Архів тега: мерапрыемства

Падарожжа на брыганціне

Кожная ўстанова адукацыі мае свой вопыт і традыцыі. І шляхі вырошчвання талентаў у кожнай школе свае — цярністыя, з мноствам падводных рыфаў. Тым больш чаканай і ўрачыстай становіцца перамога для кожнага вучня, яго настаўнікаў і бацькоў. А ў канцы такога шляху, які акрэслены навучальным годам, мы збіраем і падлічваем кожнае зярнятка нашай плённай працы. Напрыканцы года ўжо каторы раз сярэдняя ... Падрабязней »

Каб на граніцы было спакойна

Адна з субот у сярэдняй школе № 1 Ашмян прайшла пад лозунгам прафарыентацыйнага мерапрыемства “Быць пагранічнікам прэстыжна”. Раніцай у фае школы ўжо было мнагалюдна. Анонс суботы заінтрыгаваў не толькі дзяцей, але і іх бацькоў: пагранічнікі, аўтаматы, службовыя сабакі, лыжныя гонкі… З прывітальным словам да тых, хто сабраўся, звярнуўся начальнік аддзела пагранічнай службы Ашмян маёр Сяргей Іванавіч Шынкевіч. Ён расказаў пра ... Падрабязней »

Як мы сяброў сустракалі, або Музей як выхаваўчы сродак

Нядаўна педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 44 імя Н.А.Лебедзева Гомеля сустракалі ў школьным музеі баявой і працоўнай славы ўдзельнікаў выязнога семінара з брацкай Расіі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках міжнароднага злёту актывістаў школьных музеяў, а яго тэма была адзначана як “Выхаванне патрыятызму падрастаючага пакалення сродкамі музейнай педагогікі”. Гэтая сустрэча стала працягам сяброўства нашай школы з Цэнтрам турызму Бранска, якое завязалася ... Падрабязней »

З марай пра неба

Надышла восень, а з ёй і новы навучальны год. І, як заўсёды, з пачаткам верасня хлопчыкі і дзяўчынкі, склаўшы сшыткі, лінейкі і кніжкі, пабеглі ў школу, каб там не толькі атрымаць новыя веды, але і падзяліцца (і, відаць, найперш) уражаннямі аб тым, як правялі лета, што новага і цікавага даведаліся, і абавязкова ўспомніць самыя цікавыя і захапляльныя моманты школьнага жыцця. ... Падрабязней »

Майстры сучаснай эпохі

Сістэма прафтэхадукацыі Беларусі адзначае 75-годдзе. Значнасць гэтай даты вымяраецца не толькі дзесяцігоддзямі развіцця, але і дзясяткамі тысяч працоўных рук, якія будавалі дабрабыт нашай краіны, тысячамі ўзведзеных збудаванняў, мільёнамі тон намалочанага збожжа, кіламетрамі раскроенай тканіны і бязмернай колькасцю радасных усмешак задаволеных пакупнікоў і спажыўцоў. Таму дата гэтая адзначаецца шырока на ўсіх узроўнях. У Мінскай вобласці мерапрыемствы, прысвечаныя важнай падзеі, не абмінулі ... Падрабязней »

Краязнаўчы п’едэстал

Папулярнасць гомельскай абласной краязнаўчай алімпіяды з кожным годам узрастае. Мерапрыемства набывае новых сяброў, у тым ліку і з суседняй Бранскай вобласці. Шэсць школ гэтага расійскага рэгіёна, у прыватнасці з Навазыбкаўскага і Клімаўскага раёнаў, удзельнічалі ў краязнаўчай алімпіядзе Добрушскага раёна, якая праходзіла на базе Насовіцкай школы. Тады расіяне прыехалі да сваіх сяброў з макетам Сцяга Перамогі, капсулай свяшчэннай Навазыбкаўскай зямлі, спісам ... Падрабязней »

Памяць у бронзе, памяць у сэрцы

У Барысаве прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны поўнага кавалера ордэнаў Славы Івана Кузняцова. Іван Піліпавіч нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў станіцы Мігулінскай Растоўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Перад пачаткам вайны скончыў 7 класаў сельскай школы. Пасля вызвалення Растоўскай вобласці ў студзені 1943 года 14-гадовы Іван добраахвотна ў якасці сына 185-га гвардзейскага артылерыйскага палка быў ... Падрабязней »

Свята творчасці і працы

У Віцебску прайшла выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці Удзел у традыцыйным і самым папулярным у насельніцтва рэгіянальным кірмашы сёлета прынялі 24 установы прафесійна-тэхнічнай, 11 — сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ВДУ імя П.М.Машэрава, 9 раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, а таксама Сенненская школа-інтэрнат і Вялікалятчанскі дзіцячы дом. Жыхары і госці абласнога цэнтра заўсёды з нецярпеннем чакаюць і з задавальненнем далучаюцца да ... Падрабязней »

Здароўе — галоўная ўзнагарода

У пачатку красавіка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню здароўя, у рамках гарадской маладзёжнай акцыі “Здароўе і маладосць”, якое на працягу 12 гадоў праводзіцца ў сектары культурна-масавых мерапрыемстваў. Прайшло яно ў форме квест-гульні “Здароўе — галоўнае багацце”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы 8—10 класаў сталічных школ з усіх раёнаў. Дзецям трэба было прайсці 10 станцый, ... Падрабязней »

Спартыўнае арыентаванне — шлях да здароўя і магчымасць цікава бавіць час

У цяперашні час навучэнцам ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі для фізічнага развіцця прапаноўваюцца разнастайныя напрамкі. Акрамя ўмацавання здароўя і атрымання новых ведаў, уменняў і навыкаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя, занятках “Гадзіны здароўя і спорту” вучні гімназіі № 14 Гомеля могуць займацца ў секцыі каратэ, аздараўленчай гімнастыкі, футбола, валейбола, спартыўнага турызму і спартыўнага арыентавання. У гімназіі рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы ... Падрабязней »