Архів тега: Гродна

Служыць Радзіме

Гімназія № 10 Гродна першай у вобласці пачала практыкаваць экскурсіі ў ваенныя ўстановы адукацыі, што стала важнай часткай комплекснага патрыятычнага выхавання.  Запамінальным стала наведванне Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча навучэнцамі 7-х класаў. Гімназісты азнаёміліся з рэжымам дня кадэтаў, у асабістай размове з імі даведаліся пра патрабаванні да паступлення. Кадэты расказалі дзецям пра тое, што яны не толькі зай­маюцца ваеннай падрыхтоўкай, але ... Падрабязней »

Каравай ці багет?

У сярэдняй школе № 41 Гродна адкрылі арт­-аб’ект “Хлебная карта свету”, які адлюстроўвае разнастайнасць хлебнай прадукцыі ў розных краінах свету. Ужо трэці год сталовая сярэдняй школы № 41 Гродна кожны дзень збірае за агульнымі сталамі па некалькі соцень вучняў адначасова. І для таго каб гэтае месца было напоўнена гасціннасцю, цяплом і ўтульнасцю, творчы калектыў школы вырашыў, што тут абавязкова павінен быць пэўны ... Падрабязней »

Сустрэчы з бацькамі выхаванцаў па–новаму

Ва ўзаемадзеянні з бацькамі выхаванцаў дашкольнай установы вельмі важна, каб зносіны насілі даверлівы характар. Добра зарэкамендавалі сябе нестандартныя падыходы. У сваёй практыцы прымяняю займальныя прыёмы, бо імкнуся, каб мамы і таты адчувалі сябе нязмушана, давяралі выхавальніку, свабодна дзяліліся звесткамі аб сваім дзіцяці. Найбольш спрыяльную для гэтага атмасферу дазваляюць стварыць разнастайныя гульнявыя коўчынгі, трэнінгі, майстар-класы. Асаблівую ўвагу ўдзяляю падтрыманню пазітыўнага псіхалагічнага настрою ... Падрабязней »

“Зялёныя школы”: шырокія магчымасці для дзейнасці

У сярэдняй школе № 40 Гродна ў канцы навучальнага года падвялі  вынікі рэалізацыі комплекснага адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”. Праграма “Зялёныя школы” была адаптавана для Рэспублікі Беларусь у рамках праекта Праграмы развіцця ААН “Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз заснаванне і развіццё “зялёных школ” у Беларусі”, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам. На працягу 2020/2021 навучальнага года ў нашай школе творчая група настаўнікаў біялогіі, ... Падрабязней »

Таямніцы простага

Дзеці змалку імкнуцца пераймаць звычкі дарослых, нават замест звышмодных цацак выбіраюць звычайныя побытавыя рэчы. Маленькіх даследчыкаў прыцягваюць электрапрыборы, посуд, фурнітура, да якіх мы ім забараняем датыкацца. І вось пытанне вырашана: можна прапанаваць бізіборд.  Бізіборд — гэта развіццёвая дошка, на якой размешчаны разнастайныя прыстасаванні са штодзённасці: замкі, кнопкі, лямпачкі, выключальнікі і г.д. Гэтае ноу-хау было вынайдзена вядомым педагогам М.Мантэсоры яшчэ ў ... Падрабязней »

“МОВА ціКАВА”, або Гаварыць па–беларуску вучымся разам

Неабыякавы да лёсу роднай мовы педагагічны калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 97 Гродна не адзін год шукае эфектыўныя спосабы навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускаму слову. Паспяхова вырашыць гэтую задачу можна толькі пры ўмове, што самі педагогі дасканала валодаюць роднай мовай, хочуць і могуць дапамагчы дзецям адчуць смак беларускага слова, выклікаць у іх жаданне і патрэбу карыстацца гэтым словам у ... Падрабязней »

На шляху грамадзянскага сталення

На чарговыя заняткі праекта “ШАГ” па тэме “У адзінстве народа — сіла незалежнай дзяржавы” ў сярэднюю школу № 3 імя В.М.Усава Гродна была запрошана дэлегат Усебеларускага народнага сходу Бажэна Ярэміч. Выпускніца школы прыйшла падзяліцца вопытам удзелу ў такім значным дзяржаўным форуме. Паспяховая вучаніца, вядучая школьных мера­прыемстваў, стараста класа, актыўны член БРСМ, ініцыятар многіх творчых спраў, яна запальвала сваім энтузіязмам, рашучасцю ў ... Падрабязней »

“МедыяІдэя на 10” у 10–й гродзенскай гімназіі

XXI стагоддзе характарызуецца асаблівым стаўленнем да інфармацыі і прад’яўляе свае патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу. І выкладчыкі, і навучэнцы, і бацькі, паглыбляючыся ў медыясферу, аказваюцца адзін на адзін з інфармацыйнымі пагрозамі. Школьнікі большую частку вольнага часу праводзяць у сацыяльных сетках, што ператварае іх жыццё ў калейдаскоп, не даючы ім магчымасці ацэньваць інфармацыю. Як навучыць нашых дзяцей бачыць галоўнае і карыснае, ... Падрабязней »

Дасягаем мэты праз мадэляванне і мнематэхніку

Працуючы настаўнікам-дэфектолагам установы дашкольнай адукацыі, сутыкнулася з такой праблемай: працэс развіцця звязнага маўлення ў дзяцей з парушэннямі маўлення займае працяглы час і аднімае ў іх значную колькасць сіл, з часам губляецца цікавасць да заняткаў з настаўнікам-дэфектолагам, губляецца матывацыя. Таму важна падабраць найбольш эфектыўныя метады пры правядзенні лагапедычных заняткаў, якія спрыяюць развіццю звязнага маўлення. Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту з парушэннямі маўлення ... Падрабязней »

Моўныя традыцыі восьмай

26 верасня сярэдняя школа № 8 Гродна традыцыйна адзначае Еўрапейскі дзень моў, аднак фармат мерапрыемства мяняецца з году ў год. Сёлета на працягу тыдня навучэнцам 5—11 класаў было прапанавана прыняць удзел у моўных і творчых конкурсах. Іх мэта — развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей, фарміраванне міжкультурнай камунікацыі. Вялікую цікавасць выклікаў конкурс “Дзённік юнага паліглота”. На працягу 5 дзён удзельнікі ... Падрабязней »