Архів тега: гульня

LEGO–канструяванне для развіцця маўлення

Дзяцінства — гэта ўзрост гульні. Таму мы будуем адукацыйны працэс такім чынам, каб гульня стала развіццёвым і карыгіруючым сродкам. У сваёй рабоце я выкарыстоўваю як традыцыйныя методыкі навучання, так і сучасныя педагагічныя тэхналогіі. Адным з такіх інавацыйных канструктыўна-гульнявых сродкаў з’яўляецца вучэбны канструктар LEGO. LEGO-тэхналогія ўяўляе сабой сукупнасць прыёмаў і спосабаў канструявання, накіраваных на рэалізацыю канкрэтнай адукацыйнай мэты праз сістэму спецыяльна ... Падрабязней »

Элементы драматызацыі на ўроках англійскай мовы

Важным станоўчым момантам выкарыстання элементаў драматызацыі на ўроках англійскай мовы з’яўляецца магчымасць свабодных зносін. Элементы тэатральнага мастацтва дазваляюць успрымаць вучэбны матэрыял не толькі рацыянальна, але і эмацыянальна, ствараюць эмацыянальна станоўчы настрой у навучанні. Па сутнасці, драматызацыя можа разглядацца як адна з форм ролевай гульні, дзе ў кожнага ўдзельніка ёсць магчымасць праявіць сябе.   Элементы драматызацыі можна выкарыстоўваць на любым этапе ўрока ... Падрабязней »

Экалагічнае выхаванне — праз гульню

Адным з актуальных кірункаў дашкольнай педагогікі з’яўляецца экалагічнае выхаванне дзяцей, якое рэалізоўваецца праз гульнявую дзейнасць. Асаблівае месца ў ёй займаюць дыдактычныя гульні, паколькі валодаюць вялікім вучэбна-выхаваўчым патэнцыялам. Дыдактычныя гульні экалагіч­нага зместу пашыра­юць уяўленні дзяцей пра ўзаема­дзеянне чалавека і прыроды, дзейнасць людзей у ёй і ўзаемасувязь з’яў у навакольным свеце, дапамагаюць выпрацоў­ваць у дашкольнікаў культуру паводзін у прыродным асяроддзі і выхоў­ваць ... Падрабязней »

Ствараем сучасныя сюжэтна–ролевыя гульні

Гульня займае важнае месца ў развіцці і самарэалізацыі дзяцей, пазнанні навакольнага свету, калі яны яшчэ не асвоілі словы і не ўсвядомілі сацыяльныя ролі і правілы. Падчас настольных, рухавых і камп’ютарных гульняў у хлопчыкаў і дзяўчынак развіваюцца мысленне, памяць, логіка, спрытнасць, уважлівасць і многія іншыя карысныя якасці. Тым не менш менавіта сюжэтна-ролевыя гульні дапамагаюць дзецям увайсці ў свет дарослых, засвоіць узоры ... Падрабязней »

Лексічныя гульні на ўроках нямецкай мовы

На ўроках нямецкай мовы шырока выкарыстоўваю гульні для развіцця пазнавальнай цікавасці, творчай і мысліцельнай актыўнасці вучняў. Гульнявы метад дазваляе не толькі зрабіць заняткі цікавымі і займальнымі, але і павысіць матывацыю да вывучэння прадмета. У сучаснай методыцы вывучэння замежных моў апісана шмат лексічных гульняў. Абапіраючыся на ўласны педагагічны вопыт, спынюся на найбольш цікавых і эфектыўных з іх. Звяртаюся да лексічных гульняў ... Падрабязней »

Піянеры і патрыёты

Раённая спартыўна-патрыятычная піянерская гульня “Патрыёт” зноў сабрала 19 піянерскіх дружын Савецкага раёна. Ужо сёмы раз па ініцыятыве арганізатараў — Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна Гомеля, а таксама раённага савета грамадскай арганізацыі “БРПА” — раённая гульня праводзіцца напярэдадні гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета пляцоўкай для правядзення вялікага піянерскага свята стала сярэдняя школа № 38 Гомеля. Раённую гульню ... Падрабязней »

“Добры дзень, пясочак!”

Дзеці з асаблівасцямі развіцця не могуць свядома выказваць свае эмоцыі ні ў гульні, ні ў маляванні, ні ў якой-небудзь іншай дзейнасці, але праз даступную ім дзейнасць у іх фарміруецца сфера адвольных эмоцый, стымулюецца іх разнастайнае праяўленне, фарміруюцца элементарныя навыкі зносін. Асноўная мэта карэкцыйнай работы псіхолага ў гэтым напрамку — развіццё эмацыянальнага інтэлекту дзіцяці. Першыя эмоцыі нараджаюцца разам з чалавекам. Эмоцыі ... Падрабязней »