццёвае і выхаваўчае значэнне. Гэтая работа не толькі паглыбляе веданне замежнай мовы, але і дапамагае задаволіць патрэбнасць дзяцей у нефармальных зносінах, спрыяе пашырэнню кругагляду, ... Падрабязней »

Паэты з “Пралескі”

Міжшкольнае літаратурнае аб’яднанне “Пралеска”, якім кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марыя Юльянаўна Лісай, працуе на базе сярэдняй школы № 1 Скідаля Гродзенскага раёна ўжо шосты год. За гэты час школьнікі выдалі пяць зборнікаў сваіх вершаў, высокую адзнаку якім далі старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, гродзенскія паэты Мікалай Сяроў, Ала Нікіпарчык. Яшчэ адно дасягненне юных паэтаў ... Падрабязней »

Што могуць дашкаляты, калі працуюць педагогі?

У чарговы раз на Гомельшчыне прайшоў Тыдзень прафесійнага майстэрства педагогаў сістэмы дашкольнай адукацыі. Стартаваўшы ў 2008 годзе ў Мазырскім і Хойніцкім раёнах, ён стаў традыцыйным і змясціў у сабе цэлы комплекс задач і мэт. Сёлета ўдзельнікаў Тыдня прафмайстэрства прымалі Нараўлянская і Рагачоўская землі. Час патрабуе інавацый — Галоўнай ідэяй мерапрыемства можна назваць распаўсюджанне вопыту работы самых лепшых педагогаў дашкольных устаноў ... Падрабязней »

Праца, творчасць, захапленне

Настаўнік інфарматыкі гімназіі № 2 Брэста Ігар Навумавіч Басін захапляецца камп’ютарнымі тэхналогіямі ўжо даўно. Веданне новых дасягненняў у педагогіцы і методыцы выкладання інфарматыкі, эфектыўнае выкарыстанне сучасных тэхналогій дазваляюць настаўніку дабівацца высокіх вынікаў навучання. У метадычным арсенале педагога шмат розных метадаў і прыёмаў, якія дазваляюць падтрымліваць актыўнасць вучняў на працягу ўсяго ўрока, фарміруюць у іх вучэбна-інтэлектуальныя ўменні і навыкі. Выхаванцы Ігара ... Падрабязней »

Чароўныя ўзоры маленькіх майстроў

Упершыню пра ткацтва ў Беларусі згадваецца ў дакументах XVI—XVIII стст. Да XIX—XX стст. гэты хатні занятак з’яўляўся адным з самых распаўсюджаных. Лічылася, што ткацтва — гэта дар, які паслаў чалавеку Бог. У большасці народаў свету ёсць міфы і легенды, у якіх апавядаецца пра выраб тканіны і ткацтва як рамяство. Багаты і каштоўны матэрыял, які ствараўся ў працэсе ткацтва, не павінен ... Падрабязней »

Дыялог культур, або Сяброўства, якое не мае межаў

У век глабалізацыі, імкнення пазнаёміцца з іншымі краінамі, з людзьмі розных нацыянальнасцей адчуваецца вострая патрэба ў вывучэнні замежных моў, але разам з тым усё ярчэй праяўляюцца і тэндэнцыі да адраджэння нацыянальных сістэм выхавання, падтрымання народных традыцый і звычаяў, захавання нашай роднай беларускай мовы. Менавіта з дапамогай мовы мы разумеем адно аднаго і можам перадаць усю прыгажосць і своеасаблівасць сваёй нацыянальнай ... Падрабязней »

Фарміруючы камунікатыўныя кампетэнцыі

Кожны з нас, калі чуе замежную мову, вельмі хоча зразумець, пра што ж гавораць? Таму наша навучальная ўстанова бачыць перад сабой галоўную задачу — выклікаць устойлівую цікавасць да нямецкай мовы і даць вучням трывалыя веды! Такім чынам, нямецкая мова, мова вялікіх Шылера і Гётэ. Сёння яна запатрабавана ў самых розных галінах — у навуцы, мастацтве, палітыцы. Нямецкая — адна з ... Падрабязней »

На ўрок — з энтузіязмам!

Эфектыўная інтэграцыя інфармацыйных тэхналогій у адукацыю з’яўляецца ключом да вырашэння многіх праблем, якія патрабуюць захавання выразнага балансу паміж лепшымі метадамі традыцыйнага навучання і новым разуменнем самога працэсу навучання. Такая інтэграцыя залежыць ад выкарыстання ІТ для прасоўвання і паглыблення камунікацыі, гэта значыць для забеспячэння новага ўзроўню адукацыі. Інтэрактыўная дошка — вельмі зручнае навучальнае абсталяванне, якое ўяўляе сабой сэнсарны экран, далучаны да ... Падрабязней »

Дзіцячыя гульні як сродак навучання

Шматгадовы вопыт работы ў пачатковай школе падштурхнуў аўтара да пошуку альтэрнатывы дыдактычным сродкам навучання, якія патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення шматлікіх кардонных картак, палосак, лічыльнага матэрыялу і інш. Знаёмства на адным з рэспубліканскіх педагагічных фэстаў з адукацыйнымі магчымасцямі канструктара “ЛЕГА” дапамагло зразумець, што такой альтэрнатывай для настаўнікаў пачатковай школы могуць стаць “цаглінкі”. Зацікавіўшыся новым сродкам навучання, аўтар пачала вывучаць гісторыю ... Падрабязней »