Архів тега: бацькі

Фізічную актыўнасць павышае стэп-аэробіка

Праблема фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту — адна з актуальных на сённяшні дзень. У апошнія гады назіраецца пэўнае зніжэнне як рухальнай актыўнасці малых, так і іх здароўя ў цэлым. З названай праблемай сутыкаюцца шматлікія ўстановы дашкольнай адукацыі. Некаторыя не акцэнтуюць на гэтым асаблівай увагі, іншыя шукаюць эфектыўныя спосабы вырашэння такой сітуацыі. Менавіта такім шляхам пайшлі ў яслях-садзе № 1 гарадскога ... Падрабязней »

“Музыка” замежнай мовы

Вывучэнне замежнай мовы — працэс працяглы і працаёмкі, таму перад настаўнікам паўстае праблема: як павысіць матывацыю навучэнцаў да яе вывучэння. Адзін з эфектыўных спосабаў павышэння матывацыі — пазакласная работа па замежнай мове, якая мае вялікае агульнаадукацыйнае, развіццёвае і выхаваўчае значэнне. Гэтая работа не толькі паглыбляе веданне замежнай мовы, але і дапамагае задаволіць патрэбнасць дзяцей у нефармальных зносінах, спрыяе пашырэнню кругагляду, ... Падрабязней »

Дзе раскрываюцца таленты

Фестываль дзіцячай творчасці “Які прыгожы гэты свет!” — сапраўды ўрачыстая падзея для дашкалят. Традыцыйна ён праводзіцца кожную вясну, напярэдадні Дня абароны дзяцей. На працягу года ў кожным раёне вобласці ідзе падрыхтоўка да свята: дзеці разам з выхавальнікамі рыхтуюць цудоўныя музычныя і танцавальныя нумары, працуюць над сцэнічнымі касцюмамі, прыцягваючы да справы бацькоў. Калі назіраеш за маленькімі выканаўцамі, якія паказваюць даволі высокі ... Падрабязней »

Што могуць дашкаляты, калі працуюць педагогі?

У чарговы раз на Гомельшчыне прайшоў Тыдзень прафесійнага майстэрства педагогаў сістэмы дашкольнай адукацыі. Стартаваўшы ў 2008 годзе ў Мазырскім і Хойніцкім раёнах, ён стаў традыцыйным і змясціў у сабе цэлы комплекс задач і мэт. Сёлета ўдзельнікаў Тыдня прафмайстэрства прымалі Нараўлянская і Рагачоўская землі. Час патрабуе інавацый — Галоўнай ідэяй мерапрыемства можна назваць распаўсюджанне вопыту работы самых лепшых педагогаў дашкольных устаноў ... Падрабязней »

Дыялог культур, або Сяброўства, якое не мае межаў

У век глабалізацыі, імкнення пазнаёміцца з іншымі краінамі, з людзьмі розных нацыянальнасцей адчуваецца вострая патрэба ў вывучэнні замежных моў, але разам з тым усё ярчэй праяўляюцца і тэндэнцыі да адраджэння нацыянальных сістэм выхавання, падтрымання народных традыцый і звычаяў, захавання нашай роднай беларускай мовы. Менавіта з дапамогай мовы мы разумеем адно аднаго і можам перадаць усю прыгажосць і своеасаблівасць сваёй нацыянальнай ... Падрабязней »

Фарміруючы камунікатыўныя кампетэнцыі

Кожны з нас, калі чуе замежную мову, вельмі хоча зразумець, пра што ж гавораць? Таму наша навучальная ўстанова бачыць перад сабой галоўную задачу — выклікаць устойлівую цікавасць да нямецкай мовы і даць вучням трывалыя веды! Такім чынам, нямецкая мова, мова вялікіх Шылера і Гётэ. Сёння яна запатрабавана ў самых розных галінах — у навуцы, мастацтве, палітыцы. Нямецкая — адна з ... Падрабязней »

У творчай садружнасці навучэнцаў, бацькоў і педагогаў

Сям’я і школа — гэта два сацыяльныя інстытуты, ад узгодненасці дзеянняў якіх залежыць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу. Адукацыя — гэта не толькі прадметныя веды навучэнцаў, гэта фарміраванне асобы дзіцяці, вырашэнне вельмі складанай задачы станаўлення чалавека. Важнай умовай павышэння якасці адукацыі з’яўляецца супрацоўніцтва навучэнцаў, педагогаў і бацькоў. У Багушэўскай сярэдняй школе № 2 Сенненскага раёна склалася пэўная сістэма работы са здольнымі навучэнцамі: ... Падрабязней »

“Фабрыканты” з Сянна

Вялікі ўтульны дом, размешчаны ў адной з самых маляўнічых мясцін Віцебшчыны; гасцінныя, руплівыя гаспадары, дзякуючы якім тут пануюць узорны парадак і непаўторная, з любоўю і немалым майстэрствам створаная прыгажосць… Нават сумнявацца не варта: калі запытацца, да чаго гэтае апісанне больш за ўсё падыходзіць, большасць жыхароў нашай вобласці ўзгадае школу. Яно і нядзіўна: установы адукацыі рэгіёна, асабліва ў сельскай мясцовасці, даўно ... Падрабязней »

Што мы пакінем нашчадкам?

Унесці свой уклад у ахову навакольнага асяроддзя наша школа вырашыла праз рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі экалагічнага менеджменту ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. На першым жнівеньскім педсавеце пазнаёмілі ўвесь калектыў з перспектывамі інавацыйнай дзейнасці, вызначылі склад інавацыйнай групы. Такі сход быў праведзены і для бацькоў, і для навучэнцаў, і для жыхароў мікразоны, і для патэнцыяльных партнёраў. Пры складанні ... Падрабязней »

Да творчасці — праз даследчую дзейнасць

Сёння грамадству патрэбны людзі, здольныя творча выкарыстоўваць свае веды. Таму адной з абавязковых умоў паспяховага выхавання школьнікаў з’яўляецца развіццё іх творчых здольнасцей. Гэты працэс ахоплівае ўсе бакі развіцця асобы дзіцяці: будзіць у вучняў ініцыятыўнасць і самастойнасць у прыняцці рашэнняў, фарміруе імкненне да свабоднага самавыяўлення і ўпэўненасць ва ўласных сілах. У кожным дзіцяці закладзены вялікія творчыя магчымасці. Усе дзеці па сваёй ... Падрабязней »