Архів тега: Лунінец

Песенны матэрыял на ўроках англійскай мовы

Выкарыстанне песеннага матэрыялу дазваляе разнастаіць віды работы на ўроках англійскай мовы, падыходзіць для ўсіх этапаў заняткаў, дапамагае наладзіць міжпрадметныя сувязі (з геаграфіяй, гісторыяй), вызначыць узровень сфарміраванасці камунікацыйных кампетэнцый, палепшыць вынікі вучэбнай дзейнасці, развіць творчыя здольнасці школьнікаў, павысіць матывацыю да прадмета, пашырыць лінгвістычны кругагляд, зняць псіхалагічны бар’ер у іншамоўным маўленні. Выкарыстоўваючы песенны матэрыял у выкананні носьбітаў мовы, можна ўдасканаліць такія віды ... Падрабязней »

Развіваем сацыякультурную кампетэнцыю вучняў праз відэападкасты

Развіццё сацыякультурнай кампетэнцыі вучняў ускладняецца з-за адсутнасці рэальнага моўнага асяроддзя, якое дазволіла б паглыбіцца ў культуру, традыцыі і звычаі іншай краіны. Улічваючы тое, што дзеці не маюць такой магчымасці, неабходна шукаць эфектыўныя шляхі і спосабы развіцця сацыякультурнай кампетэнцыі па-за моўным асяроддзем. Перад настаўнікам паўстаюць пытанні, звязаныя з тым, як змадэляваць сітуацыі, максімальна набліжаныя да рэальнага асяроддзя, на ўроках замежнай мовы. ... Падрабязней »

Запоминаем словарные слова

Русский язык — наука очень сложная, но интересная. Чтобы добиться грамотности, нужно выучить огромное количество правил и исключений. Одна из трудных тем орфографии — изучение слов с непроверяемыми написаниями. Казалось бы, выучить правописание слов с непроверяемыми орфограммами несложно, ведь применять какие-либо правила не надо. Но учащиеся всегда допускали большое количество ошибок в этих словах, что вызывало тревогу не только у ... Падрабязней »

Ад крэатыўных педагогаў — да творчых вучняў

Галоўная ўмова прагрэсіўнага развіцця грамадства — творчы чалавек, здольны знаходзіць шляхі для дасягнення пастаўленай мэты і арыентавацца ў незнаёмых сітуацыях. Таму паспяховае развіццё крэатыўнасці дзяцей — адна з важных задач педагогаў дадатковай адукацыі, вырашэнне якой залежыць не толькі ад здольнасцей вучняў, але і ад прафесійнага майстэрства іх настаўнікаў. У Цэнтры дзіцячай творчасці Лунінца вялікая ўвага ўдзяляецца метадычнай рабоце з педагогамі ... Падрабязней »

Урок — факультатыў: забяспечыць тэхналагічную пераемнасць

З адукацыйнага пункту погляду вельмі важна, каб настаўнік ведаў, як і ў якім аб’ёме вучні засвоілі вучэбны матэрыял. Без зваротнай сувязі нельга дасягнуць поспеху ў педагогіцы. Дыдактычныя мнагамерныя інструменты схематызуюць аб’екты і з’явы, якія вывучаюцца на ўроках. Выкарыстанне гэтых інструментаў забяспечвае актыўную пазнавальную дзейнасць вучняў і індывідуальны падыход да кожнага з іх. Акрамя таго, інструменты з’яўляюцца для дзяцей своеасаблівай шпаргалкай, ... Падрабязней »