Архів тега: Ашмяны

“Інсайт” ашмянскіх гімназістаў

На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Ашмяншчыны творчаму калектыву гімназіі № 1 Ашмян выпаў гонар абараняць пляцоўку “Праектна-даследчая дзейнасць: ад ідэі да рэалізацыі”. На працягу трох гадоў пад кіраўніцтвам дырэктара гімназіі Вольгі Саванец рэалізоўваўся інавацыйны праект “Укараненне мадэлі цьютарскага суправаджэння даследчай дзейнасці навучэнцаў з дапамогай узаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі”. Асноўным паказчыкам паспяховай рэалізацыі гэтага праекта з’яўляецца асобасны рост навучэнцаў-цьютараў, ... Падрабязней »

Камп’ютар — дзейсны інструмент выхавання

Апошнім часам у нашым жыцці ўсё большае значэнне набываюць тэрміны “інфарматызацыя”, “інфармацыйная прастора”. Трывалыя пазіцыі займае інфармацыйная прастора і ў адукацыі. Важная роля інфармацыйных сродкаў навучання бясспрэчна, аднак сёння і выхаванне немагчыма ўявіць без гэтага працэсу. Так, у гімназіі № 1 Ашмян адным з напрамкаў дзейнасці ў галіне інфарматызацыі выхаваўчага працэсу стала ўдасканаленне ўласнай метадычнай базы. Якім чынам? Па-першае, шляхам ... Падрабязней »

Вучыцца трэба і педагогам

Настаўнік вучыцца ўсё жыццё — гэта вядомая ісціна. Але ўжо праз некалькі гадоў працы педагогі дзеляцца на тых, хто спакойна працуе, выкарыстоўваючы звычайныя прыёмы, формы і метады, і тых, якія пастаянна шукаюць, уносяць нешта новае ў адукацыйны працэс. Адукацыя педагагічных кадраў, павышэнне іх прафесійнага майстэрства — вось прыярытэтная задача метадычнай работы нашай школы. Метадычная работа заклікана актывізаваць творчую дзейнасць педагогаў, ... Падрабязней »

А нам цікава!

Нашы дзеці ў сацыяльных сетках адчуваюць сябе вельмі добра. Яны там вельмі актыўныя. Пра цікавы праект, які рэалізавалі школьнікі з сярэдняй школы № 2 Ашмян, расказвае кіраўнік праекта па вывучэнні распаўсюджвання інфармацыі ў сацыяльнай сетцы Facebook намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Апанель. — Актуальнасць гэтай тэмы мы ўбачылі ў тым, што карыстальнікі, размяшчаючы інфармацыю ў сацыяльнай сетцы, могуць больш ... Падрабязней »

А я абавязкова апрану касцюм ратавальніка!

У сярэдняй школе № 1 Ашмян даўно вядзецца работа па змястоўным напаўненні вольнага ад вучобы шостага школьнага дня. Распрацавана мадэль выхаваўчай работы ў суботні дзень, у аснове якой — праграма па арганізацыі гэтага дня з улікам патэнцыялу сацыякультурнага асяроддзя рэгіёна. Ззахопленых рэплік дзяцей, якія спяшаліся раніцай суботы ў школу, можна было зразумець, што гэты суботні дзень пройдзе цікава: “Павінны быць ... Падрабязней »

Каб на граніцы было спакойна

Адна з субот у сярэдняй школе № 1 Ашмян прайшла пад лозунгам прафарыентацыйнага мерапрыемства “Быць пагранічнікам прэстыжна”. Раніцай у фае школы ўжо было мнагалюдна. Анонс суботы заінтрыгаваў не толькі дзяцей, але і іх бацькоў: пагранічнікі, аўтаматы, службовыя сабакі, лыжныя гонкі… З прывітальным словам да тых, хто сабраўся, звярнуўся начальнік аддзела пагранічнай службы Ашмян маёр Сяргей Іванавіч Шынкевіч. Ён расказаў пра ... Падрабязней »

Добрыя справы з ЭЛАПам

“Ура! Летнія канікулы!” — радуюцца дзеці, а бацькі заклапочаны пытаннем: як правільна арганізаваць адпачынак дзіцяці, як гарантаваць бяспечны і карысны вольны час? Прышкольны лагер з дзённым знаходжаннем — выдатны варыянт арганізаванага дзіцячага адпачынку, запатрабаваны дзецьмі і бацькамі. Тры тыдні здароўя, спартыўных забаў, весялосці, гульняў на свежым паветры, зносін, цікавых спраў пад кіраўніцтвам вопытных і, што немалаважна, знаёмых па школе педагогаў ... Падрабязней »