Архів тега: гімназія № 3

Творчае ўспрыманне казак А.С.Пушкіна

Сярод твораў вялікага паэта асаблівае месца займаюць чароўныя казкі.  Яны прыцягваюць увагу дзяцей сваім дынамічным сюжэтам, незвычайнымі падзеямі і сцэнамі, поўнымі цудаў. У гімназіі № 3 Віцебска ў рамках правядзення традыцыйных Пушкінскіх дзён прайшла выстава творчых работ навучэнцаў 2-х класаў па матывах казак А.С.Пушкіна “У майстэрні цудоўных казак”. З цікавасцю прачыталі цудоўныя казкі вялікага паэта, стварылі выдатныя вырабы сваімі рукамі, аб’ёмныя кампазіцыі ... Падрабязней »

Новая восеньская гісторыя

Наўрад ці знойдзецца чалавек, які б не любіў прыгажуню восень! Сярод іншых пор года восень — самая вялікая модніца. Яе ўборы такія рознакаляровыя — і чырвоныя, і жоўтыя, і зялёныя, і аранжавыя. Восень, як і дзяўчына, можа быць непрадказальнай, загадкавай. Менавіта восеньская пара аб’яднала навучэнцаў 7—8 класаў і сабрала на восеньскае свята ў актавай зале гімназіі № 3 Віцебска, каб ... Падрабязней »

Віцебскія матывы

Выяўленчая дзейнасць адыгрывае значную ролю ў развіцці асобы навучэнцаў, спрыяе фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванню здольнасцей творча адлюстроўваць свае ўражанні ў мастацкай форме. У мастацтве заўсёды ёсць тэмы, цікавасць да якіх застаецца нязменнай. Часу непадуладна змяніць значэнне вечных тэм. Наш родны Віцебск мае своеасаблівую аўру, яго называюць другім Парыжам. Тут стваралі свае шэдэўры Марк Шагал і Ілья Рэпін, Юдэль Пэн ... Падрабязней »

Лэпбук стварай, творчыя здольнасці развівай!

Лэпбук, калі перакладаць даслоўна, — гэта кніжка на каленях. Фактычна лэпбук — гэта самаробная тэматычная папка. З лэпбука можна даставаць патрэбнае на цяперашні момант, перакладаць, паступова дапаўняць. Такім чынам складваць меркаванне па пэўнай тэме. У залежнасці ад формы лэпбукі могуць мець выгляд кніжкі з двума разваротамі, папкі з 3—5 разваротамі, кніжкі-гармоніка, фігурнай папкі. Арганізацыя прадстаўленага матэрыялу — гэта фігурныя канверты, ... Падрабязней »

Падарожжы, поўныя сюрпрызаў

Як настаўнік па вучэбным прадмеце “Выяўленчае мастацтва” я цвёрда веру, што зносіны з мастацтвам у школе неабходны для маральнага ачышчэння і духоўнага ўзбагачэння дзяцей. І, як і кожны настаўнік, я разумею, наколькі важна падтрымліваць цікавасць да прадмета. Вопыт паказвае, што гэтаму спрыяе ўдзел у разнастайных міжнародных конкурсах, фестывалях, пленэрах. Гэта павышае ўзровень матывацыі і дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў у навучанні. ... Падрабязней »

Хто мову вывучае, той не блукае

Высокія тэхналогіі найноўшага часу, самабытная культура, якую ні з чым не параўнаць, адна з самых складаных і адначасова цікавых моў у свеце, а таксама найбагацейшая гісторыя, што доўжыцца тысячагоддзі. Гэта Кітай — краіна, якая вабіць сваёй прыгажосцю і таямнічасцю ўвесь свет. Аднак яна адкрываецца далёка не ўсім. Падняць заслону здолеюць толькі самыя смелыя і цярплівыя. Напэўна, менавіта такімі з’яўляюцца вучаніцы ... Падрабязней »

Што на што падобна?

або Як прыцягнуць навучэнцаў да літаратурнай творчасці Верш Валянціна Берастава “Страта” прымусіў мяне задумацца аб праблеме праяўлення здольнасцей навучэнцаў да творчасці. Педагогі і бацькі навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту заўважаюць, што іх кемлівае дзіця, сталеючы, становіцца больш ардынарным. Канечне, з’яўляючыся ўдзельнікам адукацыйнага працэсу, яно атрымлівае ўсё больш ведаў, але страчвае жывасць уражанняў, нестандартнасць думак. Безумоўна, агульная задача бацькоў навучэнцаў ... Падрабязней »

Мабільны дадатак — новы сябар настаўніка

У кожнага ўладальніка смартфона або планшэта ўстаноўлены не адзін і нават не два дадаткі на дэвайсе, у некаторых іх больш за дзясятак. Першапачаткова яны распрацоўваліся для забеспячэння якаснай і хуткай работы мабільных прылад, затым гэтыя дасягненні перанесліся ў прамысловасць, гандаль, лагістыку. Апошнім часам шырокае прымяненне яны атрымалі і ў адукацыі дзякуючы неабмежаванаму спектру магчымасцей. Арганізацыя дыстанцыйнага навучання, сумеснай работы навучэнцаў ... Падрабязней »

Экалагічная дэкада — цікава, актуальна

Стаўленне чалавека да прыроды — гэта люстэрка яго душы. Развіццё ўсебакова адукаванай асобы вучня немагчыма без экалагічнай адукацыі, якая складаецца з фарміравання экалагічнага мыслення, развіцця экалагічнай культуры. Экалагізацыя — адзін з напрамкаў сістэмы адукацыі. Для арганізацыі экалагічнага навучання ў гімназіі № 3 Віцебска штогод у канцы кастрычніка праводзіцца экалагічная дэкада “Зямля — наш агульны дом”. У рамках экалагічнай дэкады прайшло ... Падрабязней »