Архів тега: настаўнік-дэфектолаг

Тэатр танцавальнай тэрапіі

Добрыя справы аб’ядноўваюць добрых людзей з розных краін. Шчырае сяброўства італьянцаў і беларусаў пашырае магчымасці супрацоўніцтва ў многіх сферах, у тым ліку ў рабоце з асаблівымі дзецьмі. Італьянскі псіхатэрапеўт, спецыяліст па танцавальна-рухальнай тэрапіі, рэжысёр тэатральнай асацыяцыі Сompagnia Tuttoattaccato Джардана Марыяні разам са сваімі памочнікамі-акцёрамі два разы ў год на працягу двух гадоў прыязджае ў Беларусь, каб працаваць з выхаванцамі па ... Падрабязней »

“Цуды ў куфэрку” — вучымся і развіваемся

Няўмольная статыстыка паказвае, што ў цяперашні час назіраецца павелічэнне колькасці дзяцей з рознымі парушэннямі маўлення. Пры гэтым мы, педагогі, цудоўна разумеем, што толькі пры ўмове своечасовага і правільнага, якаснага навучання маўленню можна рэалізаваць усе іншыя адукацыйныя задачы. Каб маўленне дзіцяці было ў норме, трэба весці мэтанакіраваную работу ў гэтым кірунку. Неабходна пастаянна развівацца, шукаць новыя формы, прыёмы і метады работы, ... Падрабязней »

Вучым дашкольнікаў дыферэнцыяцыі гукаў

Вельмі часта настаўнікі пачатковых класаў сутыкаюцца з дзецьмі, якія з цяжкасцю авалодваюць навыкамі чытання і пісьма. Сярод найбольш распаўсюджаных памылак вучняў — замена гукаў па фанематычным падабенстве. Таму фарміраванне граматычна правільнага, лексічна багатага і фанетычна дакладнага маўлення, якое дазваляе будаваць зносіны і рыхтуе да вучобы ў школе, — адна з важных задач настаўніка-дэфектолага ў рабоце з дзецьмі з агульным недаразвіццём ... Падрабязней »

Казка — надзейны памочнік педагога

Не сакрэт, што апошнім часам назіраецца рост колькасці парушэнняў маўлення ў дзяцей рознага ўзросту. Пошук найбольш эфектыўных метадаў, спосабаў дапамогі такім дзецям, удасканаленне традыцыйных і прымяненне нетрадыцыйных метадаў карэкцыі парушэнняў маўлення ў дзяцей — мэта настаўніка-дэфектолага. Казка з’яўляецца эфектыўным развіццёвым, карэкцыйным і псіхатэрапеўтычным сродкам у рабоце з дзецьмі з агульным недаразвіццём маўлення (АНМ). Казкатэрапія — метад, у аснове якога ляжыць ... Падрабязней »

Кінетычны пясок як развіццёвая цацка

Калектыў спецыяльнага дзіцячага сада № 20 Магілёва ў карэкцыйна-педагагічнай практыцы побач з традыцыйнымі метадамі і прыёмамі выкарыстоўвае і іншыя падыходы. Так, настаўнік-дэфектолаг Марына Новікава другі год выкарыстоўвае ў сваёй рабоце кінетычны пясок. Кінетычны пясок — інавацыйны матэрыял для развіцця вучэбнага і пазнавальнага працэсу, а таксама творчасці і гульняў дзяцей. Гульні з пяском — адна з форм натуральнай дзейнасці дзіцяці. Менавіта ... Падрабязней »

ІКТ для навучання і карэкцыі

Любы педагог павінен ісці ў нагу з часам і ствараць у прафесійнай дзейнасці новае звяно, выкарыстоўваючы інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі. Карэкцыйна-педагагічную работу нельга штучна вычленіць з трыадзінай схемы адукацыі “навучанне — выхаванне — развіццё”. Яе проста неабходна будаваць на цікавасці, навізне, даступнасці, сучаснасці. Як вынік, інфармацыйныя тэхналогіі актыўна ўкараняюцца ў спецыяльную адукацыю. Педагогі Салігорскага раённага ЦКРНіР шырока выкарыстоўваюць праграмна-дыдактычны комплекс “Лагамер”, праграмна-дыдактычны ... Падрабязней »

Маўленчыя парушэнні выключаць камп’ютарныя тэхналогіі

Сёння інфармацыйныя тэхналогіі займаюць сваю нішу ў адукацыйнай прасторы ўстаноў дашкольнай адукацыі. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і электронныя сродкі навучання ўваходзяць у школьнае дзяцінства праз гульню і іншыя віды сімволіка-мадэлюючай дзейнасці. Іх укараненне ў адукацыйны працэс дазваляе як педагогу, так і выхаванцам развіваць уменне арыентавацца ў інфармацыйных плынях навакольнага свету; авалодваць практычнымі спосабамі работы з інфармацыяй; перайсці ад тлумачальна-ілюстраванага спосабу навучання да ... Падрабязней »

Выніковасць залежыць ад педагога

У цяперашні час назіраецца тэндэнцыя да значнага павелічэння колькасці дзяцей, якія маюць маўленчую паталогію пры паступленні ў школу. Парушэнні маўлення прыводзяць да таго, што дзеці не ўкладваюцца ў агульны тэмп работы на ўроках, адстаюць у фарміраванні навыкаў пісьма, чытання і лічэння. Таму настаўнікам-дэфектолагам неабходна імкнуцца да пошуку новых цікавых форм работы з дзецьмі, якія спрыяюць карэкцыі маўленчых парушэнняў. Адзін з ... Падрабязней »

Лагапед анлайн

У апошні час пры ўстараненні моўных недахопаў у дзяцей усё большая роля адводзіцца інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям. Іх прымяненне дазваляе максімальна выкарыстоўваць прынцып дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні дзяцей з парушэннямі маўлення, распрацоўваць індывідуальны адукацыйны маршрут для кожнага дзіцяці, дае магчымасць зрабіць карэкцыйныя заняткі больш займальнымі і цікавымі. Маніторынг, які праводзіўся на працягу трох гадоў ва ўстанове адукацыі, дазволіў выявіць наступныя віды спецыфічных ... Падрабязней »

Дзеці — чыстая кніга

Хто такія дзеці? Для нас дзеці — гэта адкрытая кніга з белымі пустымі старонкамі. Наколькі яна будзе цікавая для навакольных, залежыць ад таго, што мы туды ўпішам. Міласэрнасць, узаемадапамога, дабрыня — вось тыя словы, якія я хацела б укласці ў гэтую кнігу. У наш час у пагоні за фінансавым дабрабытам мы сталі адсоўваць гэтыя якасці на другі план. І, гледзячы ... Падрабязней »