Архів тега: гімназія № 2

Па лесвіцы поспеху

Выбар прафесіі — галоўны жыццёвы выбар, які робіць чалавек у юным узросце. Старшакласнік, выбіраючы прафесію, выбірае і свой лад жыцця. Вельмі хочацца, каб кожны знайшоў менавіта сваё, каб праз некаторы час не прыйшлося шкадаваць аб прынятым рашэнні. У нашай гімназіі сёння ўдзяляецца дастатковая ўвага прафарыентацыі старшакласнікаў. Праводзяцца дзелавыя гульні, псіхалагічныя тэсты з педагогам-псіхолагам, класныя гадзіны, на якіх праходзяць сустрэчы з ... Падрабязней »

Група AQUA,

або Праектная дзейнасць як аснова фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі навучэнцаў У сучасным грамадстве творчай і крэатыўнай дзейнасці навучэнцаў надаецца вялікае значэнне. Праектная дзейнасць — найбольш эфектыўны складнік гэтага працэсу, а таксама фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі падрастаючага пакалення. Тут вельмі важным бачыцца не толькі занятасць дзяцей у вольны час, але і развіццё прафесійных кампетэнцый для самавызначэння ў дарослым жыцці. Адным з ... Падрабязней »

На карысць Бацькаўшчыны

Выхоўваючыся ў рускамоўным асяроддзі, чуючы родную мову толькі з вуснаў настаўніка, дзеці робяць выснову, што вывучэнне беларускай мовы і літаратуры немэтазгоднае, таму не варта губляць на гэта час. Нізкая культура чытання, недастатковы ўзровень камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў і адсутнасць матывацыі да вывучэння прадмета — сапраўдная трагедыя для педагога-філолага. Немалаважную ролю ў такой сітуацыі адыгрывае навукова-тэхнічны прагрэс. Камп’ютары, мабільныя тэлефоны і інтэрнэт ... Падрабязней »

Казкі венскага балю

Замест дыскатэкі — вальсы, паланэз, экасез і гросфатар; замест актавай залы — танцавальны паркет абласной філармоніі. Магія грацыёзных рухаў і класічных мелодый, памножаная на працу, энтузіязм і стратэгічны разлік, нараджае сапраўднае каляднае дзіва. Радзіма вальсаў з даўніх часоў захоўвае за сабой тытул сусветнай сталіцы баляў. За сезон іх тут арганізуецца больш за 200, прычым цэнтральнай падзеяй не толькі ў Аўстрыі, ... Падрабязней »

Што абяцаў Праметэй,

або Размова аб прыёмах мнематэхнiкi на ўроках замежнай мовы Калi заходзiць размова пра выкладанне замежнай мовы, часцей за ўсе прыходзяць у галаву такiя паняццi, як “iнтэрактыўныя метады”, “праекты”, “камунiкатыўныя метады”, “сродкi IКТ”, “вэб-сэрвiсы”. Мне таксама блiзкiя розныя тэхналогii, бо ўсё наша настаўнiцкае жыццё — гэта пошук новых прыёмаў i форм, якія дапамагаюць зрабiць працэс навучання больш прывабным i эфектыўным. Але ... Падрабязней »

Як разгаварыць маўклівага вучня?

Зносіны на замежнай мове — неад’емная частка сучаснага жыцця. Навучанне замежнай мове прадугледжвае фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі, сутнасць якой заключаецца ў здольнасці і гатоўнасці ажыццяўляць іншамоўныя зносіны з носьбітамі мовы. Агульнавядома, што навучыцца плаванню можна толькі плаваючы, навучыцца чытанню — чытаючы, а навучыцца іншамоўным зносінам можна толькі ў выпадку зносін на замежнай мове. Даволі часта на ўроках настаўнікі замежнай мовы сутыкаюцца ... Падрабязней »

Праца, творчасць, захапленне

Настаўнік інфарматыкі гімназіі № 2 Брэста Ігар Навумавіч Басін захапляецца камп’ютарнымі тэхналогіямі ўжо даўно. Веданне новых дасягненняў у педагогіцы і методыцы выкладання інфарматыкі, эфектыўнае выкарыстанне сучасных тэхналогій дазваляюць настаўніку дабівацца высокіх вынікаў навучання. У метадычным арсенале педагога шмат розных метадаў і прыёмаў, якія дазваляюць падтрымліваць актыўнасць вучняў на працягу ўсяго ўрока, фарміруюць у іх вучэбна-інтэлектуальныя ўменні і навыкі. Выхаванцы Ігара ... Падрабязней »

Калі лёгка вучыцца

Сёлета гімназія № 2 Мінска стала рэсурсным цэнтрам інфармацыйных тэхналогій Першамайскага раёна, што стварае дадатковыя магчымасці ў вырашэнні праблемы павышэння якасці ведаў навучэнцаў. Апошнім часам тут актыўна выкарыстоўваецца дыстанцыйнае навучанне ў дадатковай індывідуальнай рабоце з малодшымі школьнікамі па ліквідацыі прабелаў у іх ведах. Інтэграцыя сучасных інфармацыйных тэхналогій з традыцыйнымі формамі, метадамі і сродкамі вучэбнай дзейнасці — прыярытэтны напрамак работы настаўнікаў пачатковых класаў ... Падрабязней »