Архів тега: экскурсія

Развівацца, расці і… вырошчваць

Галоўная мэта раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў — метадычнае забеспячэнне павышэння якасці адукацыі ва ўстановах адукацыі горада і раёна, удасканаленне прафесійнай кваліфікацыі педагогаў. Планаванне работы аб’яднання ажыццяўляецца на аснове адукацыйных патрэб педагогаў. На пасяджэнні мы запрашаем прадстаўнікоў метадычных службаў, выступленні якіх утрымліваюць не толькі пазнавальную інфармацыю, але і практычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы ў школе і на прышкольным участку. Акрамя традыцыйных ... Падрабязней »

Кожная мясціна — адкрыццё

Дзетвара непаседлівая, актыўная, цікаўная. Выкарыстоўваючы такі момант, з лёгкасцю можна арганізоўваць падарожжы, экскурсіі, паходы. Гэта ж столькі адкрыццяў можа зрабіць для сябе кожны! Турысты аграгарадка Томкавічы рушылі з рукзакамі па дарогах Дзяржыншчыны. Мы багата ведаем пра свой край віртуальна, а рэальна ўбачыць знакавыя мясціны раёна — гэта ўражвае і запамінаецца. Пераезд да вёскі Фрунзэ — і мы ідзём да сястры ... Падрабязней »

Музейныя ўрокі

Важнае месца ў выхаваўчай прасторы Смаргонскага раёна належыць краязнаўчай дзейнасці. Пошукава-даследчыя экспедыцыі, творчыя праекты і конкурсы, краязнаўчыя канферэнцыі, акцыі, паходы і экскурсіі па родным краі, размовы з удзельнікамі і сведкамі даўніх падзей — вось няпоўны пералік форм і відаў дзейнасці, арганізаваных з навучэнцамі раёна. Фарміраванню грамадзянскіх кампетэнцый праз вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы садзейнічалі раённыя праекты “Брэнды Смаргоншчыны” і “Мая ... Падрабязней »

Сцежкамі Бацькаўшчыны

Не адкрыю Амерыку, калі нагадаю, што кожны чалавек, які лічыць сябе грамадзянінам, павінен ведаць сваю Радзіму. Ведаць не з аповедаў знаёмых, а з уласных назіранняў, бо лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Так думаюць і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, бібліятэкары Мядзельскага раёна. За апошняе дзесяцігоддзе праведзена каля сотні экскурсій у розныя куточкі Бацькаўшчыны, прычым некаторыя маршруты ... Падрабязней »

Канікулы ў Нясвіжскім замку

Незабыўны след пакінулі першыя канікулы бягучага навучальнага года ў памяці вучняў Верасніцкай сярэдняй і Малешаўскай базавай школ. У першыя ж дні восеньскіх канікул навучэнцы ўстаноў пабывалі ў Нясвіжы і наведалі Нясвіжскі замак, касцёл і магільны склеп. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, паездка была вельмі пазнавальнай і цікавай. Дзеці даведаліся пра гісторыю замка, акунуліся ў тыя далёкія часы, змаглі ўявіць, як жылі ... Падрабязней »

Духоўнасць і адукаванасць

У кастрычніку мінулага года пачаў работу Царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі. Адна навучальная ўстанова прыцягвае іншыя, таму асаблівую папулярнасць музей набыў сярод мінскіх школ. Вучні 7-х класаў сталічнай гімназіі № 37 таксама адправіліся на займальную экскурсію. Музей размешчаны ў цэнтры горада побач з кафедральным саборам. На новы будынак духоўнай акадэміі нельга не звярнуць увагі: ён быццам ... Падрабязней »

Без сакрэту ўсяму свету

Пра што раскажуць гарадскія фантаны і сцены беларускай “Бастыліі” Лета і турызм — рэчы непарыўна звязаныя. Выбірайце: некалькі гадзін у самалёце і адпачынак на пляжы, шум прыбою ці ў прамым сэнсе гарачыя аўтобусныя туры з разраду “галопам па Еўропах”. А як вам пешыя экскурсіі па горадзе? Па родным горадзе! Можа быць і такое, што, зрабіўшы ўсяго некалькі крокаў ад уласнага дома, ... Падрабязней »

Экскурсія ў прафесію

Падштурхнуць да выбару будучай прафесіі маладога чалавека могуць розныя абставіны, падзеі, аргументы. Адзін з такіх шляхоў — экскурсіі старшакласнікаў на прадпрыемствы, у арганізацыі, навучальныя ўстановы. У Церахоўскай сярэдняй школе № 1 Добрушскага раёна Гомельскай вобласці выкарыстоўваюць поўны спектр дзейсных метадаў у прафарыентацыйнай рабоце. І чым раней пачынаецца такая работа, тым больш яна выніковая. Кожны год 100% выпускнікоў нашай школы становяцца ... Падрабязней »

Эрудыт-круіз па Беларусі

Займальнае інтэлектуальнае падарожжа для школьнікаў Кастрычніцкага раёна арганізаваў Цэнтр турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва. За гадзіну аб’ехаць усю краіну змаглі вучні падчас незвычайнага эрудыт-круізу “Нет уголка краше, чем Беларусь наша”, які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 9 УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва”. У раённым мерапрыемстве прынялі ўдзел 133 чалавекі з 18 каманд устаноў адукацыі раёна. Адкрыццём мерапрыемства паслужыла ... Падрабязней »