Архів тега: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі

На зямлі, вадзе і снезе

Зімовыя канікулы ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшлі пад знакам навукі, тэхнікі і спорту. З 27 снежня па 6 студзеня ў галоўнай установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сталіцы праводзіліся агульнагарадскія мерапрыемствы Тыдня (а дакладней, амаль двух каляндарных тыдняў) навукі, тэхнікі і спорту “Пошук і творчасць — табе, Беларусь!”. Навучэнцы гурткоў спартыўна-тэхнічнага напрамку паказвалі сваё майстэрства ў аўта- ... Падрабязней »

Не прайсці міма

Ёсць веды, ад якіх залежыць жыццё. Не толькі сваё, але і жыццё чалавека, які, магчыма, сустрэўся на вашым шляху абсалютна выпадкова. Галоўнае — не прайсці міма. У гэтым упэўнены ўдзельнікі гарадскога злёту-конкурсу атрадаў міласэрнасці “Экстрэмальная сітуацыя. Першая дапамога”, які прайшоў 27 студзеня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Юнакі і дзяўчаты з дзевяці раёнаў сталіцы прадэманстравалі не толькі тэарэтычныя ... Падрабязней »

Канікулы з розумам

У гонар якога беларуса названы адзін з галоўных хрыбтоў Кардыльераў? Плошча з якой назвай ёсць амаль ва ўсіх гарадах былога СССР? Юныя ўдзельнікі адкрытага гарадскога турніру па інтэлектуальных гульнях “Несцерка”, які прайшоў 27 кастрычніка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, ведаюць, што адказ на першае пытанне — Ігнат Дамейка, а на другое — “Дружба народаў”. Ужо 16-ы раз навучэнцы ... Падрабязней »

Здароўе — галоўная ўзнагарода

У пачатку красавіка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню здароўя, у рамках гарадской маладзёжнай акцыі “Здароўе і маладосць”, якое на працягу 12 гадоў праводзіцца ў сектары культурна-масавых мерапрыемстваў. Прайшло яно ў форме квест-гульні “Здароўе — галоўнае багацце”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы 8—10 класаў сталічных школ з усіх раёнаў. Дзецям трэба было прайсці 10 станцый, ... Падрабязней »

Нашчадкі гістарычнага фехтавання сабраліся ў сталіцы

У сталіцы прайшоў І Міжнародны турнір па сучасным мечавым баі. У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі сабраліся прадстаўнікі 7 краін, якія прадэманстравалі “рубячую” тэхніку сярэдневяковай клінковай зброяй. Большасць з тых, хто завітаў на турнір у якасці гасцей, а не ўдзельнікаў, чакалі ўбачыць рыцараў у даспехах. Аднак на пляцоўку выйшлі ратнікі ў спартыўнай экіпіроўцы са спецыяльнай зброяй — спартыўнымі мячамі ... Падрабязней »

Апладысменты бабулям!

Напярэдадні Дня жанчын Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі ў сваіх сценах вітаў самых галоўных жанчын — тых, якія маюць ганаровае званне бабуль. Пяць самых актыўных бабуль — супрацоўніц палаца і тых, чые ўнукі тут займаюцца, упершыню атрымалі магчымасць прыняць удзел у конкурснай праграме “Супербабуля”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і сектар арганізацыі вольнага часу МДПДіМ. “Гэта наша ... Падрабязней »