Архів тега: адукацыя

У нашых сілах гэты свет зберагчы

Сёння перад грамадствам стаіць вельмі важная задача — змяніць у свядомасці кожнага грамадзяніна стэрэатып, што прыродныя энергарэсурсы невычарпальныя. Мысленне дарослых змяніць складана. Але дзіцяці дашкольнага ўзросту, калі ім набываецца першы вопыт у элементарных сацыяльных, у тым ліку маральна-эканамічных адносінах, можна дапамагчы засвоіць азы экалагічнай культуры, беражлівых і клапатлівых адносін да багаццяў зямлі, да ўсяго, што яго акружае. У пошуках новых ... Падрабязней »

Падарожжа за Палярным кругам

Турызм — кароткае слова з шасці простых літар. Пачуўшы яго, адразу ўспамінаеш адпачынак на моры побач з сябрамі або сям’ёй. Часцей за ўсё ўяўленне малюе лета, радзей — зімовы гарналыжны пейзаж. І ўжо зусім рэдка хто бачыць у гэтым шматгранным слове паход пад цяжкімі рукзакамі, ды яшчэ ў далёкіх гарах, ці сплаў па бурных рэках. Ёсць сярод нас і такія, ... Падрабязней »

Магчымасці і здабыткі гімназічнай газеты

У кожнага чалавека назаўсёды застаюцца ўспаміны пра школьныя гады. Школа дазваляе паўдзельнічаць у розных фэстах, конкурсах, акцыях, канферэнцыях, алімпіядах, праектах і спартыўных спаборніцтвах. Але пра гэтыя справы, поспехі і дасягненні звычайна вядома толькі вузкаму колу людзей. Таму рада гімназістаў нашай навучальнай установы прапанавала выдаваць газету. Газету, якая дапамагала б вучням паказваць іншым свае таленты і дасягненні, дзяліцца радасцямі і тым, ... Падрабязней »

Краязнаўчы матэрыял на ўроках англійскай мовы

Сёння міжкультурныя зносіны на замежнай мове з’яўляюцца надзвычай актуальнай тэмай, бо многія людзі падарожнічаюць па свеце, наведваюць краіны ў дзелавых мэтах і для адпачынку, кантактуюць з людзьмі розных нацыянальнасцей. У такіх умовах чалавек павінен ведаць культуру і гісторыю роднага краю, каб весці дыялог на роўных з замежнікамі. Не бывае дыялогу культур, калі людзі не могуць нічога расказаць пра сваю радзіму ... Падрабязней »

Праз “Альтанку” — у краіну Паэзіі

“Мастацкае слова дапамагае акунуцца ў незвычайны і чароўны свет герояў. Разам з імі я вандрую: то птушкай лячу над бяскрайнімі палямі, то маленькай рыбкай ныраю ў рачныя глыбіні, то лёгкай пушынкай узнімаюся ў нябёсы. І так хораша, лёгка! Чаму так адбываецца? Адкуль у простых радках сіла, якая можа прымусіць плакаць, смяяцца, любіць, ненавідзець, абурацца, цярпець?” — піша васьмікласніца Настасся Варабей ... Падрабязней »

Жыць у згодзе

Вядома, што асновай развіцця дзіцяці з’яўляецца культура грамадства, сям’і і адукацыйнай установы — таго асяроддзя, у якім яно жыве, у якім праходзіць яго станаўленне. “У вашай сям’і і пад вашым кіраўніцтвам расце будучы грамадзянін. Усё, што адбываецца ў краіне, праз вашу душу і вашу думку павінна прыходзіць да дзяцей”, — гэтая запаведзь А.С.Макаранкі выкарыстоўваецца ў рабоце выхавальнікаў і з дзецьмі, ... Падрабязней »

Адпачынак, які дапамагае выбраць прафесію

Летні адпачынак — гэта не толькі сацыяльная абарона школьнікаў падчас канікулаў, але і цудоўная магчымасць для іх творчага развіцця, абагачэння духоўнага свету і інтэлекту, нарэшце, радасць зносін з сябрамі. Асаблівае месца ў гэтым кірунку належыць летнікам з дзённым знаходжаннем пры ўстановах адукацыі. Сёлета ў такім летніку з пяшчотнай назвай “Сонейка”, які працаваў на базе сярэдняй школы № 22 Барысава, адпачывалі ... Падрабязней »

Стымуляваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальнае развіццё малодшых школьнікаў

Сёння галоўная задача настаўніка пачатковай школы заключаецца ў развіцці ў дзяцей індывідуальных здольнасцей і ключавых кампетэнцый, уменняў бачыць перспектыву прымянення атрыманых ведаў на практыцы, лёгка адаптавацца ў сучасным свеце, рэалізаваць сябе ў будучыні. “Дрэнны настаўнік прапануе ісціну, добры — вучыць яе знаходзіць”, — сцвярджаў нямецкі педагог Фрыдрых Адольф Дыстэрвег. Менавіта ў гэтым бачыцца каштоўнасць працы сучаснага настаўніка пачатковых класаў, які ... Падрабязней »

Полікультурнае выхаванне гімназістаў

Працэсы глабалізацыі, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве, ставяць на першае месца ў навучанні замежным мовам праблему полікультурнай адукацыі. Менавіта полікультурнае выхаванне забяспечвае інтэграцыю прадстаўнікоў розных народаў у сусветную сацыяльна-культурную прастору з абавязковым захаваннем нацыянальнай своеасаблівасці. Галоўнае назначэнне замежных моў на сучасным этапе — забяспечыць узаемадзеянне і супрацоўніцтва народаў, цярпімасць, цікавасць і павагу да іншых культур, прадухіліць пачуццё раздражнення ад іх ... Падрабязней »

Герменеўтыка на занятках па беларускай мове

Літаратуры ў сістэме адукацыі і выхавання належыць асаблівая культуратворчая роля: яна здольна ператвараць унутраны свет асобы і ўплываць на духоўнае ўзбагачэнне жыцця, рабіць яго па-сапраўднаму цікавым, змястоўным, насычаным. Той, хто працуе ў школе, добра ведае: каб вучань атрымліваў асалоду, чытаючы твор, узбагачаўся духоўна, яго трэба навучыць аналізаваць мастацкі тэкст, разумець сэнс аўтарскіх адступленняў і пейзажных замалёвак. Лічу, што звярнуць старшакласнікаў ... Падрабязней »