Архів тега: мерапрыемства

Кірмаш педагагічных ідэй

10 устаноў дашкольнай адукацыі Смаргонскага раёна прынялі ўдзел у кірмашы педагагічных ідэй. Задачамі мерапрыемства былі выяўленне і падтрымка педагогаў-наватараў, стварэнне ўмоў для іх творчай самарэалізацыі, прадстаўленне і папулярызацыя вынікаў творчай дзейнасці, распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту ў практыку работы ўстаноў дашкольнай адукацыі. У яркай і незвычайнай форме адбылася прэзентацыя метадычных і практычных матэрыялаў — буклетаў, праектаў, дыдактычных дапаможнікаў, метадычных распрацовак. Арыгінальнасцю ... Падрабязней »

Як па нотах

Рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года — педагагічнай грамадскасці рэспублікі” — традыцыйнае мерапрыемства. Праўда, яно ўсё часцей праходзіць у невялікіх гарадах, а ў Мінску такога семінара не было з красавіка 2008 года. Таму прыезд “жураўлёў” у сталіцу — невялікая, але падзея. Месцам сустрэчы стала школа пад № 161. Агеньчыкі, упрыгожаная ёлка, дзіцячы смех, гасцінныя настаўнікі, флэш-моб (ранішняя зарадка), тэнісныя сталы, якія сабралі ... Падрабязней »

Горад майстроў-краязнаўцаў

25 сакавіка на базе гімназіі № 25 Мінска прайшлі традыцыйныя адкрытыя раённыя краязнаўчыя чытанні. Гэтае мерапрыемства — своеасаблівае падвядзенне выніку велізарнай і карпатлівай краязнаўчай работы, праведзенай вучнямі і педагогамі за апошнія гады. Арганізатарамі чытанняў сталі ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Заводскага раёна, Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, гімназія № 25 Мінска. Адчувалася адразу, што ў гімназіі свята. ... Падрабязней »

Па правільнай дарозе

Нядаўна ў Беразіно адбылася 9-я абласная алімпіяда па Правілах дарожнага руху. Дарэчы, такое мерапрыемства праводзіцца толькі ў Мінскай вобласці, і з кожным годам цікавасць да яго з боку вучняў толькі ўзрастае. Абласной алімпіядзе папярэднічаюць раённыя (гарадскія) этапы, у якіх прымаюць удзел навучэнцы ўсіх устаноў адукацыі Міншчыны. У 9-й абласной алімпіядзе прынялі ўдзел 69 вучняў 5—7 класаў з 23 раёнаў вобласці ... Падрабязней »

Не верыце, што феі існуюць?

Раз у год у сценах Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі збіраюцца самыя добрыя, самыя чулыя, самыя таленавітыя юныя чараўніцы — маленькія феі. Так, так, вы не недачулі! Менавіта феі! Ці вы думаеце, што яны не існуюць? Канечне, існуюць! І жывуць гэтыя казачныя істоты сярод нас. Вось ужо на працягу некалькіх гадоў у рамках гарадскога сацыякультурнага праекта “Вялікая творчасць для ... Падрабязней »

У пошуках самай маленькай птушкі Еўропы

Еўрапейскія асеннія дні назіранняў за птушкамі праходзілі 5-6 кастрычніка. У мерапрыемстве аматараў прыроды ўдзельнічалі 35 еўрапейскіх краін. Сачыць за птушкамі маглі ўсе жадаючыя. Для гэтага неабходна было выйсці на прыроду, палічыць усіх птушак, якія сустрэліся, і паведаміць гэтыя даныя беларускаму каардынатару ў ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Не засталіся ўбаку ад масавага еўрапейскага мерапрыемства і навучэнцы пачатковай школы № 29 Мінска. ... Падрабязней »

Гонар за сваю зямлю

Выхаваўчая работа, якую ажыццяўляе калектыў нашай дашкольнай установы, вырашае вельмі важную задачу: фарміраванне сацыяльна-актыўнай творчай асобы, здольнай любіць сваю Радзіму і пераўтвараць яе. Адбываецца гэта праз мерапрыемствы духоўна-патрыятычнага, эстэтычнага і экалагічнага кірункаў. Каб па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, трэба перш за ўсё любіць яе маленькі куточак, які называюць Бацькаўшчынай. Якая яна, мая малая радзіма? Гэта залатыя палі збажыны, блакітнае і светлае, ... Падрабязней »