Архів тега: дзеці

Нясумны Дзень здароўя

Штоквартальна ў нашым дашкольным Цэнтры развіцця дзіцяці праходзяць Дні здароўя. Вось і нядаўна “Нясумны Дзень здароўя” аб’яднаў усіх — супрацоўнікаў, бацькоў і выхаванцаў. З самага ранку ў фае гучала вясёлая музыка, дзяцей і бацькоў сустракаў гарэзлівы Мішка-Алімпішка, які ўручаў запрашэнні на алімпійскія гульні. Пасля ранішняй гімнастыкі для дашкалят, якая праходзіла ў нетрадыцыйнай форме (“Звяробіка”), прыйшла чарга дарослых. Для іх кіраўнік ... Падрабязней »

Хлопцаў аб’яднаў міні-футбол

Асаблівая ўвага ў Квасоўскай сярэдняй школе ўдзяляецца здароваму ладу жыцця, развіццю фізкультуры і спорту. Вядома, для развіцця спорту патрэбны адпаведныя ўмовы. На вялікую радасць навучэнцаў нашай школы, іх бацькоў і педагогаў у 2014 годзе адбылася знамянальная падзея: завяршылася рэканструкцыя адной са спартыўных зал фізкультурна-аздараўленчага комплексу школы. На рэканструкцыю было выдаткавана каля 3,5 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. Больш за паўмільярда рублёў спонсарскай дапамогі ... Падрабязней »

А ў нас — спартыўны клас!

З гэтага навучальнага года ў Гудагайскай сярэдняй школе Астравецкага раёна дзейнічае спартыўны клас. Ідэю адкрыцця такога класа ахвотна падтрымалі бацькі вучняў 6 “Б” класа, бо ўпэўнены: заняткі спортам, падтрымка выдатнай фізічнай формы — гэта жыццёвая энергія як для вучобы, так і для працы. Пэўную ролю ў адкрыцці спартыўнага класа адыграла тое, што вучні іншых класаў і выпускнікі нашай установы з’яўляюцца ... Падрабязней »

Даць адказ на пытанне “Кім быць?”

Кім быць? Гэтае пытанне рана ці позна задае сабе кожны школьнік. У маладым узросце яшчэ няма жыццёвага вопыту, трывалых ведаў, каб дакладна выбраць прафесійны шлях. І менавіта школа павінна дапамагчы ў прафесійным самавызначэнні падлетка з улікам яго індывідуальных асаблівасцей і патрабаванняў сучаснага рынку працы. У сярэдняй школе № 13 Гомеля прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Вучні пачатковых класаў расказалі на класных гадзінах ... Падрабязней »

Радасць творчасці — у нетрадыцыйных метадах

У сучасную педагогіку ўкараняецца вялікая колькасць інавацый. Гэта паказчык таго, што актывізаваць працэс выхавання можна пры выкарыстанні новых нетрадыцыйных форм. Школьны ўзрост — гэта той перыяд, калі выяўленчая дзейнасць можа стаць і часцей за ўсё з’яўляецца ўстойлівым захапленнем не толькі асабліва адораных, але і ўсіх дзяцей. Усе дзеці любяць маляваць, калі гэта ў іх добра атрымліваецца. Маляванне алоўкамі, пэндзлем патрабуе ... Падрабязней »

Пра бацьку-салдата

Сёння, у Дзень абаронцаў Айчыны, выхаванцы ясляў-сада № 40 Гродна пакажуць фатаграфіі сваіх бацькоў і выступяць з расказам “Мой тата — салдат”. А каб расказ гэты атрымаўся цікавым і дэталёвым, неабходна дома расказаць сыну ці дачцэ пра армію, армейскія прафесіі, падзеі армейскага жыцця. Магчыма, разглядаючы вялікі дэмбельскі альбом фатаграфій бацькі, дзіця даведаецца пра сапраўднае мужчынскае прызначэнне — быць абаронцам Айчыны. ... Падрабязней »

А я абавязкова апрану касцюм ратавальніка!

У сярэдняй школе № 1 Ашмян даўно вядзецца работа па змястоўным напаўненні вольнага ад вучобы шостага школьнага дня. Распрацавана мадэль выхаваўчай работы ў суботні дзень, у аснове якой — праграма па арганізацыі гэтага дня з улікам патэнцыялу сацыякультурнага асяроддзя рэгіёна. Ззахопленых рэплік дзяцей, якія спяшаліся раніцай суботы ў школу, можна было зразумець, што гэты суботні дзень пройдзе цікава: “Павінны быць ... Падрабязней »

Першыя крокі да здароўя — у школе

Вялікая ўвага сёння ў сучаснай школе ўдзяляецца праблеме павышэння рухальнай актыўнасці навучэнцаў. У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi абавязаны клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага, фізічнага развіцця і самаўдасканалення. Увядзенне ў практыку работы школ разам з іншымі формамі арганізацыі рухальнай дзейнасці вучняў гімнастыкі да заняткаў і рухальных ... Падрабязней »

У музей лесу запрашае лесавічок

Музей лесу Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы адрасаваны ў першую чаргу дзіцячай аўдыторыі, мае адукацыйную накіраванасць і будуе сваю работу на аснове актыўнага супрацоўніцтва навучэнцаў і педагогаў, дзяцей і бацькоў, іншых памочнікаў і партнёраў. Наша ўстанова адукацыі размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, што і вызначыла напрамак работы музея, які дзейнічае з 1989 года. За гэты час ён ... Падрабязней »

Ствараем палітру шостага школьнага дня разам

Ва ўстановах адукацыі, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, выхаваўчая работа ў шосты школьны дзень мае пэўную спецыфіку, якая павінна ўлічвацца педагагічнымі калектывамі. Менш развітая ў параўнанні з горадам сацыякультурная інфраструктура сяла (адсутнасць тэатраў, музеяў, канцэртных і выставачных залаў і інш.) абмяжоўвае спектр забаўляльнай дзейнасці навучэнцаў і абумоўлівае спецыфіку выхаваўчай работы ў гэты дзень. Пры стварэнні і рэалізацыі ўласнай мадэлі арганізацыі ... Падрабязней »