Архів тега: конкурс

Лепшыя веды па гісторыі

На Гомельшчыне ўпершыню адбыўся абласны конкурс па вучэбных прадметах “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы 4—9 класаў, пераможцы трэцяга этапу сёлетняй абласной алімпіяды па гісторыі. 24 вучні са школ і гімназій Гомельскай вобласці прыехалі ў спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, на базе якога і праходзіў конкурс. Канкурсанты, зразумела, хваляваліся, але ... Падрабязней »

Мы знойдзем цябе, будучы Масленікаў!

У нашай установе перыядычна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей дзяцей. Прычым не толькі нашых навучэнцаў. У школе адбыўся конкурс дзіцячага малюнка “Горад, у якім я жыву”, удзельнікамі якога сталі выхаванцы дашкольных устаноў горада. Для маленькіх канкурсантаў гэта было першае выпрабаванне такога маштабу. Яшчэ не стаўшы навучэнцамі, дзеці з задавальненнем расселіся за парты. Адчувалася хваляванне і дзяцей, і бацькоў. ... Падрабязней »

Чарговая знаходка ў Бабруйску

Нядаўна ў Цэнтры турызму і краязнаўства Бабруйска адбыўся чарговы, дужа ўпадабаны нашымі выхаванцамі конкурс “Знаходка года”. 20-ы, юбілейны, конкурс атрымаўся сапраўдным святам, бо нашы выхаванцы прадставілі самыя цікавыя знаходкі і іх прэзентацыі: ад фотакарткі на станцыі Гарэлае ад 1933 года, ад медаля “За оборону Ленинграда” і cалдацкага кацялка (знайшлі ў нашых Яловіках, каля Бабруйска), ад слоўніка Вацлава Ластоўскага 1926 года ... Падрабязней »

Схільнасць да навукі

Далучаць дзяцей да даследаванняў, пошуку рашэнняў і аналізу, працаваць з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі — значыць выхоўваць таленавітую пісьменную моладзь. Гэта і ёсць галоўная задача, якую ставіць перад сабой конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў “Свет праз культуру”. Конкурс навукова-даследчых работ “Свет праз культуру” — адзін з самых маштабных і значных конкурсаў Чыгуначнага раёна Гомеля. Традыцыйна ён праходзіць у снежні напярэдадні навагодніх ... Падрабязней »

Зорная эстафета для ноўкінскіх школьнікаў пачалася…

У нашай школе няма людзей, абыякавых да тэмы астраноміі, зорак, космасу, таму мы не змаглі застацца безуважнымі, атрымаўшы па электроннай пошце Палажэнне аб конкурсе навуковых і мастацкіх праектаў “Зорная эстафета”, арганізатарам якога з’яўляецца ЦПК імя Ю.А.Гагарына. Адразу з’явілася актуальная тэма праекта — транзіт Меркурыя. Назіранне планавалася ажыццявіць 9 мая 2016 года. Ну і, канечне, праект “Праграма для планетарыя “АстраНоўка — ... Падрабязней »

Новыя ідэі — новыя перамогі

У пачатку снежня ў экатуркомплексе “Мікалаеўскія сажалкі” Круглянскага раёна прайшоў абласны этап Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, арганізатарам якога выступіў Магілёўскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Гонар Мсціслаўскага раёна па праве абаранялі навучэнцы 9 класа Ходасаўскай сярэдняй школы Дзіяна Крупская і Іна Валошына. “Школьная бізнес-кампанія “Ходасаўская разыначка” — так называўся праект, які быў прадстаўлены на ... Падрабязней »

Экалогія на чырвонай дарожцы

Напрыканцы кастрычніка на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна сталіцы ў рамках доўгатэрміновага адукацыйнага праекта “Экалогія і дзеці” прайшоў раённы конкурс экалагічнай моды “Галерэя вобразаў”. У конкурсе прынялі ўдзел калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска. Мы, канкурсанты з сярэдняй школы № 12 Мінска, вельмі стараліся, слухалі сваіх выкладчыкаў і ... Падрабязней »

Пад гукі ліверпульскага вальса

Гомельскія выпускнікі зараз не толькі рыхтуюцца да здачы выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання, але і старанна спасцігаюць асновы вальса. Штогод вясной у горадзе праводзіцца конкурс на лепшае выкананне вальса выпускнікамі школ. Мэтай конкурсу з’яўляецца эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу моладзі, развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў і прафесійнае ўдасканаленне педагогаў. Выпускнікі сярэдняй школы № 8 пяты год запар займаюць прызавыя месцы ... Падрабязней »

Ад творчай актыўнасці да пазнавальнай самастойнасці

Творчая актыўнасць і пазнавальная самастойнасць — нязменныя ўмовы асобаснага развіцця. Пакуль чалавек не абыякавы да навакольнага свету, ён рухаецца наперад. На гэтым шляху важныя і асоба настаўніка, і вучнёўскі калектыў. Інтэлектуальным і творчым асяроддзем для адораных вучняў у нашай школе з’яўляюцца профільныя класы і групы па інтарэсах. Аб’яднаныя агульнай мэтай і арыентаваныя на вынік, юныя філолагі імкнуцца разважаць і даследаваць, ... Падрабязней »

Стартапы гомельскіх студэнтаў і навучэнцаў

Год моладзі, аб’яўлены ў краіне, даў штуршок для многіх новых ідэй, пашырыўшы межы магчымасцей для маладога пакалення. Асабліва радуе тое, што цікавасць да гэтага праяўляюць не толькі маладзёжныя і грамадскія арганізацыі ці ўстановы адукацыі. Да праектаў падключаюцца прадпрыемствы і прадпрымальнікі. У Гомелі быў аб’яўлены конкурс стартап-праектаў Gomel StartUP, арганізатарамі якога выступілі гомельская гарадская арганізацыя БРСМ, Гомельскі навукова-тэхналагічны парк і грамадскае ... Падрабязней »