Архів тега: культура

Стварылі “Код нацыі”

Пачуццё Радзімы пачынаецца ў дзіцяці са стаўлення да сям’і, да самых блізкіх яму людзей: маці, бацькі, дзядулі, бабулі, братоў і сясцёр. Развіццё пачуцця любові да роднага дома служыць першай прыступкай патрыятычнага выхавання. Паступова ўяўленні пра родны край пашыраюцца, і Радзіма ўжо асацыіруецца не толькі з домам, але і з вуліцай, на якой жыве дзіця, з родным горадам, з навакольнай прыродай. ... Падрабязней »

Вучым мову праз фальклор

Так склалася, што мы жывём ва ўмовах двухмоўя. Беларуская мова сёння менш распаўсюджана, чым другая дзяржаўная — руская. Калі пасля цяжкага працоўнага дня мы, прагнучы адпачынку, вяртаемся дадому, нас чакае рускамоўны тэлевізар, а на вуліцы да нас далятаюць урыўкі рускамоўнай размовы. Але я як выхавальнік дашкольнай адукацыі жадаю выхоўваць новае пакаленне грамадзян нашай краіны менавіта з павагай і любоўю да ... Падрабязней »

Па сцежках спадчыны

Другі год наша школа і яшчэ 26 устаноў адукацыі краіны працуюць над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстаноў адукацыі”. Мэтазгоднасць ажыццяўлення інавацыйнага праекта абумоўлена як агульнымі задачамі, якія стаяць перад установамі адукацыі краіны, — выхаванне грамадзяніна і патрыёта, высокамаральнай асобы, прыстойнага і культурнага чалавека, так і лакальнай задачай, якая стаіць перад Азёркаўскай сярэдняй ... Падрабязней »

Выхаваўчая роля спадчыны

Як толькі ў школах заканчваюцца ўрокі, ва Ушацкім цэнтры дзяцей і моладзі адразу ж закіпае жыццё: сюды чарадой цягнуцца юныя ўшачане, якія жадаюць не толькі цікава, але і з карысцю праводзіць свой вольны час. Ва Ушацкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі работа кіпіць. Нашы педагогі заўважылі, што апошнім часам узрасла цікавасць да народнай творчасці, да спрадвечна беларускай культуры і традыцый. ... Падрабязней »

Адкуль да нас прыйшла кніга

Слова. Роднае Слова — вуснае, пісьмовае, друкаванае — заўсёды было і застаецца найгалоўнейшай асновай кожнай нацыянальнай культуры. Францыск Скарына на заранку Адраджэння абвясціў старабеларускую мову і народ цалкам раўнапраўнымі сярод іншых еўрапейскіх моў і народаў. Беларускі народ першы на цяперашняй тэрыторыі нашай краіны пяцьсот гадоў назад надрукаваў кнігі, прычым кнігі на роднай мове, займеў сваё ўласнае пісьменства, сваю ўласную друкаваную ... Падрабязней »

Краязнаўчы матэрыял на ўроках англійскай мовы

Сёння міжкультурныя зносіны на замежнай мове з’яўляюцца надзвычай актуальнай тэмай, бо многія людзі падарожнічаюць па свеце, наведваюць краіны ў дзелавых мэтах і для адпачынку, кантактуюць з людзьмі розных нацыянальнасцей. У такіх умовах чалавек павінен ведаць культуру і гісторыю роднага краю, каб весці дыялог на роўных з замежнікамі. Не бывае дыялогу культур, калі людзі не могуць нічога расказаць пра сваю радзіму ... Падрабязней »

Экалогія як частка душы

Дашкольнае дзяцінства — пачатковы этап станаўлення чалавечай асобы. У гэты перыяд закладваюцца асновы культуры чалавека, і экалагічнай культуры ў тым ліку. Галоўная мэта экалагічнага выхавання — фарміраванне правільнага стаўлення дзіцяці да прыроды, навакольнага свету, да сябе і іншых людзей як да часткі прыроды. Менавіта таму наша дашкольная ўстанова выбрала кірункам сваёй работы паглыбленае эколага-валеалагічнае выхаванне. Прырода, якая акружае наш дзіцячы ... Падрабязней »

Любоў да роднай зямлі з першых крокаў

Наша Беларусь — старонка з багатай гісторыяй, самабытнай культурай, вялікай духоўнай спадчынай. Спадчынай, якая сёння, на жаль, у многім забыта, але якая ўсё роўна жыве і сілкуе народ, бо ўжо закладзена ў яго генетычны код. І вельмі важна прывіць дзіцяці з самага маленства пачуццё Радзімы — зямлі, на якой яно нарадзілася, якая дала яму жыццё і ўсё тое, што набыта ... Падрабязней »

Дыялог культур, або Сяброўства, якое не мае межаў

У век глабалізацыі, імкнення пазнаёміцца з іншымі краінамі, з людзьмі розных нацыянальнасцей адчуваецца вострая патрэба ў вывучэнні замежных моў, але разам з тым усё ярчэй праяўляюцца і тэндэнцыі да адраджэння нацыянальных сістэм выхавання, падтрымання народных традыцый і звычаяў, захавання нашай роднай беларускай мовы. Менавіта з дапамогай мовы мы разумеем адно аднаго і можам перадаць усю прыгажосць і своеасаблівасць сваёй нацыянальнай ... Падрабязней »

Развіццё ініцыятывы і творчасці вучняў на ўроках нямецкай мовы і ў пазакласнай дзейнасці

Сучаснае грамадства жыве ў век навукі і электроннай тэхнікі. Гэта цудоўны час для падарожжаў, вывучэння культуры і быту народаў розных краін свету. Важным сродкам для пропуску ў свет чалавечай мары з’яўляецца замежная мова. І гэта абумоўлена самім жыццём. Без сумневу, кожны чалавек хацеў бы валодаць хаця б адной замежнай мовай. Мы павінны падрыхтаваць сённяшніх вучняў да паўнавартаснага жыцця ў свеце, ... Падрабязней »