Архів тега: конкурс

Чысты горад — здаровая планета

Усе ведаюць фразу “чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць”. І таму на базе сярэдняй школы № 11 Салігорска паміж 1 “А” і 1 “Г” класамі быў арганізаваны конкурс крэатыўных вырабаў з другаснай сыравіны “2013 — Год беражлівасці”. Асноўны дэвіз гэтага конкурсу гучаў так: “Чысты горад — здаровая планета”. Мэта конкурсу — прыцягнуць увагу дзяцей да праблемы павелічэння аб’ёмаў ... Падрабязней »

Ствары свой брэнд

Перад многімі настаўнікамі нярэдка паўстае пытанне: як дапамагчы навучэнцам карысна арганізаваць вольны час у шосты дзень школьнага тыдня? Бо выхаваўчая работа для суботы — гэта найперш заняткі спортам, мастацкай і тэхнічнай творчасцю, удзел у розных гуртках вялікай колькасці навучэнцаў. А гэта патрабуе ад педагогаў удумлівай, шматпланавай работы па асноўных кірунках дзейнасці. Каб знайсці калектыўны адказ на гэтае і іншыя пытанні, ... Падрабязней »

Жанчыны з няпростай місіяй

Першы абласны конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы кіраўнік установы дашкольнай адукацыі” прайшоў у Гомельскай вобласці. Конкурс праводзіўся ў два этапы. Па выніках першага — завочнага — з 30 канкурсантак у фінал прайшло 8 кіраўнікоў. Другі этап быў пабудаваны на практычных заданнях і ўяўляў сабой творчую прэзентацыю кіраўніка, яго калектыву і ўстановы. Тут неабходна было паказаць веданне нарматыўных дакументаў, падзяліцца прафесійнымі сакрэтамі ... Падрабязней »

Якасць адукацыі — у мастацтве кіравання

Конкурс у жыцці кожнага чалавека — напружаны і ў той жа час важны этап прафесійнага шляху. Гэта хваляванні і бяссонныя ночы, магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства і рэалізаваць сваё “я” ва ўмовах спаборніцтва. Пры падрыхтоўцы да конкурсных іспытаў нараджаюцца ідэі, якія патрабуюць ад кіраўніка аналізу сваіх магчымасцей для давядзення ідэі да рэалізацыі. У Смаргоні былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Кіраўнік установы адукацыі ... Падрабязней »

Творчасць як аснова выхавання

Традыцыяй у Калінкавіцкім раёне з’яўляецца правядзенне штогадовага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод педагогаў дашкольнай адукацыі — “Выхавальнiк года” і “Кіраўнік фізічнага выхавання”. А напрыканцы мая тут прайшоў конкурс “Сельскі выхавальнік года — 2013”, мэтай якога стала выяўленне, абагульненне, распаўсюджванне вопыту лепшых сельскіх выхавальнікаў, падтрымка маладых спецыялістаў вёскі, а таксама пашырэнне прафесійных кантактаў. У раённым этапе прынялі ўдзел шэсць пераможцаў творчых саюзаў, выхавальнікі ... Падрабязней »