Архів тега: дадатковая адукацыя

Прыгажосць выратуе свет

Як абудзіць душу дзіцяці, адкрыць вочы на гарманічны свет прыгожага, што ўвабраў у сябе ранішнюю пяшчоту світання, шолах хваль, шэпт лістоты — усё тое, што акружае нас? Як навучыць адчуваць і разумець прыгожае, гаварыць пра яго і нават ствараць? Безумоўна, гэта пад сілу настаўніку, бо менавіта на яго кладзецца адказнасць за лёс падрастаючага пакалення. Настаўнік у адказе за свайго вучня, ... Падрабязней »

Акадэмія педагагічнага майстэрства

У Мазырскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сёлета стартаваў адукацыйны праект для педагогаў дадатковай адукацыі “Акадэмія інавацыйнага педагагічнага майстэрства”. Праект рэалізуецца ў рамках дзейнасці філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна ў Мазырскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Плённае супрацоўніцтва Цэнтра творчасці і УВА набірае тэмпы і радуе вынікамі. За пяцігадовы перыяд дзейнасці філіяла праведзена каля ... Падрабязней »

Узорны калейдаскоп творчых калектываў

Установы дадатковай адукацыі можна лічыць сапраўднай скарбніцай самых розных талентаў. Часта менавіта тут запальваюцца маленькія зорачкі, якія пазней разрастаюцца да памераў вялікіх зорак, што славяць нашу краіну далёка за яе межамі. Нямала такіх талентаў прыходзіць у Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. І пад кіраўніцтвам выдатных педагогаў няўпэўненыя крокі становяцца ўсё больш цвёрдымі, пра што сведчаць першыя дасягненні. А за ... Падрабязней »

Племя маладое, дастойнае

Працаздольны і эфектыўна дзеючы калектыў — гэта той калектыў, дзе поруч з вопытнымі прафесіяналамі працуе таленавітая моладзь. Менавіта гэта дазваляе нашай установе рухацца наперад і папаўняць скарбонку сваіх дасягненняў у навучанні і выхаванні дзяцей. Маладое пакаленне педагогаў, якое развівае сёння сучасныя кірункі дадатковай адукацыі, — гэта дастойныя і надзейныя пераемнікі. Усё пачалося ў маі 2014 года, калі ў нашу ўстанову ... Падрабязней »

Чалавек, які стварае вакол сябе цэлы свет

За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм педагог дадатковай адукацыі Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мікалай Кузьміч Дуброва быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Мікалай Кузьміч вядомы як адзін з вядучых майстроў сучаснага жывапісу не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных галерэях і музеях Украіны, Расіі, прыватных калекцыях Германіі, Галандыі, Італіі, Ізраіля, ... Падрабязней »

У творчасці не бывае дыягназу

Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця часам маюць значныя абмежаванні жыццядзейнасці. Сёння сістэма дадатковай адукацыі здольна забяспечваць эфектыўную сацыялізацыю і інтэграцыю ў грамадства дзяцей з АПФР. Педагагічны калектыў Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска “Зорка” супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі, якія займаюцца праблемамі рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. У ... Падрабязней »

Крыніца натхнення

Шмат у сучасным жыцці цікавага і незвычайнага, але ўсё больш рэдкай з’яўляецца сёння зацікаўленасць старонкамі нашай нацыянальнай спадчыны, культурай беларускага народа, вырабам дэкаратыўна-прыкладных прадметаў і рэчаў, якія існавалі на Беларусі шмат гадоў назад. Далучыць да ведаў аб беларускім прыкладным мастацтве, прывіць любоў, сфарміраваць жаданне атрымліваць навыкі і ўменні ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці дазваляе дзейнасць студыі “Крыніца” і яе кіраўнік педагог дадатковай ... Падрабязней »

26 гадоў і больш за 100 вучняў, або Сакрэты поспеху маладых педагогаў

На мінулым тыдні ў сталіцы віншавалі лепшых педагогаў дадатковай адукацыі. Конкурс “Узыходжанне” праходзіў з кастрычніка па лістапад у рамках конкурсу прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі”. Удзел у ім прынялі 13 маладых педагогаў, стаж работы якіх не перавышаў 5 гадоў. Пераможцам конкурсу стаў Раман Русланавіч Гудзь, які з’яўляецца кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Асновы радыёкіруемых аўтамадэлей” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей ... Падрабязней »

Праект “Рэгіён у навучанні: адукацыя для ўсіх пакаленняў”— ад ідэі да рэалізацыі

У сучасных умовах у многіх краінах свету шырокае распаўсюджанне атрымала канцэпцыя “рэгіёнаў, якія навучаюцца”. Яны вызначаюцца як “супольнасці, што фарміруюць стратэгію росквіту і сацыяльнага адзінства праз развіццё чалавечага патэнцыялу сваіх грамадзян”. У рэгіёнах, якія навучаюцца, вялікая ўвага ўдзяляецца адукацыі яго насельніцтва як асноўнаму фактару канкурэнтаздольнасці рэгіёна. Гэтыя ідэі сталі перадумовамі распрацоўкі і рэалізацыі праекта “Рэгіён у навучанні: адукацыя для ўсіх ... Падрабязней »