Архів тега: дзеці

Бяспецы вучымся разам

Практычна кожны чалавек хоць раз у жыцці аказваецца ў экстрэмальнай сітуацыі, якая патрабуе максімальнага напружання волі і сіл, умення хутка ацаніць тое, што адбылося, і выбраць найбольш эфектыўны спосаб абароны і ратавання. Праграмай да дзеяння з’яўляецца патрабаванне, выкладзенае ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”: “…арганізаваць ва ўсіх калектывах і па месцы ... Падрабязней »

Супрацоўніцтва, узаемадзеянне і ўзаемаабагачэнне

Полікультурнае выхаванне дашкольнікаў Паколькі дашкольны ўзрост — перыяд, калі пачынае фарміравацца базіс асобаснай культуры, то гэта найбольш спрыяльны час для развіцця ў дзяцей цікавасці і павагі да роднай культуры, выхавання добразычлівага стаўлення да людзей рознай этнічнай прыналежнасці. Сярод нашых выхаванцаў ёсць дзеці іншых нацыянальнасцей, таму навучыць дашкольнікаў разумець багацце культур нашага свету, формы самавыяўлення і спосабы праяўлення чалавечай індывідуальнасці з’яўляецца ... Падрабязней »

Семінар-практыкум — прадукцыйная форма метадычнай работы

У дашкольныя гады дзеці кожны дзень сутыкаюцца з новымі прадметамі і з’явамі, у гэты час закладваюцца асновы іх жыццёвых арыенціраў, і ўсё, што дзіця засвоіць у дашкольнай установе, трывала застанецца ў яго свядомасці назаўсёды. Таму вельмі важна з ранніх гадоў прывіць дзецям навыкі бяспечных паводзін у навакольным свеце. Задача выхавальніка дашкольнай адукацыі — азнаёміць дзяцей з нормамі бяспечных паводзін, узброіць ... Падрабязней »

Лагапедычная работа як цікавы працэс

У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі настаўнік-дэфектолаг сёння працуе з дзецьмі, якія маюць не толькі лёгкія парушэнні маўлення. Часта сюды прыходзяць дзеці са сцёртай дызартрыяй, з парушэннямі фанематычнага слыху, складовай структуры слова. Сустракаюцца і дзеці з сіндромам дэфіцыту ўвагі, якія маюць маўленчыя праблемы. У некаторых назіраюцца спадарожныя і другасныя адхіленні: адмоўныя асобасныя праяўленні, парушэнні эмацыянальна-валявой сферы (павышаная ўзбудлівасць, растарможанасць, сензітыўнасць, замкнутаць, негатывізм ... Падрабязней »

Пара цудоўная, карысная, працоўная

Стракацяць у кветніку астры, вяргіні, у гародчыку разлягліся пузатыя гарбузы, звесілі цяжкія галовы сланечнікі. Вось і восень прыйшла, змяніўшы цёплае звонкае лета. Вучні ўжо сабраліся ў роднай Горкаўскай сярэдняй школе, куды іх паклікаў вясёлы школьны званок. Наперадзе — шмат дзён навучальнага года, але доўга яны будуць успамінаць дні летнія, якія былі напоўнены цікавымі падзеямі. Рознакаляровыя палаткі, размешчаныя пад шатамі векавых ... Падрабязней »

“Бывай, лета!” моваю… вясла

Калі сцішыцца ля самага ўскрайку вады, злавіць вокам водбліскі заходзячага сонейка, прыслухацца да ціхага шоргату хваль па прыбярэжным пяску, то можна на імгненне адчуць у самай глыбіні сэрца гармонію. І няма ва ўсім вялікім свеце месца, больш прыдатнага для падобных заняткаў, чым наша дзівосная сінявокая Беларусь. У перадапошні дзень лета шумная кампанія сабралася на беразе Свіслачы, непадалёк сталічнага аквапарка “Лябяжы”. Менавіта ... Падрабязней »

Старт дадзены

Якія б метады ні выкарыстаў педагог у сваёй працы, у якіх бы формах ні арганізоўваў навучанне дзяцей, асноватворным прынцыпам яго дзейнасці павінен быць прынцып педагагічнага аптымізму — вера ў магчымасці кожнага дзіцяці, арыенцір на станоўчы вынік навучання. На працягу мінулага навучальнага года калектыў Акцябрскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі працаваў над рэалізацыяй інавацыйнага праекта па тэме “Укараненне мадэлі ўзаемадзеяння ... Падрабязней »

Стракаты летні мячык

Летнія канікулы — час гульняў на свежым паветры. Асабліва дзеці любяць гуляць з мячамі. Мы таксама праводзім гульні з мячыкамі, толькі зроблены яны сваімі рукамі, і таму гуляць больш цікава. У кожным доме заўсёды збіраецца шмат абрэзкаў тканіны, старыя сукенкі, спадніцы… Хтосьці выкідвае гэтую старызну на сметнік, а вось мы далі ёй другое жыццё. Менавіта з гэтай другаснай сыравіны атрымаліся ... Падрабязней »

Творчы тандэм

Настаўнік… Слова незвычайнае, асаблівае. Настаўнік — гэта не той, хто мае дыплом аб адпаведнай адукацыі, а той, хто з душой аддаецца сваёй справе, справе выхавання дзяцей. Чалавек, здольны запаліць у навучэнцах агеньчык пазнання, сфарміраваць жаданне і ўменне вучыцца, а таксама выхаваць у дзяцей маральныя і грамадзянскія пачуцці. У навучэнцаў пачатковых класаў звычайна адзін настаўнік. Менавіта ён адыгрывае галоўную ролю ў ... Падрабязней »

Усе дарогі вядуць да Настаўніка

З дзяцінства нам кажуць: настаўніцтва — прэстыжная прафесія, адна з самых важных у свеце. Бясспрэчная ісціна. У Беларусі настаўнікамі становяцца па закліку сэрца. Пацвярджае гэта прыклад тых, хто большую частку свайго жыцця аддаў школе і дзецям. У кожнай школе прыход новага настаўніка выклікае фурор: школьнікі абмяркоўваюць “навічка” з усіх бакоў. Але мала каму прыходзіць у галаву больш даведацца пра тых настаўнікаў, якія ўжо ... Падрабязней »