Архів тега: гісторыя

Краязнаўства выхоўвае грамадзяніна

Як настаўнік гісторыі і класны кіраўнік вялікую ўвагу ўдзяляю грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей. Работа ў гэтым кірунку пабудавана на аснове сутворчасці, сумеснай працы гімназіі, сям’і і класнага кіраўніка. Выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, любові да Радзімы і народа найбольш плённа ажыццяўляецца праз краязнаўства. Выхаванне любові і павагі да тых месцаў, дзе нарадзіўся і вырас, дапамагае зразумець непарыўную сувязь і адзінства малой радзімы з ... Падрабязней »

Актыўная гісторыя

Праблема актыўнасці асобы ў навучанні — адна з актуальных як у псіхалагічнай, педагагічнай навуцы, так і ў адукацыйнай практыцы. З’яўленне і развіццё актыўных метадаў абумоўлена тым, што перад навучаннем паўсталі новыя задачы: не толькі даць навучэнцам веды, але і забяспечыць фарміраванне і развіццё пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей, творчага мыслення, уменняў і навыкаў самастойнай разумовай працы. Цікавасць да выкарыстання актыўных форм ... Падрабязней »

Дзённік старога штурмана

Празвінеў школьны званок. Мы з калегамі занялі месцы для гледачоў у кабінеце гісторыі сярэдняй школы № 32 Мінска. Навучэнцы размяркоўваюць паміж сабой ролі: Ігнацій Міхайлец, вучань 9 “А” класа, цягне руку, каб трапіць на службу да кватэрмайстра, — будучы лагіст любіць пракладваць маршруты на карце; у Аляксея Сушко лепш за ўсё атрымліваецца весці дыпламатычныя перамовы, таму ён запісваецца ў групу ... Падрабязней »

Выхаваўчы патэнцыял гісторыі

Вывучэнне гістарычнага мінулага Айчыны — важная частка грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. З кожным годам усё менш застаецца ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Узрост і стан здароўя многіх з іх ужо не дазваляюць сустракацца са школьнікамі, таму ў выхаваўчай рабоце даводзіцца абапірацца на ўспаміны ветэранаў, запісаныя раней. Але ёсць людзі, якія ўяўляюць не меншую цікавасць для збору інфармацыі пра трагічныя падзеі далёкага часу. ... Падрабязней »

Лепшыя веды па гісторыі

На Гомельшчыне ўпершыню адбыўся абласны конкурс па вучэбных прадметах “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы 4—9 класаў, пераможцы трэцяга этапу сёлетняй абласной алімпіяды па гісторыі. 24 вучні са школ і гімназій Гомельскай вобласці прыехалі ў спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, на базе якога і праходзіў конкурс. Канкурсанты, зразумела, хваляваліся, але ... Падрабязней »

У памяці “Нашчадкаў”

Адкуль пачынаецца Радзіма? З месца, дзе ты нарадзіўся, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе жывуць твае бацькі і сябры, дзе жылі твае дзяды і прадзеды. Не ведаючы гісторыі малой радзімы, нельга стварыць гісторыю краіны. Настаўнікі Плінскай сярэдняй школы вялікую ўвагу ўдзяляюць вывучэнню багатай гістарычнай і літаратурнай спадчыны, традыцый роднага краю. Арганізаваная работа арыентавана на станаўленне і развіццё асобы вучня, выхаванне патрыёта-грамадзяніна. ... Падрабязней »

Флэш–фільмы, віктарыны, мультымедыйныя карты…

Чалавецтва развіваецца ў эпоху постындустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства. Інфармацыйныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў жыццё і дапамагаюць эфектыўна вырашаць прафесійныя, эканамічныя і многія іншыя праблемы. Каб правільна выкарыстаць тэхнічныя і інфармацыйныя магчымасці, неабходна валодаць адпаведнымі ведамі, якія дазваляюць арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы. Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у школе актывізуе пазнавальную і мысліцельную дзейнасць вучняў на розных уроках. За час педагагічнай работы я назапасіла ... Падрабязней »

Марыла быць артысткай — стала настаўніцай

Педагогі летні час праводзяць па-рознаму. Здавалася б, гэта самы зручны момант адпачыць, набрацца новых сіл. З такой думкай катэгарычна не згодна настаўніца гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ірына Іванаўна Сацюк з Маларыцкай раённай гімназіі. Ірына Іванаўна лічыць, што лета вельмі важны і адказны перыяд у падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Настаўніца выкарыстоўвае вольны час для таго, каб ліквідаваць белыя ... Падрабязней »

Без сакрэту ўсяму свету

Пра што раскажуць гарадскія фантаны і сцены беларускай “Бастыліі” Лета і турызм — рэчы непарыўна звязаныя. Выбірайце: некалькі гадзін у самалёце і адпачынак на пляжы, шум прыбою ці ў прамым сэнсе гарачыя аўтобусныя туры з разраду “галопам па Еўропах”. А як вам пешыя экскурсіі па горадзе? Па родным горадзе! Можа быць і такое, што, зрабіўшы ўсяго некалькі крокаў ад уласнага дома, ... Падрабязней »

З любоўю да мовы, культуры, традыцый

Ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна Брэста назапашаны вялікі вопыт выхаваўчай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Педагогі вядуць мэтанакіраваную дзейнасць па захаванні лепшых узораў матэрыяльнай і духоўнай культуры. На ўроках і пазакласных мерапрыемствах далучаюць выхаванцаў да спадчыны беларускага народа, запальваюць у сэрцах юнакоў і дзяўчат веру ў чалавека, яго талент і розум, у неўміручую душу роднага краю, багатага слаўнай гісторыяй ... Падрабязней »