Архів тега: Астравец

Валанцёрства з маленства

Валанцёрскі рух можна арганізаваць і ў дзіцячым садзе. Для мяне гэты кірунак працы вельмі блізкі, таму што сама была валанцёрам. Удзел у валанцёрскім руху дапамог пашырыць веды ў галіне педагогікі, набыць сацыяльныя навыкі ў рабоце з рознымі катэгорыямі сем’яў. У сваёй рабоце вылучаю наступныя віды добраахвотнай дзейнасці: арганізацыя сацыяльна значных праектаў (“Дзень пажылога чалавека”, “Пасадзі дрэва” і інш.), прапаганда здаровага ... Падрабязней »

Падарожжа ў Пясочную краіну

Працуючы па метадзе пясочнай тэрапіі, я заўважыла, што пры яго дапамозе можна дасягнуць вельмі добрых вынікаў: пясок здымае напружанне, трывожнасць, агрэсіўнасць, развівае творчую і пазнавальную актыўнасць дзяцей. Пясочная тэрапія дазваляе аптымізаваць камунікатыўныя сувязі выхаванцаў, гарманізаваць дзіцяча-бацькоўскія адносіны, вучыць выяўляць свае пачуцці, лепш разумець сябе. У нашым дзіцячым садзе хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць заняткі па пясочнай тэрапіі. Прапаноўваем адзін з прыкладаў ... Падрабязней »

Для лягчэйшай адаптацыі

Праблема адаптацыі дзяцей да ўмоў дашкольнай установы вельмі актуальная. Ад таго, як пройдзе прывыканне дзіцяці да новага распарадку дня, да незнаёмых дарослых і аднагодкаў, залежыць яго фізічнае і псіхічнае развіццё, далейшае паспяховае існаванне ў дзіцячым садзе і ў сям’і. У нашым дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Астраўца створана адаптацыйная група кароткачасовага знаходжання дзяцей “Малышкіна школа”. Гэтая група існуе ўжо ... Падрабязней »