Архів тега: гурток

Экспедыцыя на “Крыжоўкі”

Напрыканцы мінулага тыдня, 26—27 ліпеня, удзельнікі краязнаўчага гуртка Terra incognita Пастаўскай гімназіі разам з сябрамі Таварыства беларускай мовы здзейснілі двухдзённую экспедыцыю ў паўднёвую частку Пастаўскага раёна. Мэта вандроўкі — вывучэнне прыродна-гістарычнага комплексу “Крыжоўкі” каля азёр Доўжа і Варанец, на невялікай тэрыторыі якога размяшчаецца шэраг рэдкіх і ўнікальных для Беларусі аб’ектаў. Удзельнікі экспедыцыі даехалі на аўтобусе да вёскі Чарняты, а потым ... Падрабязней »

Юныя метэаролагі

Малодшы школьны ўзрост — гэта ўзрост чамучак. Педагогу неабходна ствараць умовы, каб дзеці самі адказвалі на пытанні “Што?”, “Навошта?” і “Чаму?”. Вельмі добра дапамагаюць у гэтым вучнёўскія даследаванні, падчас якіх юныя даследчыкі ставяць перад сабой актуальную праблему, вылучаюць гіпотэзу, выбіраюць метады яе праверкі, праводзяць эксперымент і робяць высновы. У сваёй рабоце выкарыстоўваю розныя спосабы далучэння дзяцей да даследчай дзейнасці. Лепшым ... Падрабязней »

“Лінькі” з Лінова

Захаванню мясцовых абрадаў і традыцый у аграгарадку Лінове Пружанскага раёна ўдзяляюць вялікую ўвагу, таму і ў дзяцей выхоўваюць любоў да мінуўшчыны роднага краю. Як апраналіся, працавалі і адпачывалі, што выраблялі сваімі рукамі продкі, ліноўцы ведаюць з малых гадоў, тым больш што ў тутэйшай сярэдняй школе дзейнічае этнаграфічны гурток “Лінькі”, якім кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Аляксандраўна Бяскроўная. Сёлета ... Падрабязней »

Ад урока беларускай літаратуры да “Крышталёвай Альфы”

Жыццё чалавека — няспынны рух па шляху пазнання. Але пытанні да свету — гэта перш за ўсё пытанні да сябе. Чаму так, а не інакш, што гэта такое, чаму так адбываецца, як гэта зразумець?.. Гэтыя і іншыя пытанні я пастаянна задаю сваім вучням. Разам мы шукаем адказы, вучым, даследуем, спрачаемся, даказваем, прапануем. Гэта значыць, што мы займаемся навукова-даследчай дзейнасцю. Каб ... Падрабязней »

Школьнікі выходзяць у дазор

З 24 навакольных вёсак і вёсачак прывозяць кожную раніцу школьныя аўтобусы дзяцей у Сапоцкінскую сярэднюю школу. І дзіўнага тут бы нічога не было, калі б не адна акалічнасць — частка гэтых населеных пунктаў Гродзенскага раёна знаходзіцца на тэрыторыі, дзе сыходзяцца межы Беларусі, Літвы і Польшчы. І ўжо больш за 60 гадоў у гэтай школе існуе гурток “Дазор” юных сяброў пагранічнікаў. ... Падрабязней »