Архів тега: беларуская мова

Фарміруем пунктуацыйную пісьменнасць

Праблема фарміравання пунктуацыйнай пісьменнасці актуальная пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх класах. Адна з задач вывучэння беларускай мовы ў старшых класах — сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра мову і маўленне, заканамернасці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы, удасканаленне культуры вуснага і пісьмовага маўлення (моўная і маўленчая кампетэнцыі). Практыка паказвае, што выпускнікі з году ў год ... Падрабязней »

Да навыкаў беларускага маўлення праз фальклорныя творы

У Смаргонскім яслях-садзе — пачатковай школе да беларускай мовы дзяцей далучаюць праз забаўлянкі, песенькі, казкі. У нашай краіне, дзе афіцыйна існуюць дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская, прыярытэт аддаецца часцей рускай. Не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці стала модным размаўляць у сям’і і ў грамадскіх месцах па-руску. Маўленне людзей часта скажаецца, ужываюцца дыялектныя або русіфікаваныя словы, ... Падрабязней »

Інста-школа “Лета па-беларуску”

Адной з галоўных задач сучаснай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і вучнёўскай моладзі на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. Установы дадатковай адукацыі валодаюць вялікім патэнцыялам і магчымасцямі для вырашэння гэтай задачы з выкарыстаннем сучасных эфектыўных форм узаемадзеяння з падрастаючым пакаленнем. Адной з такіх форм з’яўляецца “Інста-школа”, рэалізацыя якой праходзіць пры дапамозе сацыяльнай сеткі ... Падрабязней »

Займальны матэрыял па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Алімпіяда — гэта сродак развіцця ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, славеснасці, а таксама раскрыцця іх здольнасцей. Алімпіяда — гэта не іспыт, таму ў алімпіядныя заданні, акрамя праграмнага матэрыялу, я ўключаю займальныя заданні, якія пашыраюць веды вучняў пра родную мову і літаратуру, беларускіх пісьменнікаў, іх творчасць. Падрабязней »

Мой край завецца Беларуссю

Фарміраванне ў выхаванцаў уяўленняў аб роднай мове, родным краі, станоўчых адносін да яго, далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей — адны з галоўных задач выхавання і навучання ў дашкольных установах адукацыі. Вялікая роля ў вырашэнні гэтых задач адводзіцца педагогам. Важна, каб яны былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць увядзення беларускай мовы ў дзейнасць дзіцячага сада, самі добра валодалі ёй, ... Падрабязней »

Вучым мову праз фальклор

Так склалася, што мы жывём ва ўмовах двухмоўя. Беларуская мова сёння менш распаўсюджана, чым другая дзяржаўная — руская. Калі пасля цяжкага працоўнага дня мы, прагнучы адпачынку, вяртаемся дадому, нас чакае рускамоўны тэлевізар, а на вуліцы да нас далятаюць урыўкі рускамоўнай размовы. Але я як выхавальнік дашкольнай адукацыі жадаю выхоўваць новае пакаленне грамадзян нашай краіны менавіта з павагай і любоўю да ... Падрабязней »

Фарміраванне культурнай моўнай асобы

Лінгвакультуралагічную кампетэнцыю сталі вылучаць параўнальна нядаўна. Разам з тым, лінгвакультуралагічны падыход пры навучанні роднай мове — з’ява не новая. У канцэпцыі, адукацыйным стандарце і праграме вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ўжываецца паняцце “лінгвакультуралагічны падыход”, якое звязана з усведамленнем мовы як формы выражэння нацыянальнай культуры, узаемасувязі мовы і культуры, нацыянальна-культурнай спецыфікі беларускай мовы і з’яўляецца асновай фарміравання ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі.  Лінгвакультуралагічная ... Падрабязней »

Каб дзеці гаварылі па-беларуску

Адной з задач вывучэння беларускай мовы ў школе з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў. Гэтая задача рэалізоўваецца праз камунікатыўна-дзейнасны падыход, які дазваляе арганізаваць работу вучняў у розных маўленчых сітуацыях, дзякуючы чаму ў школьнікаў фарміруецца камунікатыўная кампетэнцыя. На першы план у ... Падрабязней »

Вучыць адчуваць слова

Усё сваё жыццё доктар філалагічных навук прафесар кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Вольга Аляксееўна Ляшчынская прысвяціла служэнню роднаму слову. Яе імя вядома далёка за межамі роднай Беларусі. Навуковыя інтарэсы Вольгі Аляксееўны звязаны з праблемамі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі, методыкі выкладання беларускай мовы ў школе і ... Падрабязней »

На карысць Бацькаўшчыны

Выхоўваючыся ў рускамоўным асяроддзі, чуючы родную мову толькі з вуснаў настаўніка, дзеці робяць выснову, што вывучэнне беларускай мовы і літаратуры немэтазгоднае, таму не варта губляць на гэта час. Нізкая культура чытання, недастатковы ўзровень камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў і адсутнасць матывацыі да вывучэння прадмета — сапраўдная трагедыя для педагога-філолага. Немалаважную ролю ў такой сітуацыі адыгрывае навукова-тэхнічны прагрэс. Камп’ютары, мабільныя тэлефоны і інтэрнэт ... Падрабязней »