Архів тега: дашкольная адукацыя

Экалагічны пакой — асяроддзе для развіцця і адпачынку

Для больш плённай работы па экалагічным выхаванні дзяцей у нашай установе дашкольнай адукацыі створаны экалагічны пакой. Гэты пакой дапамагае выхоўваць у дзяцей беражлівыя адносіны да прыроды, спрыяе пазнавальнаму развіццю дашкольнікаў, фарміраванню ў іх працавітасці, павагі да працы дарослых, выхаванню чуласці, дабрыні, а таксама з’яўляецца месцам адпачынку і цікавага баўлення часу. Нягледзячы на тое, што ў кожнай групе ёсць куткі прыроды, ... Падрабязней »

Эрганамічны падыход — новы напрамак у дашкольным выхаванні

Педагагічная эрганоміка як практыка-арыентаваная навука паступова ўваходзіць у жыццё спецыяльнай установы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушэннямі зроку ясляў-сада № 138 Гомеля. Пакуль гэта першая спроба ва ўсёй дашкольнай адукацыі рэспублікі — рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу на прынцыпах педагагічнай эрганомікі” ў дашкольнай адукацыйнай прасторы. Гэта не дзіўна, бо эрганоміка патрабуе пераўтварэнняў, перш за ўсё прадметна-інфармацыйнага асяроддзя, ... Падрабязней »

Маўленчыя парушэнні выключаць камп’ютарныя тэхналогіі

Сёння інфармацыйныя тэхналогіі займаюць сваю нішу ў адукацыйнай прасторы ўстаноў дашкольнай адукацыі. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і электронныя сродкі навучання ўваходзяць у школьнае дзяцінства праз гульню і іншыя віды сімволіка-мадэлюючай дзейнасці. Іх укараненне ў адукацыйны працэс дазваляе як педагогу, так і выхаванцам развіваць уменне арыентавацца ў інфармацыйных плынях навакольнага свету; авалодваць практычнымі спосабамі работы з інфармацыяй; перайсці ад тлумачальна-ілюстраванага спосабу навучання да ... Падрабязней »

Увайсці ў прафесію дапамагае школа маладога педагога

З кожным годам павышаюцца патрабаванні да асобаснага і прафесійнага развіцця педагога, яшчэ істотней стала значнасць пачатковага этапу ўваходжання маладога педагога ў адукацыйнае асяроддзе. У сувязі з гэтым метадычная работа з маладымі педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі праводзіцца пастаянна, удзяляецца асаблівая ўвага выхавальнікам, якія не маюць адукацыі па кірунку “Педагогіка дзяцінства”, па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”. Мерапрыемствы накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў ... Падрабязней »

Родны наш край: з любоўю і ведамі пра яго!

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай прыступкай у маральна-патрыятычным выхаванні дзіцяці. Дашкольны ўзрост — найважнейшы перыяд станаўлення асобы дзіцяці, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека-грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве, культуры. Тэма патрыятычнага выхавання знайшла адлюстраванне ў рэалізацыі задач адукацыйнай галіны “Дзіця і грамадства” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, улілася ў рэалізацыю нашай дашкольнай установай педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі маральна-патрыятычнага ... Падрабязней »

Колер развівае інтэлект

Адным з важнейшых напрамкаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне развіцця інтэлектуальнай актыўнасці кожнага дзіцяці. Улічваючы, што дашкольнае дзяцінства — гэта перыяд інтэнсіўнага сенсорнага развіцця дзіцяці, стымуляцыю інтэлектуальнай дзейнасці рацыянальна весці сродкамі колеру. Выкарыстанне гульняў і практыкаванняў з колерам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу адкрывае для гэтага шырокія магчымасці. Мэтанакіраванае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе з дзецьмі 5—6 гадоў гульняў і практыкаванняў з колерам ... Падрабязней »

Дашкольная адукацыя якасна і даступна

Гісторыя дашкольнай адукацыі на Віцебскай зямлі бярэ свой пачатак яшчэ ў XVIII стагоддзі. Пройдзены шлях ад адкрыцця першых дзіцячых прытулкаў да наладжанай сістэмы забеспячэння канстытуцыйнага права бацькоў і дзяцей на атрыманне адукацыі. Адным з важных і значных напрамкаў сацыяльнай палітыкі ў дашкольнай адукацыі з’яўляецца захаванне яе даступнасці праз развіццё розных форм арганізацыі дашкольнай адукацыі, пашырэнне спектра адукацыйных паслуг для дзяцей, ... Падрабязней »

Дзяцінства дні не падганяйце

Што за ўсё важней для мам? Каб смяяліся звонка дзеці, каб яны раслі без войнаў на добрай, ласкавай планеце. Такімі словамі можна вызначыць дэвіз летняй аздараўленчай работы, якая праводзіцца ў Субацкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна. Як і на працягу навучальнага года, у нашы групы кожны дзень спяшаюцца бацькі, каб даверыць самае дарагое — сваіх дзяцей — нам, ... Падрабязней »

Праблемы, пошукі, знаходкі

абласнога педагагічнага клуба дашкольных работнікаў У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылося чарговае пасяджэнне абласнога педагагічнага клуба “Праблемы. Пошукі. Знаходкі”, у рабоце якога прынялі ўдзел каля 120 педагогаў сістэмы дашкольнай адукацыі Віцебшчыны. Абласны клуб з’яўляецца не толькі пляцоўкай прэзентацыі эфектыўнай педагагічнай практыкі, але і месцам асабістай і творчай самарэалізацыі педагогаў. Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках пасяджэнняў клуба, — конкурсы, прэзентацыі, ... Падрабязней »

Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся

У народзе заўсёды паважалі продкаў, ведалі свой радавод, традыцыі сям’і. Нездарма гаварылі: “Паважай старэйшых, бо сам стары будзеш”, “Хто бацьку шануе, той і дзецям добрую долю гатуе”. Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін яе з гісторыяй месца, дзе жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця “Радзіма”. Я як выхавальнік дашкольнай адукацыі вяду пошук розных форм і метадаў работы ў гэтым ... Падрабязней »