Архів тега: Гомель

Як выхоўваюць маленькіх беларусаў

У дзіцячым садку № 161 Гомеля з самага адкрыцця шмат увагі ўдзяляецца нацыянальна-патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў. Дзеці знаёмяцца з элементарнымі нормамі паводзін і побытавым этыкетам беларусаў, традыцыямі і святамі нашых продкаў. У кожнай групе створаны нацыянальныя куткі, дзе знаходзяцца кнігі пра беларускія традыцыі, беларускія гарады, некаторыя прылады побыту і жыццядзейнасці беларусаў. У музычнай зале рэгулярна праводзяцца нацыянальныя святы: Каляды, Гуканне вясны,  Купалле, ... Падрабязней »

Нетрадыцыйныя тэхнікі малявання для развіцця

Дапамагчы дзецям з рознымі разумовымі і фізічнымі праблемамі, з праблемамі слыху, зроку, маўлення ўбачыць, пачуць і адчуць усю разнастайнасць навакольнага асяроддзя накіравана аб’яднанне па інтарэсах “Вясёлка фарбаў”, арганізаванае ў гомельскай сярэдняй школе № 62, дзе выхаванцы развіваюць творчае ўяўлення пры дапамозе выкарыстання нетрадыцыйных тэхнік малявання.  Нетрадыцыйны падыход да выканання малюнка дае штуршок развіццю дзіцячага інтэлекту, спрыяе яго творчай актыўнасці, дапамагае ... Падрабязней »

Дорыць творчасць

Дзіцячы кампазітар і паэт, музычны кіраўнік ясляў-сада № 34 Гомеля Лаліта Валянцінаўна Ісмаілава ўмее дарыць дзецям творчасць. Яна — аўтар сцэнарыяў, вершаў і музыкі да дзіцячых песень, якія неаднаразова друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах “Пралеска” і “Здаровы лад жыцця”. Песні Лаліты Валянцінаўны яе выхаванцы з задавальненнем спяваюць не толькі на музычных занятках, але і дома з бацькамі. “Ах, Беларусь, ты мая ... Падрабязней »

Прыгажосць выратуе свет

Як абудзіць душу дзіцяці, адкрыць вочы на гарманічны свет прыгожага, што ўвабраў у сябе ранішнюю пяшчоту світання, шолах хваль, шэпт лістоты — усё тое, што акружае нас? Як навучыць адчуваць і разумець прыгожае, гаварыць пра яго і нават ствараць? Безумоўна, гэта пад сілу настаўніку, бо менавіта на яго кладзецца адказнасць за лёс падрастаючага пакалення. Настаўнік у адказе за свайго вучня, ... Падрабязней »

Лінгва– і этнакампетэнтнасць

Спалучэнне лінгвакультуралагічнага аспекта навучання з этнакультуразнаўчым арыентуе вучняў на развіццё міжэтнічнай, міжкультурнай камунікацыі, гэта значыць на дыялог культур. Менавіта развіццё ўмення весці дыялог і з’яўляецца мэтай навучання англійскай мове. Таму вывучэнне іншакультурных каштоўнасцей павінна суправаджацца глыбокім асэнсаваннем культуры ўласнай, што можа быць забяспечана праз фарміраванне этнакультуразнаўчай кампетэнцыі вучняў. Асноватворнай базай англамоўных рэсурсаў для фарміравання этнакультуразнаўчай кампетэнцыі вучняў на ўроках англійскай ... Падрабязней »

Касмічныя перамогі

Дэвіз гомельскага гарадскога ліцэя № 1 гучыць так: Per aspera ad astra — “Праз церні да зорак”. І сёння гэтае выслоўе характарызуе ўстанову не толькі ў пераносным сэнсе, але і ў прамым. З 2015 года ліцэй з’яўляецца гарадскім рэсурсным цэнтрам па фізіцы і астраноміі. Наколькі гэта каштоўна, паказваюць перамогі ліцэістаў на ўсіх этапах Рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі. І гэты год ... Падрабязней »

Пагаворым па-нямецку

У кафэ абласной бібліятэкі імя Леніна яблыку не было дзе ўпасці. Сюды на адкрыццё нямецкага тыдня з’ехаліся з усёй Гомельскай вобласці навучэнцы, настаўнікі нямецкай мовы, студэнты і выкладчыкі УВА Гомеля, а таксама тыя, хто хоча асвоіць нямецкую мову анлайн. Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі накіраваў для ўдзелу ў прэзентацыі навучэнцаў — пераможцаў алімпіяд і конкурсаў па нямецкай мове і іх ... Падрабязней »

Эрганамічны падыход — новы напрамак у дашкольным выхаванні

Педагагічная эрганоміка як практыка-арыентаваная навука паступова ўваходзіць у жыццё спецыяльнай установы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушэннямі зроку ясляў-сада № 138 Гомеля. Пакуль гэта першая спроба ва ўсёй дашкольнай адукацыі рэспублікі — рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу на прынцыпах педагагічнай эрганомікі” ў дашкольнай адукацыйнай прасторы. Гэта не дзіўна, бо эрганоміка патрабуе пераўтварэнняў, перш за ўсё прадметна-інфармацыйнага асяроддзя, ... Падрабязней »

Па сцяжынках творчасці

На працягу многіх дзесяцігоддзяў школа заставалася адзінай крыніцай ведаў, адкрыццяў, новых эмоцый і бясцэннага жыццёвага вопыту. Аднак імклівы рух штодзённага жыцця прымушае ўсё часцей і часцей адстойваць свае правы на першакрыніцу. Відаць таму пытанні выкарыстання актуальных форм, метадаў і спосабаў правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў у школе стаяць асабліва востра. Як зацікавіць дзяцей, чым здзівіць, што прапанаваць сучасным школьнікам? Такія пытанні прывялі ... Падрабязней »

Сакрэты майстэрства

Сярэдняя школа № 45 Гомеля гасцінна расчыніла свае дзверы для чарговых наведвальнікаў, удзельнікаў гарадскога семінара на тэму “Пераемнасць у эфектыўных формах работы з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту па развіцці інтэлектуальна-творчых здольнасцей”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі метадыст гарадскога метадычнага кабінета А.В.Семянцова і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы М.С.Парахаўнік. Удзельнікі семінара — кіраўнікі метадычных аб’яднанняў выхавальнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ... Падрабязней »