Архів тега: Барысаў

Пясок кінетычны, вынік — фантастычны

Любы настаўнік у сваёй практыцы сутыкаецца з праблемай прыцягнення ўвагі і заахвочвання вучняў да вучобы. Сучасных школьнікаў цяжка чымсьці здзівіць, калі навокал цэлы шэраг інавацыйных камп’ютарных вынаходак. Працуючы ў пачатковай школе, я спрабавала розныя метады: ад выкарыстання наглядна-ілюстрацыйнага матэрыялу да мультымедыя. Дзецям старэйшага ўзросту сапраўды станавілася больш цікава вучыцца, калі на экране тэлевізара з’яўляліся героі прачытаных апавяданняў або інфармацыйны ролік. ... Падрабязней »

Свята Нептуна

У Старажытнай Грэцыі мудрацы казалі, што дзіця абавязкова павінна ўмець чытаць і плаваць. Цалкам згодны з гэтай думкай у гімназіі № 1 Барысава. А каб хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава асвойваць плаванне, навучанне завяршаюць яркім святам. Кожную восень вучні чацвёртых класаў праходзяць курс навучання плаванню на ўроках фізічнай культуры і здароўя. Пасля заканчэння навучання па даўняй гімназічнай традыцыі праводзіцца свята ... Падрабязней »

Дашкольнікі на старце…

Адной з асаблівасцей развіцця дзіцяці дашкольнага ўзросту з’яўляецца прыродная неабходнасць рухацца. Для дашкольніка ненатуральна займацца толькі спакойнымі гульнямі. З-за фізіялагічных асаблівасцей гэтага ўзросту дзеці проста не могуць уседзець на месцы. І замест таго, каб сварыцца і супакойваць дзіця, трэба дапамагчы яму накіраваць энергію ў патрэбнае рэчышча. Прывіваючы дзецям любоў да фізкультуры і звычку займацца ёй з ранняга ўзросту, педагагічныя работнікі ... Падрабязней »

Майстры сучаснай эпохі

Сістэма прафтэхадукацыі Беларусі адзначае 75-годдзе. Значнасць гэтай даты вымяраецца не толькі дзесяцігоддзямі развіцця, але і дзясяткамі тысяч працоўных рук, якія будавалі дабрабыт нашай краіны, тысячамі ўзведзеных збудаванняў, мільёнамі тон намалочанага збожжа, кіламетрамі раскроенай тканіны і бязмернай колькасцю радасных усмешак задаволеных пакупнікоў і спажыўцоў. Таму дата гэтая адзначаецца шырока на ўсіх узроўнях. У Мінскай вобласці мерапрыемствы, прысвечаныя важнай падзеі, не абмінулі ... Падрабязней »

Невыпадковыя акцёры і гледачы

Святлана Фёдараўна Берэнт з 1994 года займаецца тэатральным выхаваннем навучэнцаў гімназіі № 1 Барысава — кіруе ўзорнай тэатральнай студыяй “Мельпамена”. Выхаванцы Святланы Фёдараўны — удзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Ужо ў першы год стварэння тэатра-студыі артысты “Мельпамены” былі ўзнагароджаны граматамі гарадскога тэатральнага фестывалю за найлепшае выкананне роляў у спектаклі па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Талент педагога і ... Падрабязней »

Памяць у бронзе, памяць у сэрцы

У Барысаве прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны поўнага кавалера ордэнаў Славы Івана Кузняцова. Іван Піліпавіч нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў станіцы Мігулінскай Растоўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Перад пачаткам вайны скончыў 7 класаў сельскай школы. Пасля вызвалення Растоўскай вобласці ў студзені 1943 года 14-гадовы Іван добраахвотна ў якасці сына 185-га гвардзейскага артылерыйскага палка быў ... Падрабязней »

Жывая спадчына

Стварыць ва ўстанове адукацыі ўмовы, у якіх кожны вучань за час навучання зможа сфарміраваць набор кампетэнцый, якія дапамогуць яму актыўна ўключыцца ў жыццядзейнасць сучаснага соцыуму, — такую задачу паставіў перад сабой калектыў сярэдняй школы № 10 Барысава. Так узнікла ідэя аб’яднаць інтарэсы настаўнікаў, кіраўнікоў гурткоў, прадметных факультатываў клубаў, навуковых таварыстваў; адкрыць факультатывы музычнай, мастацкай, тэатральнай і харэаграфічнай накіраванасці; стварыць новае ... Падрабязней »