Архів тега: дзеці

Вучуся распавядаць

Аўтарскі электронны адукацыйны рэсурс настаўніка-дэфектолага Адзін з кірункаў работы настаўніка-дэфектолага — выпраўленне парушэнняў маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту. У залежнасці ад актуальнага маўленчага развіцця ідуць назапашванне і актывізацыя слоўніка, а потым развіццё граматычнага ладу мовы. Асновай фарміравання складнага маўлення з’яўляецца ўменне правільна складаць сказ. Для гэтага ёсць розныя метады і прыёмы. Найбольш дзейсны і зразумелы спосаб — складанне сказа па выкананым дзеянні. ... Падрабязней »

Інста-школа “Лета па-беларуску”

Адной з галоўных задач сучаснай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і вучнёўскай моладзі на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. Установы дадатковай адукацыі валодаюць вялікім патэнцыялам і магчымасцямі для вырашэння гэтай задачы з выкарыстаннем сучасных эфектыўных форм узаемадзеяння з падрастаючым пакаленнем. Адной з такіх форм з’яўляецца “Інста-школа”, рэалізацыя якой праходзіць пры дапамозе сацыяльнай сеткі ... Падрабязней »

З мячом гуляць — маўленне развіваць!

Вопыт работы з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення паказвае, што выкарыстанне мяча падчас выканання маўленчых гульняў і практыкаванняў выклікае і падтрымлівае іх цікавасць, захапляе дзяцей. Для выхаванцаў ва ўзросце 3—7 гадоў з цяжкімі парушэннямі маўлення характэрна пагаршэнне агульнай і дробнай маторыкі. Выкарыстанне практыкаванняў з мячом спрыяе развіццю ў іх каардынацыі рухаў, умацаванню мышц плечавога пояса, развіццю і ўмацаванню дробных мышц ... Падрабязней »

Дашкалятам аб прафесіях

На працягу 2018—2020 гг. у нашай установе рэалізоўваўся педагагічны праект “Фарміраванне ўяўленняў аб прафесіях дарослых у дзяцей дашкольнага ўзросту праз электронныя адукацыйныя рэсурсы”. Тэма была выбрана невыпадкова. Дашкольны ўзрост важны для выхавання працавітасці, цікавасці і павагі да працы дарослых, для фарміравання першапачатковай карціны свету ў дзіцяці. Але складанасць работы па азнаямленні дашкалят з прафесіямі ў тым, што значная частка працы дарослых ... Падрабязней »

Аб правах — гуляючы!

У інтэграванай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы рэалізаваны міні-праект “Аб правах — гуляючы!”. Дашкаляты здзейснілі цiкавае падарожжа ў свет правоў чалавека праз цыкл трэнінгавых заняткаў у форме гульнявых і пазнавальных сітуацый, якія спрыяюць асэнсаванню дзецьмі іх правоў, развіццю ў іх пачуцця ўласнай годнасці, цярпімасці і павагі да ўсіх людзей. Выхаванцы мелі магчымасць пазнаваць навакольны свет на ўласным вопыце: назіралі, ... Падрабязней »

Краязнаўства выхоўвае грамадзяніна

Як настаўнік гісторыі і класны кіраўнік вялікую ўвагу ўдзяляю грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей. Работа ў гэтым кірунку пабудавана на аснове сутворчасці, сумеснай працы гімназіі, сям’і і класнага кіраўніка. Выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, любові да Радзімы і народа найбольш плённа ажыццяўляецца праз краязнаўства. Выхаванне любові і павагі да тых месцаў, дзе нарадзіўся і вырас, дапамагае зразумець непарыўную сувязь і адзінства малой радзімы з ... Падрабязней »

“Шчаслівыя” білеты

25 лістапада за нашых хлопцаў і дзяўчат радаваліся не толькі аднакласнікі, але і ўсе школьнікі Гродзенскага раёна. Дзесяць лепшых навучэнцаў: актывісты, пераможцы творчых конкурсаў, фестываляў, прадметных алімпіяд — у суправаджэнні настаўніка вышэйшай катэгорыі Аліны Казіміраўны Занеўскай пабывалі ў сталіцы, стаўшы ўладальнікамі “шчаслівых” білетаў на дзіцячае “Еўрабачанне-2018”. Білеты на конкурс навучэнцам падарыў выпускнік нашай школы, а цяпер старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Міхайлавіч ... Падрабязней »

У маладзёжнага парламента першы юбілей

Пяць гадоў назад Магілёў далучыўся да глабальнай ініцыятывы “Горад, дружалюбны да дзяцей”. Афіцыйная цырымонія падпісання трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) адбылася ў Белай зале гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу. Такім чынам, з боку гарадскога выканаўчага камітэта былі пацверджаны намеры і абавязацельствы пастаянна клапаціцца пра дзяцей і ... Падрабязней »

Галоўны вынік урока

Задача школы — дапамагчы кожнаму вучню развіць свае здольнасці, а таксама захаваць і ўмацаваць здароўе дзіцяці. Галоўнай задачай настаўніка павінна стаць забеспячэнне максімальна спрыяльнай і камфортнай атмасферы і стварэнне ў дзяцей станоўчай эмацыянальнай настроенасці на ўрок. Для ўмацавання здароўя вучняў велізарнае значэнне мае арганізацыя ўрока. Планую заняткі ў адпаведнасці з дынамікай увагі дзяцей, разлічваю час для кожнага задання, чаргую віды ... Падрабязней »

Гуляем з паперай

У кожнага чалавека ёсць патрэба ў творчай дзейнасці і ёсць творчыя здольнасці. На жаль, часта яны застаюцца нерэалізаванымі. Калі ў дзяцінстве не набыць станоўчы вопыт творчай дзейнасці, то ў далейшым можа сфарміравацца перакананне, што гэты кірунак развіцця чалавеку недаступны. Творчасці можна і трэба вучыць з дзяцінства. І тут важным для педагогаў становіцца арганізацыя такіх заняткаў, пры якіх дзіця само зможа выбраць, ... Падрабязней »