Архів тега: экалогія

Экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця

Сфарміраваць беражлівыя адносіны да прыроды, павысіць экалагічную дасведчанасць навучэнцаў дапамагае сістэма работы, якая склалася ў Ноўкінскай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Важная роля ў фарміраванні экалагічнай культуры ва ўстанове адукацыі адводзіцца класным ініцыятывам. Кожны клас выбірае сабе экалагічную ініцыятыву, над якой працуе на працягу навучальнага года. Напрамкі ініцыятыў вельмі разнастайныя, пры гэтым усе віды дзейнасці арыентаваны на экалагічнае выхаванне школьніка. Напрыклад, ... Падрабязней »

Экалагічны пакой — асяроддзе для развіцця і адпачынку

Для больш плённай работы па экалагічным выхаванні дзяцей у нашай установе дашкольнай адукацыі створаны экалагічны пакой. Гэты пакой дапамагае выхоўваць у дзяцей беражлівыя адносіны да прыроды, спрыяе пазнавальнаму развіццю дашкольнікаў, фарміраванню ў іх працавітасці, павагі да працы дарослых, выхаванню чуласці, дабрыні, а таксама з’яўляецца месцам адпачынку і цікавага баўлення часу. Нягледзячы на тое, што ў кожнай групе ёсць куткі прыроды, ... Падрабязней »

Пазнанне прыроды разам з экалагічнай казкай

Ці навучыцца дзіця любіць прыроду, адрозніваць дабро ад зла, берагчы ўсё жывое, у многім залежыць ад умення выхавальніка данесці малышу ў займальнай форме веды пра складаныя з’явы прыроды. На дапамогу педагогу пры вырашэнні гэтай задачы прыходзіць казка. Ды не звычайная, а экалагічная. Даўно ўсвядоміўшы карысць экалагічных казак, шырока выкарыстоўваю іх у рабоце. Прычым не толькі казкі іншых аўтараў, але і ... Падрабязней »

Экалогія на чырвонай дарожцы

Напрыканцы кастрычніка на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна сталіцы ў рамках доўгатэрміновага адукацыйнага праекта “Экалогія і дзеці” прайшоў раённы конкурс экалагічнай моды “Галерэя вобразаў”. У конкурсе прынялі ўдзел калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска. Мы, канкурсанты з сярэдняй школы № 12 Мінска, вельмі стараліся, слухалі сваіх выкладчыкаў і ... Падрабязней »

Ведаць і любіць родную прыроду

У мэтах стварэння ўмоў для развіцця і рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў у экалагічным напрамку на базе сярэдняй школы № 3 Хойнікаў адбыўся раённы турнір знаўцаў прыроды. У турніры прынялі ўдзел каманды 12 устаноў адукацыі Хойніцкага раёна. Арганізатарам турніру з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама. У склад журы былі запрошаны намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Хойніцкі ... Падрабязней »

Экалогія як частка душы

Дашкольнае дзяцінства — пачатковы этап станаўлення чалавечай асобы. У гэты перыяд закладваюцца асновы культуры чалавека, і экалагічнай культуры ў тым ліку. Галоўная мэта экалагічнага выхавання — фарміраванне правільнага стаўлення дзіцяці да прыроды, навакольнага свету, да сябе і іншых людзей як да часткі прыроды. Менавіта таму наша дашкольная ўстанова выбрала кірункам сваёй работы паглыбленае эколага-валеалагічнае выхаванне. Прырода, якая акружае наш дзіцячы ... Падрабязней »

Гонар за сваю зямлю

Выхаваўчая работа, якую ажыццяўляе калектыў нашай дашкольнай установы, вырашае вельмі важную задачу: фарміраванне сацыяльна-актыўнай творчай асобы, здольнай любіць сваю Радзіму і пераўтвараць яе. Адбываецца гэта праз мерапрыемствы духоўна-патрыятычнага, эстэтычнага і экалагічнага кірункаў. Каб па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, трэба перш за ўсё любіць яе маленькі куточак, які называюць Бацькаўшчынай. Якая яна, мая малая радзіма? Гэта залатыя палі збажыны, блакітнае і светлае, ... Падрабязней »