Архів тега: адукацыя

Да творчасці — праз даследчую дзейнасць

Сёння грамадству патрэбны людзі, здольныя творча выкарыстоўваць свае веды. Таму адной з абавязковых умоў паспяховага выхавання школьнікаў з’яўляецца развіццё іх творчых здольнасцей. Гэты працэс ахоплівае ўсе бакі развіцця асобы дзіцяці: будзіць у вучняў ініцыятыўнасць і самастойнасць у прыняцці рашэнняў, фарміруе імкненне да свабоднага самавыяўлення і ўпэўненасць ва ўласных сілах. У кожным дзіцяці закладзены вялікія творчыя магчымасці. Усе дзеці па сваёй ... Падрабязней »

Свет, у якім яны жывуць

У Гомелі атрымалі ўзнагароды маленькія ўдзельнікі конкурсу даследчых работ “Свет, у якім я жыву”. Гэты конкурс сярод дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў абласным цэнтры праводзіцца на працягу сямі гадоў. Спачатку дзеці прадстаўляюць свае работы на раённым узроўні, дзе і вызначаюцца лепшыя, якія маленькія даследчыкі потым абараняюць на гарадскім этапе. Сёлета ў конкурсным адборы прынялі ўдзел шэсцьдзясят даследчых работ з больш як ... Падрабязней »

Рэпетытара заменіць факультатыў

Місія гімназіі — даць шанс кожнаму навучэнцу развіць творчы патэнцыял і інтэлект на аснове раскрыцця і рэалізацыі яго адукацыйных патрэб. Майстэрства педагога заключаецца ў тым, каб пераканаць кожнага школьніка, што ён здольны да творчасці і можа стаць паспяховым у самастойным жыцці. Факультатыўныя заняткі накіраваны на выяўленне пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў, развіццё іх здольнасцей, уменняў і спосабаў дзейнасці, а таксама на задавальненне ... Падрабязней »

Электронныя падручнікі: ноу-хау або патрабаванне часу?

Навучанне з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій ужо стала новым адукацыйным стандартам, які ўкараняецца ва ўсе структуры адукацыі: дзіцячыя сады, школы, ПТНУ, ССНУ, ВНУ і курсы па розных спецыяльнасцях. У сувязі з гэтым актуальнай з’яўляецца распрацоўка адпаведных сучасным ідэям развіцця адукацыі (адкрытая адукацыя, дыстанцыйная адукацыя і інш.) новых сродкаў навучання, у прыватнасці, электронных падручнікаў. Электронныя падручнікі (ЭП) індывідуалізуюць працэс навучання, дазваляюць праводзіць ... Падрабязней »

Сям'я — гэта паўнапраўны ўдзельнік адукацыйнага працэсу

Чатыры ўстановы дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці сталі эксперыментальнымі пляцоўкамі праекта па апрабацыі мадэлі фарміравання адносін даверу з бацькамі дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Аб праекце і ходзе яго рэалізацыі расказваюць удзельнікі праекта. Навуковы кіраўнік праекта, начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Ларыса ТАРАНЦЕЙ: — Праблематыку адносін даверу бацькоў і дзяцей даследую не ... Падрабязней »

Тэатральны тыдзень у “Вясёлцы”

27 сакавіка жыхары нашай планеты святкуюць Міжнародны дзень тэатра. Напярэдадні гэтага свята ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Вясёлка” аддзела адукацыі, спорту і турызму Савецкага раёна Гомеля праходзіць тэатральны тыдзень. На цэлы тыдзень дзеці, педагогі і бацькі трапляюць у чароўную, таямнічую і цудоўную атмасферу тэатра. Правядзенне тэатральнага фестывалю ў нашай установе адукацыі — даўняя традыцыя (ёй 15 гадоў). Кожны год, вясной ... Падрабязней »

Сучасныя падыходы да полікультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту

Беларусь — шматнацыянальная дзяржава. Па выніках апошняга перапісу насельніцтва ў рэспубліцы пастаянна пражываюць прадстаўнікі каля 140 народнасцей і нацыянальнасцей. Яны жывуць побач з намі, працуюць, іх дзеці ходзяць у дзіцячыя сады і школы, а іх культура нам не заўсёды знаёмая і зразумелая. Узнікае неабходнасць будаваць новыя адносіны паміж людзьмі розных нацыянальнасцей, і гэта будзе магчыма толькі пры гуманістычнай скіраванасці кожнага ... Падрабязней »

У дружбе адзіныя!

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Час паказаў, што саюз двух славянскіх народаў паспяхова прайшоў выпрабаванне на трываласць. Ёсць свая заслуга ў гэтым многіх праектаў і праграм для дзяцей і моладзі, якія праводзяцца міністэрствамі адукацыі дзвюх краін і іх структурамі. На Гомельшчыне праходзяць мерапрыемствы, якія спрыяюць збліжэнню славянскіх народаў, выхаванню талерантнасці ў дзяцей і падлеткаў, фарміраванню ... Падрабязней »

“Накарміць” рухам, “напаіць” павагай

Школа — гэта цэлая стыхія! Тут адчуваеш сябе лёгка і свабодна. Тут знаходзіцца столькі нагод для радасці, а самая галоўная — гэта непасрэдныя зносіны з дзецьмі. Скажаш што-небудзь дзіцяці — і адразу ж бачыш жывую, шчырую рэакцыю. Мне прыносяць задавальненне іх поспехі, узлёты, дасягненні! На маіх уроках няма межаў, якія аддзяляюць настаўніка ад дзяцей. Важна разумець вялікую сілу зносін! І ... Падрабязней »

Падарожжа па шляху да ведаў

Напярэдадні гэтага навучальнага года ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” пачало рэалізацыю сацыяльнага праекта “Школьны аўтобус”, дзякуючы якому вучні ў сельскай мясцовасці маюць магчымасць атрымліваць сучасную адукацыю на належным узроўні. Першая партыя з шасцідзесяці школьных аўтобусаў (па дзесяць на кожную вобласць краіны) у Дзень ведаў была перададзена навучальным установам. Адметным у акцыі быў той факт, што вадзіцелямі многіх новенькіх аўтобусаў сталі ... Падрабязней »