Архів тега: біялогія

Перавернуты ўрок у дзеянні

У 2015/2016 навучальным годзе ў многіх школах Беларусі адкрыліся профільныя класы або пашырыўся спектр ужо існуючых профіляў. Я працую ў профільных класах, дзе вывучаецца біялогія на павышаным узроўні. Назіраючы за працэсам засваення праграмнага матэрыялу навучэнцамі, зрабіла галоўную выснову: каб лепш засвоіць прадмет, яго асноватворныя веды, неабходна проста больш яго вучыць. Профільныя класы ў адрозненне ад базавых вывучаюць прадмет чатыры гадзіны ... Падрабязней »

Ландшафтны дызайн у этнастылі

Вы калі-небудзь былі ў “Дудутках”? А я не. Усё ніяк не даеду, хаця, можа, гэта і да лепшага, таму што, калі бачыш нейкую аналогію, хочаш не хочаш, а штосьці скапіруеш. А так хочацца зрабіць сваё, арыгінальнае, і ў той жа час вельмі карыснае для адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення. Паколькі буйныя кампазіцыі школе не асіліць, мы ствараем іх у мініяцюры. ... Падрабязней »

Урок — факультатыў: забяспечыць тэхналагічную пераемнасць

З адукацыйнага пункту погляду вельмі важна, каб настаўнік ведаў, як і ў якім аб’ёме вучні засвоілі вучэбны матэрыял. Без зваротнай сувязі нельга дасягнуць поспеху ў педагогіцы. Дыдактычныя мнагамерныя інструменты схематызуюць аб’екты і з’явы, якія вывучаюцца на ўроках. Выкарыстанне гэтых інструментаў забяспечвае актыўную пазнавальную дзейнасць вучняў і індывідуальны падыход да кожнага з іх. Акрамя таго, інструменты з’яўляюцца для дзяцей своеасаблівай шпаргалкай, ... Падрабязней »

Да экалагічнай свядомасці — праз музей

З мэтай паспяховай прапаганды прыродаахоўных ведаў у 1992 годзе ў нашай школе быў створаны музей прыроды. Музей адыгрывае важную ролю ў папулярызацыі біялагічных ведаў і выхаванні беражлівых адносін да навакольнага свету. Сёння музей набыў новае аблічча. На сценах намаляваны дрэвы, травяністыя расліны, жывёлы. Перад вачыма паўстаюць чатыры пары года. Кампазіцыі раскрываюць прыгажосць нашых лясоў, і створаны яны сіламі вучняў і ... Падрабязней »