Архів тега: англійская мова

Раніца павінна быць добрай!

У англійскай мове ёсць ёмістае слова insight, што ў перакладзе на беларускую мову азначае азарэнне. Люблю і вельмі заахвочваюся, калі гэта самае азарэнне хапае мяне за руку і не адпускае. Не сакрэт, што не адну гадзіну трэба пасядзець-падумац­ь, каб падрыхтаваць і правесці якасна і карысна класную га­дзіну — час, калі па-сапраўднаму ў нефармальнай атмасферы можна нешта тварыць, пра нешта даведацца, ... Падрабязней »

Ад міні–праекта да даследавання

Сярод разнастайнасці педагагічных тэхналогій, накіраваных на рэалізацыю асобасна арыентаванага падыходу ў методыцы выкладання, цікавасць уяўляе праектнае навучанне. Праектная дзейнасць выкарыстоўваецца пры навучанні англійскай мове для развіцця творчасці школьнікаў, іх пазнавальнай дзейнасці, самастойнасці. Вельмі важна таксама, што ў рабоце над праектам дзеці вучацца супрацоўнічаць, а навучанне ў супрацоўніцтве выхоўвае ўзаемадапамогу, жаданне і ўменне суперажываць. Асноўнай мэтай выкарыстання метаду праектаў у навучанні замежнай ... Падрабязней »

Школа сацыяльнага поспеху

Амерыканскі філосаф і педагог Джон Дзьюі казаў: “Мы пазбаўляем дзяцей будучыні, калі працягваем вучыць сёння так, як вучылі гэтаму ўчора”. Цяперашняя эпоха — не толькі стагоддзе інфарматызацыі і сучасных тэхналогій, але і час ініцыятыўных, творчых, актыўных маладых людзей, якія валодаюць высокай прафесійнай і асобаснай культурнай мабільнасцю, арыентаваны на сацыяльна значны поспех і пазітыўную самарэалізацыю ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства. Гэта ... Падрабязней »

Інтэграцыя педагагічных і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

Адным з актуальных новаўвядзенняў стала актыўнае выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі як сродку інтэнсіфікацыі працэсу навучання за кошт інтэрактыўнасці, нагляднасці і дынамічнасці падачы матэрыялу, што асабліва важна на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Прааналізаваўшы электронныя адукацыйныя рэсурсы па англійскай мове, прыйшла да высновы, што для навучэнцаў малодшых класаў дапаможнікаў для інтэрактыўнай дошкі няма. Так узнікла ідэя стварэння ўласнага электроннага адукацыйнага рэсурсу да ... Падрабязней »

Развіваем іншамоўную камунікацыйную культуру вучняў праз відэа

Сёння асаблівая ўвага ўдзяляецца якасці падрыхтоўкі выпускнікоў школы да іншамоўнага маўлення. Фарміруючы полікультурную асобу падчас авалодання іншамоўнай камунікацыйнай кампетэнцыяй, настаўнік адчувае неабходнасць пошуку і адбору найбольш эфектыўных тэхналогій, метадаў і прыёмаў для ўрокаў і пазаўрочнай дзейнасці. Якія сродкі і прыёмы самыя эфектыўныя ў групах, дзе пераважаюць вучні з вядучай візуальнай мадальнасцю? Як выкарыстоўваць і спалучаць прыёмы, арыентаваныя на дзяцей з ... Падрабязней »

Гуляйце і вучыцеся!

Авалоданне англійскай мовай як замежнай — працэс доўгі і часта сумны. Як зрабіць яго цікавым і вясёлым заняткам? У гэтым нам дапамогуць захапляючыя настольныя гульні Activate. Гэтыя гульні падахвочваюць навучэнцаў да актыўнага выкарыстання лексікі і моўных узораў у рэальнай сітуацыі зносін. Гульні дапамагаюць навучэнцам гаварыць свабодна, без боязі зрабіць памылкі і думаць творча. Настольныя гульні Activate для вывучэння англійскай мовы ... Падрабязней »

6 “п” праектнага метаду навучання

Выкарыстанне праектнага метаду навучання дапамагае развіваць творчыя здольнасці школьнікаў. Праект — гэта вынік творчасці настаўніка і вучня. Лічу, што менавіта творчы пачатак у дзейнасці педагога і яго выхаванцаў здольны істотна павысіць якасць адукацыі. Даволі часта ў мяне ўзнікалі пытанні: “Што неабходна змяніць ва ўроку, каб зрабіць яго сучасным?”, “Як узмацніць матывацыю да вучобы і інтарэс дзяцей да пазнання, павысіць іх ... Падрабязней »

Спяваем, вывучаем, адпачываем

Для таго, каб школьнікі з ахвотай вывучалі англійскую мову і мелі поспехі ў гэтай справе, педагогі нярэдка выкарыстоўваюць нестандартныя метады навучання. Гэта не звычайныя ўрокі, а цікавыя разнапланавыя мерапрыемствы, якім прысвячаюцца цэлыя тыдні, а падрыхтоўка да іх займае цэлыя месяцы. Такая праграма максімум дзейнічае ў сярэдняй школе № 68 Мінска. Пад кіраўніцтвам настаўніцы англійскай мовы Алены Яўгенаўны Волгінай ужо каторы ... Падрабязней »

Час для свята ёсць заўсёды

І зноў верасень. Зноў школа. Расклад, урокі, званкі. І хто-небудзь з вучняў пачынае ўжо адзначаць у каляндарыку дні, чакаючы чырвоных дат. У гомельскай школе № 44 імя М.А.Лебедзева падстаў для свята не шукаюць, а жывуць па міжнародным календары, адзначаючы тыя святы, якія па душы. Усё пачалося ў 2010 годзе з пазакласнага мерапрыемства Merry Christmas у 5 “А” класе. Мерапрыемства прайшло ... Падрабязней »

Авацыі для “Авацыі”

Афіцыйнай датай пачатку дзейнасці гуртка школьнага тэатра на англійскай мове “Авацыя” ў гімназіі № 61 Мінска лічыцца 1 верасня 2012 года. Аднак у рэчаіснасці работа па развіцці крэатыўных здольнасцей навучэнцаў гімназіі пачалася трыма гадамі раней, калі мне было даручана падрыхтаваць каманду навучэнцаў да Мінскага міжнарожнага конкурсу крэатыўнасці “Адысея розуму”. Гэта стала пачаткам стварэння нашага тэатра. Удзел у конкурсе прадугледжваў кіраўніцтва ... Падрабязней »