Архів тега: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

Вучыць адчуваць слова

Усё сваё жыццё доктар філалагічных навук прафесар кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Вольга Аляксееўна Ляшчынская прысвяціла служэнню роднаму слову. Яе імя вядома далёка за межамі роднай Беларусі. Навуковыя інтарэсы Вольгі Аляксееўны звязаны з праблемамі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі, методыкі выкладання беларускай мовы ў школе і ... Падрабязней »

З чаго складаецца прафесійная кампетэнцыя

Цікавае і нестандартнае прафарыентацыйнае мерапрыемства арганізавала кафедра англійскай мовы факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. “Англійская мова ў будучай прафесіі” — такая назва прыцягнула ўвагу студэнтаў самых розных факультэтаў: эканамічнага, геолага-геаграфічнага, юрыдычнага, факультэтаў матэматыкі і тэхналогій праграмавання, фізікі і інфармацыйных тэхналогій. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама навучэнцы гомельскай сярэдняй школы № 72, на базе якой функцыянуе філіял ... Падрабязней »

“Маем найбольшае самі”

Вядомы беларускі паэт сучаснасці Алесь Разанаў наведаў ГДУ імя Францыска Скарыны. Прэзентацыі перастварэнняў арыгінальных тэкстаў Францыска Скарыны ў паэтычную асучасненую форму была прысвечана сустрэча аўтара са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. “Маем найбольшае самі” — кніга Алеся Разанава з сімвалічнай назвай тлумачыць сэнс пасланняў вялікага асветніка, дэманструе неверагодную паэтычнасць і выразнасць яго друкаванага слова, яднае між сабой далёкія стагоддзі, даказваючы ... Падрабязней »

Перапіска з прафесарам, ці Як дапамагчы вучню

Ці можа вучань стаць прафесарам для самога сябе? Адказ на гэтае незвычайнае пытанне гомельскія настаўнікі атрымалі падчас інавацыйнага вучэбнага семінара для настаўнікаў матэматыкі, які правяла па запрашэнні факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання, а таксама факультэта педагогікі і псіхалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны доктар філасофіі з Ізраіля Ганна Прусак. Ганна Прусак — выпускніца Гомельскага дзяржуніверсітэта, сёння яна з’яўляецца прафесарам ... Падрабязней »

Пажынаем плады супрацоўніцтва

Партнёрства паміж Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны і Гомельскім абласным эколага-біялагічным цэнтрам мае даўнія карані. Экацэнтр — вядучая ўстанова дадатковай адукацыі эколага-біялагічнага профілю ў Гомельскай вобласці. Яна сабрала пад сваім дахам амаль тысячу хлопцаў і дзяўчат, неабыякавых да такіх прадметаў, як біялогія, геаграфія, экалогія, тых, каго цікавіць раслінны і жывёльны свет, хто захапляецца даследчай дзейнасцю. ГДУ імя Францыска Скарыны ... Падрабязней »

Насустрач ведам

На гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылася V Міжнародная рэгіянальная алімпіяда па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (у кантэксце Другой сусветнай вайны). У алімпіядзе прынялі ўдзел 12 каманд усіх вышэйшых навучальных устаноў Гомеля і госці з Інстытута гісторыі, этналогіі і правазнаўства імя А.М.Лазараўскага Чарнігаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Т.Р.Шаўчэнкі. Інтэлектуальная барацьба прайшла ў дзвюх намінацыях — для студэнтаў ... Падрабязней »

Па жыцці творча і “тэхнаІнтэлектуальна”

У канцы студзеня Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі пад агульным кіраўніцтвам упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і ў цесным супрацоўніцтве з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны правялі адкрыты абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”. Мэта конкурсу — актывізацыя дзейнасці тэхнічных і даследчых маладзёжных аб’яднанняў, навуковых аб’яднанняў навучэнцаў і іншых форм дадатковай адукацыі, папулярызацыя навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў ва ... Падрабязней »

“Інсайт” на “Брыганціне”

Студэнтам факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пашчасціла прыняць удзел у Міжнародным семінары-практыкуме “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі”, які праходзіў у канцы лютага на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Брыганціна” і аб’яднаў больш за 150 удзельнікаў з розных рэгіёнаў краіны і блізкага замежжа. Усяго было прадстаўлена 59 выданняў з 27 ВНУ, у тым ліку прыехалі госці з МДУ імя ... Падрабязней »