Архів тега: Магілёў

Радзіма ў сэрцы

На базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Родничок” Магілёва з 2003 года працуе ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Дарніца”. Народная творчасць актыўна дапамагае выхоўваць навучэнцаў добрымі, жыццярадаснымі, высокакультурнымі грамадзянамі сваёй краіны. Навучэнцы на занятках знаёмяцца з народнымі традыцыямі Беларусі, авалодва­юць прыёмамі мастацкай дзейнасці, прыдумляюць сюжэты будучых работ. У выніку ствараюцца казачныя рэчы, на якія хацелася б глядзець бясконца. Заняткі ў студыі ... Падрабязней »

Вучаць навуцы жыцця

1 верасня 35 гадоў назад гасцінна расчыніла дзверы сярэдняя школа № 38 Магілёва. Гэта была знакавая падзея. Новая школа разгрузіла тры перапоўненыя ўстановы адукацыі, размешчаныя ў так званым раёне Задняпроўе. Чым жыве трыццаць восьмая школа сёння, праз тры з паловай дзясяткі гадоў, расказваюць яе дырэктар Сяргей Юр’евіч Клепча і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ніна Міхайлаўна Буланькова. С.Ю.Клепча: — Галоўная ... Падрабязней »

Аўтарскі дыдактычны дапаможнік для маленькіх… і не толькі

З мэтай актывізацыі маўлення дзяцей, фарміравання іх сацыяльнага вопыту ў розных жыццёвых і гульнявых сітуацыях у яслях­-садзе № 97 Магілёва педагогі будуюць адукацыйны працэс з выкарыстаннем беларускіх лялек, якіх робяць сваімі рукамі. Лялькі прымяняюцца як эфектыўны сродак для актывізацыі маўлення дзяцей. Для фарміравання ўяўленняў аб сваёй прыналежнасці да сям’і, малой радзімы, краіны, патрэбы ў эмацыянальна насычаных, змястоўных зносінах з аднагодкамі ... Падрабязней »

Прысвячае сябе дзецям

Дваццаць сем гадоў, прысвечаных дзецям, — менавіта столькі налічвае працоўны стаж выхавальніцы дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 63 Магілёва Наталлі Віктараўны Савейка. Пра Наталлю Віктараўну можна сказаць шмат добрых слоў: уважлівая, добрая, ласкавая, прыветлівая, крэатыўная, з шырокім кругаглядам, колам інтарэсаў і ўменняў. Бязмерна любіць дзяцей, імкнецца даць ім штосьці новае, цікавае і радаснае. Заўсёды энергічная, жыццярадасная, мэтанакіраваная, працавітая. Дзеці па сваёй ... Падрабязней »

Урок гісторыі ў музеі

Незвычайны ўрок гісторыі прайшоў надоечы ў 8 класе сярэдняй школы № 2 Магілёва. Тэму “Вехі Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне” хлопчыкі і дзяўчынкі вывучалі ў абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава. Заняткі прахо­дзілі ў рамках рэгіянальнага праекта #МаяЗямляПрыдня­проўе і насілі практыка-арыентаваны характар. Урок праводзілі настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 2 Магілёва С.А.Быструшкіна і музейны работнік Г.В.Анісімава. Галоў­най асаблівасцю заняткаў стала тое, што навучэнцы маглі ... Падрабязней »

“Блізкія сэрцу куткі маёй Радзімы”

Выхаванне навучэнцаў праз спазнанне роднага краю, гісторыі і традыцый сваёй краіны было і застаецца адным з перспектыўных напрамкаў работы нашай навучальнай установы. Бо чым больш поўнымі, глыбокімі, яркімі і змястоўнымі будуць веды дзяцей аб родных мясцінах, людзях, мінулым і сучаснасці малой радзімы, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач выхавання — фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ... Падрабязней »

Праз аквааэробіку да навучання плаванню

Штогод, пры паступленні дзяцей ва ўстанову дашкольнай адукацыі, мы сутыкаемся з павелічэннем колькасці выхаванцаў з аслабленым здароўем. Праблема сучаснасці ў тым, што бацькі ўдзяляюць недастаткова ўвагі фізічнаму развіццю дзяцей дашкольнага ўзросту, усё больш захапляючыся ранняй адукацыяй, інтэлектуальным развіццём, забываючы, што адна з першых абавязковых умоў для атрымання адукацыі — гэта здароўе дзіцяці. Паўнацэннае фізічнае развіццё і фарміраванне асноў здаровага ладу ... Падрабязней »

Стварылі “Код нацыі”

Пачуццё Радзімы пачынаецца ў дзіцяці са стаўлення да сям’і, да самых блізкіх яму людзей: маці, бацькі, дзядулі, бабулі, братоў і сясцёр. Развіццё пачуцця любові да роднага дома служыць першай прыступкай патрыятычнага выхавання. Паступова ўяўленні пра родны край пашыраюцца, і Радзіма ўжо асацыіруецца не толькі з домам, але і з вуліцай, на якой жыве дзіця, з родным горадам, з навакольнай прыродай. ... Падрабязней »

Па дадатковыя веды — у завочную школу

Ужо больш за 30 гадоў у аддзеле адукацыйнай дзейнасці абласнога цэнтра творчасці ў Магілёве дзейнічае ўнікальная ў сваім родзе школа. Яна незвычайная. Тут не чуваць званкоў, і назва ў яе нестандартная — абласная завочная многапрадметная школа. Аднак гэта самая сапраўдная школа са сваімі педагогамі, вучнямі, адзнакамі і вучэбнай праграмай. А пачыналася ўсё з ініцыятывы Барыса Дзмітрыевіча Чабатарэўскага, распрацоўшчыка канцэпцыі ма­тэматычнай ... Падрабязней »

У маладзёжнага парламента першы юбілей

Пяць гадоў назад Магілёў далучыўся да глабальнай ініцыятывы “Горад, дружалюбны да дзяцей”. Афіцыйная цырымонія падпісання трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) адбылася ў Белай зале гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу. Такім чынам, з боку гарадскога выканаўчага камітэта былі пацверджаны намеры і абавязацельствы пастаянна клапаціцца пра дзяцей і ... Падрабязней »