Архів тега: дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці

Цуды рукамі дзяцей

Кожнае дзіця — гэта маленькі чараўнік, які імкнецца ствараць цудоўныя рэчы. Хто з нас не любаваўся прыгожымі дыванамі, сурвэткамі, габеленамі! Але тое, што гэтыя рэчы можна стварыць сваімі рукамі, а тым больш рукамі дзяцей, ведае не кожны. Работа па навучанні выхаванцаў дзіцячаму ручному ткацтву ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Сонейка” Капыля вядзецца на працягу 4 гадоў. Дзеці займаюцца ткацтвам з ... Падрабязней »

Шахматны ўсенавуч для дашкольнікаў

Мэтай развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі з’яўляецца рознабаковае гарманічнае развіццё асобы. Больш чым дзесяцігадовы вопыт работы пераканаў нас, што гульні ў шахматы і шашкі — вельмі магутны інструмент гарманічнага развіцця інтэлекту дзіцяці. Яны дазваляюць паспяхова вырашаць шэраг задач пазнавальнага развіцця старшых дашкольнікаў: развіццё псіхічных працэсаў, перадумоў матэматычных здольнасцей, фарміраванне ўмення прасторавай арыенціроўкі на плоскасці, ... Падрабязней »

Аб правах — гуляючы!

У інтэграванай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы рэалізаваны міні-праект “Аб правах — гуляючы!”. Дашкаляты здзейснілі цiкавае падарожжа ў свет правоў чалавека праз цыкл трэнінгавых заняткаў у форме гульнявых і пазнавальных сітуацый, якія спрыяюць асэнсаванню дзецьмі іх правоў, развіццю ў іх пачуцця ўласнай годнасці, цярпімасці і павагі да ўсіх людзей. Выхаванцы мелі магчымасць пазнаваць навакольны свет на ўласным вопыце: назіралі, ... Падрабязней »

Таленавітых педагогаў аб’ядноўваюць дзеці

Формы і метады арганізацыі адукацыйнага працэсу любой установы адукацыі вызначаюць яе імідж і грамадскую ацэнку. Безумоўным поспехам і каштоўнасцю для сістэмы адукацыі нашага раёна з’яўляецца тое, што ў сценах Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” Капыля працуюць творчыя, крэатыўныя педагогі, прафесіяналы з вялікай літары. Дзякуючы іх рабоце, установа неаднаразова прызнавалася лепшай сярод устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці, станавілася пляцоўкай для правядзення ... Падрабязней »

Усё па-сапраўднаму

Нягледзячы на маленькі ўзрост, выхаванцы нашага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Парэчча вельмі добра знаёмы з правіламі бяспечных паводзін. Гэта вынік планамернай і сістэматычнай работы, стварэння адпаведных умоў. Штогод наша ўстанова ўдзельнічае ў конкурсе “Бяспечнае дзяцінства” і займае прызавыя месцы як на раённым, так і на абласным яго этапах. З кожным чарговым конкурсам у нас узнікалі новыя ідэі, новае бачанне работы ... Падрабязней »

Мы малюем пальчыкамі…

Працуючы ў першай малодшай групе, я, як і многія мае калегі, сутыкнулася з праблемай развіцця ў дзяцей дробнай маторыкі. У большасці выхаванцаў групы пры паступленні назіраўся нізкі ўзровень развіцця дробнай маторыкі і рухальнай скаардынаванасці: няёмкасць, няўзгодненасць рук, дзеці рана стамляліся, паказвалі невысокую працаздольнасць, не мелі неабходных навыкаў для элементарнага самаабслугоўвання (расшпільванне гузікаў на вопратцы, здыманне адзення перад сном, апрананне некаторых ... Падрабязней »

Нясумны Дзень здароўя

Штоквартальна ў нашым дашкольным Цэнтры развіцця дзіцяці праходзяць Дні здароўя. Вось і нядаўна “Нясумны Дзень здароўя” аб’яднаў усіх — супрацоўнікаў, бацькоў і выхаванцаў. З самага ранку ў фае гучала вясёлая музыка, дзяцей і бацькоў сустракаў гарэзлівы Мішка-Алімпішка, які ўручаў запрашэнні на алімпійскія гульні. Пасля ранішняй гімнастыкі для дашкалят, якая праходзіла ў нетрадыцыйнай форме (“Звяробіка”), прыйшла чарга дарослых. Для іх кіраўнік ... Падрабязней »

Сакрэты школьнага жыцця

Выхаванка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Званочак” Гомеля Маша Воінава хаця яшчэ і дашкольніца, але да свайго шасцігадовага ўзросту ставіцца сур’ёзна, бо разумее, што вельмі хутка стане першакласніцай, а гэта ўжо зусім іншая гісторыя… Маша не стала чакаць, калі надыдзе час рыхтавацца да школы, і пачала асабістыя даследаванні. Чаму навучальны год пачынаецца з 1 верасня, адкуль з’явілася школьная форма і як ... Падрабязней »

Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся

У народзе заўсёды паважалі продкаў, ведалі свой радавод, традыцыі сям’і. Нездарма гаварылі: “Паважай старэйшых, бо сам стары будзеш”, “Хто бацьку шануе, той і дзецям добрую долю гатуе”. Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін яе з гісторыяй месца, дзе жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця “Радзіма”. Я як выхавальнік дашкольнай адукацыі вяду пошук розных форм і метадаў работы ў гэтым ... Падрабязней »

Тэатральны тыдзень у “Вясёлцы”

27 сакавіка жыхары нашай планеты святкуюць Міжнародны дзень тэатра. Напярэдадні гэтага свята ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Вясёлка” аддзела адукацыі, спорту і турызму Савецкага раёна Гомеля праходзіць тэатральны тыдзень. На цэлы тыдзень дзеці, педагогі і бацькі трапляюць у чароўную, таямнічую і цудоўную атмасферу тэатра. Правядзенне тэатральнага фестывалю ў нашай установе адукацыі — даўняя традыцыя (ёй 15 гадоў). Кожны год, вясной ... Падрабязней »