Архів тега: асаблівасці псіхафізічнага развіцця

Да інклюзіўнай свядомасці — праз народныя і праваслаўныя традыцыі

Сёння пытанні інклюзіўнай адукацыі актыўна абмяркоўваюцца ў педагагічнай грамадскасці, мяняюцца адносіны да дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця як да асобы. Перад педагогамі спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі паўстае пытанне пошуку шляхоў, якія садзейнічаюць стварэнню інклюзіўнай адукацыйнай прасторы, у якой будуць умовы не толькі для навучання, але і для сацыяльнага ўзаемадзеяння, пазітыўнага ўспрымання незвычайных равеснікаў. Змена каштоўнасцей, жыццёвых прыярытэтаў, маральных норм ... Падрабязней »

У творчасці не бывае дыягназу

Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця часам маюць значныя абмежаванні жыццядзейнасці. Сёння сістэма дадатковай адукацыі здольна забяспечваць эфектыўную сацыялізацыю і інтэграцыю ў грамадства дзяцей з АПФР. Педагагічны калектыў Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска “Зорка” супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі, якія займаюцца праблемамі рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. У ... Падрабязней »

Выхаваць талерантнасць дапаможа тэатр

Праблема прыняцця дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця як раўнапраўных у складзе грамадства з’яўляецца актуальнай. У наш час адносіны да дзяцей-інвалідаў з інтэлектуальнай недастатковасцю мяняюцца. Грамадства ўсё больш усведамляе, што дзеці з асаблівасцямі развіцця — яго неад’емная частка; працэс развіцця інтэграцыі ў адукацыі ўзмацняе ролю сацыяльнага выхавання здаровых аднагодкаў. Канцэпцыя выхавання дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вылучае асноўную ідэю работы з ... Падрабязней »

Талерантнасць — крок да інклюзіўнай адукацыі

У Салігорскім раёне стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць Дзень дружбы, прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў. Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам гэтага мерапрыемства на працягу 14 гадоў з’яўляецца Салігорскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. На свята штогод збіраюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця розных устаноў раёна, іх равеснікі, валанцёры. У гэтым годзе праграму святочных мерапрыемстваў у Салігорску расшырылі, і, акрамя Дня дружбы, ... Падрабязней »