Архів тега: Мінск

Лыжню! Дай лыжню!

Раніца пачынаецца з… кавы? Не сёння! Лепш выберу пад’ём у 7.30 — і гайда на першы ўрок! Гэты зімовы дзень падрыхтаваў для мяне менавіта такі расклад, нягледзячы на тое, што школу я скончыў даўно. Падстава для запозненага вяртання належная: дзесяцікласнікі гімназіі № 8 Мінска адкрываюць лыжны сезон! — Абавязкова прыходзьце! Якраз надвор’е не падкачала, а ноччу яшчэ снегу нападае, — напярэдадні ... Падрабязней »

Чамаданчык пацёрты, забыты…

Што аб’ядноўвае рэспубліканскую газету “Звязда” і сярэднюю школу № 45 Мінска? Імя Вячаслава Нікіфарава — члена Мінскага гарадскога падпольнага камітэта і рэдактара газеты “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У яго гонар названа вуліца, на якой размешчана ўстанова, дзе быў створаны музей гісторыі школы і вядомага выдання. Па матэрыялах “Звязды” — Першы нумар “Звязды” выйшаў 9 жніўня 1917 года. На стэндах ... Падрабязней »

Пра бяспеку не па чутках

Дым, вогнетушыцелі, брандспойты і кінолагі… Не, усё гэта не пра трагедыю. Гэта пра свята “Шчаслівае, бяспечнае дзяцінства”, якое прайшло на тэрыторыі сталічнай школы № 143. Вось ужо 20 гадоў сярэдняя школа № 143 выхоўвае ў сваіх сценах юных ратавальнікаў, якія і адкрылі мерапрыемства сваімі выступленнямі. Пабываць на свяце пашчасціла і дзецям з іншых школ. Гаспадары гасцінна сустракалі іх пачастункамі і паілі чаем. ... Падрабязней »

З вершамі і песнямі

З нагоды 90-годдзя народнага паэта Беларусі Нiла Гiлевiча ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 10 Мінска адбыўся музычна-лiтаратурны вечар “Песню бярыце з сабою”. На свята завiталі і вучнi з суседнiх сярэдняй школы № 43 i пачатковай школы № 112. Усе былі рады па­знаёміцца з паважанымі гасцямi: Сяргеем Нілавічам і Багданам Гiлевiчaмі — сынам і ўнукам народнага паэта. З вялiкiм задавальненнем паслухалi іх успамiны пра ... Падрабязней »

Лідарамі становяцца ў школе

Сацыяльная актыўнасць падлеткаў сёння праяўляецца не толькі ў інтэрнэт-прасторы. Адукаваная, крэатыўная моладзь можа і гатова праяўляць ініцыятыву, браць на сябе адказнасць за выкананне даручэнняў, аналізаваць. Але для развіцця лідарскіх якасцей навучэнцаў ва ўстанове адукацыі неабходна стварыць спрыяльныя ўмовы для дзейнасці вучнёўскага самакіравання. У сталічнай 21-й школе з мэтай павышэння эфектыўнасці работы органаў вучнёўскага самакіравання арганізаваны факультатыўныя заняткі “Падрыхтоўка школьніка — ... Падрабязней »

У лагер з усмешкай

Кожныя канікулы школьны аздараўленчы лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 78 Мінска ветліва сустракае сваіх выхаванцаў. Адпачыць, умацаваць здароўе і правесці час з карысцю сюды прыходзяць дзеці ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Паркі актыўнага адпачынку, навуковыя і мастацкія выставы, тэатры і кінатэатры з году ў год становяцца аблюбаванымі месцамі вольнага часу выхаванцаў лагера. Па выніках фестывалю-конкурсу летніх аздараўленчых лагераў ... Падрабязней »

Фанза для насякомых у школе

Калектыў сярэдняй школы № 180 Мінска ўпэўнены, што прыгажосць — гэта радасць жыцця! Прычым прыгажосць выяўляецца не толькі ў прыродных фарбах, але і ў тым, што кожны з нас стараецца зрабіць камфортным, эстэтычным, утульным для жыцця не толькі свой дом, сваю краіну, але і месца работы. Навучальны год ужо закончыўся, а ў школе кіпіць незвычайная работа па добраўпарадкаванні і азеляненні ... Падрабязней »

Лета ў тваіх далонях

Як сумясціць аздараўленне дзяцей, іх выхаванне і ўлічыць патрэбы кожнага? Шчодра прагрэтыя сёлетнім сонцам, мы імкнёмся бліжэй да прыроды. Арганізаваць пікнік у лесе, павудзіць рыбу на рэчцы, пакупацца і пазагараць на адным са шматлікіх азёраў нашай сінявокай краіны — шыкоўныя ўмовы для адпачынку. Вольныя прасторы вабяць не толькі дарослых, але і дзяцей. У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Спадарожнік”, што зна­ходзіцца ў жывапісным сасновым бары ... Падрабязней »

Нам мір завешчана берагчы…

Мір — самая вялікая каштоўнасць ва ўсе часы і для ўсіх народаў. У нашай краіне стаўленне да міру асаблівае. Мы, беларусы, як ніякая іншая нацыя, ведаем, што такое вайна. І мы павінны заўсёды памятаць, якой цаной заваяваны наш мір, наша спакойнае жыццё, бо трагедыя Вялікай Айчыннай вайны, якая скончылася 76 гадоў назад, закранула кожную беларускую сям’ю. Cярэдняя школа № 97 Мінска ... Падрабязней »

Вучыцца ў лідараў

Якімі будуць адукацыйныя праграмы, сродкі навучання або прасторавае асяроддзе ўстаноў адукацыі ў будучыні — праз 10—20 гадоў? Як заставацца ў цэнтры сучасных падзей? Ці змогуць спецыялісты ўплываць на фарміраванне новых тэндэнцый у адукацыі? Што забяспечыць поспех на рынку адукацыйных паслуг? Загадчык ясляў-сада № 239 Мінска Таццяна Аляксандраўна Кузьміч упэўнена, што спецыялістам дапаможа практыка бесперапыннага стратэгічнага прадбачання ў планаванні адукацыі, або ... Падрабязней »