Архів тега: Ляхавічы

Фарміруем пунктуацыйную пісьменнасць

Праблема фарміравання пунктуацыйнай пісьменнасці актуальная пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх класах. Адна з задач вывучэння беларускай мовы ў старшых класах — сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра мову і маўленне, заканамернасці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы, удасканаленне культуры вуснага і пісьмовага маўлення (моўная і маўленчая кампетэнцыі). Практыка паказвае, што выпускнікі з году ў год ... Падрабязней »

Развіваем лагічнае мысленне з дапамогай нестандартных задач

Матэматыка ў пачатковых класах дапамагае малодшым школьнікам авалодаць элементамі лагічных дзеянняў, развівае самастойную логіку мыслення, якая дазваляе прыводзіць доказы і выказванні, лагічна звязаныя паміж сабой, рабіць высновы, абгрунтоўваючы свае меркаванні, і ў канчатковым выніку самастойна набываць веды. Падрабязней »

Лексічныя гульні на ўроках нямецкай мовы

На ўроках нямецкай мовы шырока выкарыстоўваю гульні для развіцця пазнавальнай цікавасці, творчай і мысліцельнай актыўнасці вучняў. Гульнявы метад дазваляе не толькі зрабіць заняткі цікавымі і займальнымі, але і павысіць матывацыю да вывучэння прадмета. У сучаснай методыцы вывучэння замежных моў апісана шмат лексічных гульняў. Абапіраючыся на ўласны педагагічны вопыт, спынюся на найбольш цікавых і эфектыўных з іх. Звяртаюся да лексічных гульняў ... Падрабязней »

Мультымедыйныя прэзентацыі на ўроках геаграфіі

У сучаснай школе нельга весці ўрокі геаграфіі без новаўвядзенняў, падораных навукова-тэхнічным прагрэсам. У гэтым вучэбным прадмеце закладзены вялікія магчымасці для выкарыстання камп’ютарных тэхналогій, мультымедыя і ЭСН, якія дапамагаюць рэалізаваць асобасна арыентаваны падыход у навучанні і сфарміраваць у дзяцей уменне па самастойным набыцці ведаў. На ўроках актыўна звяртаюся да мультымедыйных інтэрактыўных сродкаў навучання (праектар і экран). Выкарыстоўваючы элементы камп’ютарных тэхналогій на ... Падрабязней »

Метад праектаў — для якаснай тэхналагічнай падрыхтоўкі

Ступень развіцця вучняў ацэньваецца здольнасцю самастойна набываць новыя веды і выкарыстоўваць іх у вучэбнай і практычнай дзейнасці. Выхоўваць творчую асобу дазваляе прымяненне на ўроках працоўнага навучання метаду праектаў. Яго выкарыстанне побач з традыцыйнымі метадамі дапамагае дзецям вучыцца планаваць, арганізоўваць і творча выконваць любую работу, знаходзіць і прымяняць неабходную інфармацыю. Каб метад праектаў быў больш эфектыўным, трэба сфарміраваць у вучняў станоўчую ... Падрабязней »

Фарміруем асновы здаровага ладу жыцця ў малодшых школьнікаў на занятках групы прадоўжанага дня

Здароўе — найважнейшы фактар працаздольнасці і гарманічнага развіцця дзіцячага арганізма. Фарміраванне і абагачэнне сістэмы ведаў пра здаровы лад жыцця ў малодшых школьнікаў адбываецца пад уплывам умоў жыцця, сацыяльных і бытавых (сямейных) уздзеянняў, знаёмства з прыродай, зносін з равеснікамі і дарослымі, асэнсавання вопыту ўласных паводзін і г.д. Але найбольшую ролю адыгрывае спецыяльная мэтанакіраваная работа выхавальніка групы прадоўжанага дня па арганізацыі пазнавальнай ... Падрабязней »

Карысць парнай і групавой работы ў пачатковай школе

Думаю, няма такога настаўніка, які не задумваўся б над тым, як зрабіць урок цікавым для вучняў. В.А.Сухамлінскі пісаў, што “інтарэс да вучобы з’яўляецца толькі тады, калі ёсць натхненне, народжанае ад поспеху”. Таму імкнуся арганізаваць вучэбны працэс такім чынам, каб дзеці з рознымі здольнасцямі не толькі авалодалі пэўнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, але і захавалі пры гэтым здароўе. Зразумела, што гэта ... Падрабязней »