Архів тега: клуб

У пошуках ісціны

Дыскусійны клуб на замежнай мове як адна з форм пазакласнай работы Дыскусійны клуб Je veux en parler існуе ў гімназіі № 34 Мінска з верасня 2015 года. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца навучэнцы 10—11 класаў, настаўнікі французскай мовы, носьбіты французскай мовы. Клуб мае свой статут, эмблему і дэвіз. Абавязковымі элементамі дыскусійнага клуба з’яўляюцца: тэма/праблема для абмеркавання; ролевыя гульні ў адпаведнасці з заяўленай ... Падрабязней »

Добрая справа не можа быць маленькай

Чуласць, міласэрнасць, спачуванне — жыццёва неабходныя чалавеку і грамадству. На жаль, у наш час мы назіраем некаторы дэфіцыт гэтых якасцей. Вельмі істотна, каб дзеці ўмелі спачуваць не толькі адно аднаму, але і братам нашым меншым — жывёлам. Што такое міласэрнасць? Гэтае слова гаворыць само за сябе — мець добрае, мілае сэрца. Быць гатовым заўсёды дапамагчы, пашкадаваць, дараваць проста з пачуцця ... Падрабязней »

Праз “Альтанку” — у краіну Паэзіі

“Мастацкае слова дапамагае акунуцца ў незвычайны і чароўны свет герояў. Разам з імі я вандрую: то птушкай лячу над бяскрайнімі палямі, то маленькай рыбкай ныраю ў рачныя глыбіні, то лёгкай пушынкай узнімаюся ў нябёсы. І так хораша, лёгка! Чаму так адбываецца? Адкуль у простых радках сіла, якая можа прымусіць плакаць, смяяцца, любіць, ненавідзець, абурацца, цярпець?” — піша васьмікласніца Настасся Варабей ... Падрабязней »

Вела-Атама-Ход

Некалькі гадоў назад пры музеі Насовіцкай сярэдняй школы па ініцыятыве вядомага ў Добрушскім раёне педагога кіраўніка клуба “Дзядулі” Аляксандра Дзям’янавіча Ражкова была адкрыта экспазіцыя “Набат Чарнобыля, гучы мацней”, устаноўлены памятны знак ахвярам чарнобыльскай трагедыі. Кожны год тут праводзіліся мітынгі, ладзіліся сустрэчы з ліквідатарамі аварыі, перасяленцамі. Пакінуў чалавек пасля сябе добрую справу. Нягледзячы на тое, што клуб “Дзядулі” распаўся, ідэі ветэранаў ... Падрабязней »

Лепшае ад лепшых, або Фестываль педагагічнага майстэрства

У Дзяржынскім раёне прайшоў фестываль педагагічнага майстэрства “Лепшае ад лепшых” абласнога клуба “Флагман”. Супрацоўніцтва абласнога клуба педагагічных работнікаў “Флагман” і Дзяржынскага раёна ўжо стала добрай традыцыяй. Фестываль педагагічнага майстэрства “Лепшае ад лепшых”, які адбыўся на базе сярэдняй школы № 1 Фаніпаля, сабраў больш за 90 удзельнікаў: кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў устаноў адукацыі, настаўнікаў матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, гуманітарных дысцыплін, пачатковых класаў, ... Падрабязней »

20 гадоў пад “Пунсовымі ветразямі”

Аднаму са старэйшых клубаў ЮНЕСКА “Пунсовыя ветразі” ў 2013 годзе спаўняецца 20 гадоў. Гэта клуб-доўгажыхар, які стаяў ля вытокаў стварэння РГА “БелАЮ” і за гады свайго існавання выхаваў сапраўдных грамадзян сваёй краіны, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, гатовых распрацоўваць і рэалізоўваць самыя смелыя праекты на карысць радзімы. Клуб ЮНЕСКА “Пунсовыя ветразі” дзейнічае ў мінскай гімназіі № 25 з 1993 года. Кіраўніцтва ... Падрабязней »