Архів тега: адукацыя

Сістэма эўрыстычных прыёмаў навучання для развіцця “самасцей” навучэнцаў на ўроках гісторыі

У сучасным грамадстве запатрабавана асоба актыўная, здольная да разнастайных “самасцей”: самавызначэння, самастойнага мыслення і выбару, самарэалізацыі, бясконцай самаадукацыі. Ад умення кожнага чалавека арыентавацца ў патоках інфармацыі, самастойна думаць і дзейнічаць сёння залежаць дабрабыт і лёс дзяржавы. Адрозніваць факты ад іх інтэрпрэтацыі, вызначаць праўду і вымысел, даваць ацэнку з’явам і падзеям дапамагаюць урокі гісторыі. У галіне адукацыі важнымі становяцца не толькі ... Падрабязней »

Дзіцячая навукова-даследчая лабараторыя — сімбіёз урочнай і пазаўрочнай дзейнасці

Неабходнасць забяспечваць якасную адукацыю і навучанне ў інтарэсах устойлівага развіцця вымушае шукаць новыя падыходы ў адукацыі. Пераход ад навучання да вучэння, не засваенне гатовых ведаў, а фарміраванне ў навучэнцаў міжпрадметных кампетэнцый, якія даюць магчымасць самастойна набываць новыя веды, творча перапрацоўваць іх, ствараць новае і несці адказнасць за свае дзеянні, з’яўляецца першараднай задачай сучаснай адукацыі. Асаблівае значэнне ЮНЕСКА надае сувязі школьнага ... Падрабязней »

EDUCA-2019

“Навучанне — камунікацыя і зносіны” — пад такім дэвізам 25 і 26 студзеня адбылася адна з найважнейшых падзей у сферы адукацыі — Міжнародная выстава EDUCA-2019 (Хельсінкі, Фінляндыя). У гэтым годзе прадстаўнікам сярэдняй школы № 22 Мінска Юліі Кулакоўскай, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце, Аксане Герашчанка, настаўніцы рускай мовы і літаратуры, і Веры Еўтух, настаўніцы матэматыкі, выпала магчымасць стаць непасрэднымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў выставы ... Падрабязней »

Адкрываем новае ў вядомым

Навукова-даследчая лабараторыя “Тэорыя і практыка літаратурнай творчасці” як сродак развіцця камунікатыўных і агульнакультурных кампетэнцый вучняў Найважнейшай задачай школы з’яўляецца гуманізацыя адукацыі і фарміраванне сацыяльна свядомай асобы праз адукацыйныя, развіццёвыя і выхаваўчыя кампаненты. І калі адукацыйныя і развіццёвыя задачы вырашаюцца на прадметах любога цыкла, то выхаваўчыя перш за ўсё на ўроках гуманітарнага кірунку. Дзе, як не на ўроках мовы, літаратуры, гісторыі, ... Падрабязней »

Танцавальныя рэбусы і не толькі

Немагчыма пераацаніць ролю музычнай культуры ў развіцці асобы, яе моцнае ўздзеянне на эмацыянальную і інтэлектуальную сферу, фарміраванне эстэтычных і маральных якасцей дзяцей. Правадніком у загадкавы і неабсяжны свет культуры з першых гадоў жыцця дзіцяці становіцца музычны кіраўнік дашкольнай установы. Пагадзіцеся, яркасць фарбаў гэтага новага свету, цікавасць да яго залежыць ад асобы педагога, яго прафесійных навыкаў і культурнага патэнцыялу. Майстар-клас “Развіццё ... Падрабязней »

Колер развівае інтэлект

Адным з важнейшых напрамкаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне развіцця інтэлектуальнай актыўнасці кожнага дзіцяці. Улічваючы, што дашкольнае дзяцінства — гэта перыяд інтэнсіўнага сенсорнага развіцця дзіцяці, стымуляцыю інтэлектуальнай дзейнасці рацыянальна весці сродкамі колеру. Выкарыстанне гульняў і практыкаванняў з колерам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу адкрывае для гэтага шырокія магчымасці. Мэтанакіраванае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе з дзецьмі 5—6 гадоў гульняў і практыкаванняў з колерам ... Падрабязней »

Канферэнцыя як вынік навучальнага года

Кожная ўстанова адукацыі можа ганарыцца сваімі таленавітымі навучэнцамі — тымі, хто цікавіцца навукай і любіць даследчую дзейнасць. Дзейнасць такіх вучняў не абмяжоўваецца ўрокам, бо педагогі зацікаўлены ў тым, каб іх дзеці развіваліся, спрабавалі сябе ва ўменні самастойна рабіць невялічкія адкрыцці і прэзентаваць іх шырокай аўдыторыі. Адна з найбольш эфектыўных форм работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы адораных навучэнцаў — школьныя ... Падрабязней »

З чаго складаецца малады настаўнік

У гомельскай гімназіі № 36 імя І.П.Мележа склалася шмат традыцый. Адна з іх — правядзенне ў канцы навучальнага года тыдня маладога спецыяліста. Як адзначае кіраўніцтва гімназіі, тыдзень у пэўнай ступені стаў праверкай станаўлення маладых спецыялістаў, якія працуюць ва ўстанове. А спланаваныя падчас яго правядзення мерапрыемствы садзейнічаюць актывізацыі педагагічнай дзейнасці маладых настаўнікаў, бо толькі правільна спланаваныя мерапрыемствы дапамагаюць выявіць таленавітых педагогаў, ... Падрабязней »

Пагуляем… Пагаворым…

Адносіны з людзьмі завязваюцца і найбольш інтэнсіўна развіваюцца ў дашкольным узросце. Ад таго, як складуцца адносіны дзіцяці ў першым у яго жыцці калектыве (дашкольнай групе), залежыць далейшае асобаснае і сацыяльнае развіццё, а часам і лёс. Асаблівую важнасць праблема камунікатыўнага развіцця дзяцей набыла сёння. Не сакрэт, што лепшы сябар сучаснага дзіцяці — гэта тэлевізар ці камп’ютар, а любімы занятак — прагляд ... Падрабязней »

Ствараць дзень радасці і шчасця

Выхавальнік не толькі прафесія, гэта высокая місія, прызначэнне якой у стварэнні асобы, зацвярджэнні чалавечага ў чалавеку. Дзякуючы майстэрству выхавальніка, кожнае наведванне ўстановы дашкольнай адукацыі ператвараецца для дзіцяці ў дзень радасці і шчасця. Усяго ў Аршанскім раёне працуе 54 дашкольныя ўстановы і 14 вучэбна-педагагічных комплексаў “дзіцячы сад — школа”, у якіх выхоўваецца больш за 7000 дзяцей дашкольнага ўзросту. Займаюцца з імі ... Падрабязней »