Архів тега: Радзіма

Знакамітыя выпускнікі выхоўваюць новыя пакаленні

На працягу ўсяго навучальнага года на Міншчыне працавалі над праектам “Знакамітыя выпускнікі”. Галоўная мэта гэтага праекта — сабраць і сістэматызаваць інфармацыю, якая ў далейшым дазволіць навучэнцам пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі ўстаноў адукацыі, жыццём і дзейнасцю знакамітых іх выпускнікоў — людзей, якія маюць высокія прафесійныя дасягненні ў галіне навукі, адукацыі, спорту, культуры, аховы здароўя, прамысловасці, народнай гаспадаркі, грамадскага жыцця. Рэалізацыя ... Падрабязней »

Майстроў беларускіх дзівосы

З кожным годам усё менш становіцца носьбітаў вясковай беларускай культуры, знікаюць традыцыі і прадметы побыту, якія былі прывычныя беларусам яшчэ не так даўно, у сярэдзіне ХХ стагоддзя. Работа па захаванні культурных традыцый даўніны вядзецца, але неабходнасць удзелу ў ёй навучэнцаў відавочная. Традыцыйная культура ўспрымаецца маладым пакаленнем як нешта далёкае ад сённяшняга жыцця, непатрэбнае. Краязнаўчая і этнаграфічная дзейнасць дае магчымасць пазнаёміцца ... Падрабязней »

Любоў да роднай зямлі з першых крокаў

Наша Беларусь — старонка з багатай гісторыяй, самабытнай культурай, вялікай духоўнай спадчынай. Спадчынай, якая сёння, на жаль, у многім забыта, але якая ўсё роўна жыве і сілкуе народ, бо ўжо закладзена ў яго генетычны код. І вельмі важна прывіць дзіцяці з самага маленства пачуццё Радзімы — зямлі, на якой яно нарадзілася, якая дала яму жыццё і ўсё тое, што набыта ... Падрабязней »

Бераг герояў

Усё далей і далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш і менш застаецца сярод нас яе ўдзельнікаў і сведкаў. Цяперашняя моладзь даведваецца пра тыя вялікія і грозныя падзеі па фільмах і серыялах, у якіх часта праўда перамешана з фантазіяй і выдумкай. Таму важным для педагогаў з’яўляецца захаванне праўды пра вайну ў падрастаючага пакалення. Выхоўваць дзяцей у духу патрыятызму ... Падрабязней »

20 гадоў пад “Пунсовымі ветразямі”

Аднаму са старэйшых клубаў ЮНЕСКА “Пунсовыя ветразі” ў 2013 годзе спаўняецца 20 гадоў. Гэта клуб-доўгажыхар, які стаяў ля вытокаў стварэння РГА “БелАЮ” і за гады свайго існавання выхаваў сапраўдных грамадзян сваёй краіны, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, гатовых распрацоўваць і рэалізоўваць самыя смелыя праекты на карысць радзімы. Клуб ЮНЕСКА “Пунсовыя ветразі” дзейнічае ў мінскай гімназіі № 25 з 1993 года. Кіраўніцтва ... Падрабязней »

Гонар за сваю зямлю

Выхаваўчая работа, якую ажыццяўляе калектыў нашай дашкольнай установы, вырашае вельмі важную задачу: фарміраванне сацыяльна-актыўнай творчай асобы, здольнай любіць сваю Радзіму і пераўтвараць яе. Адбываецца гэта праз мерапрыемствы духоўна-патрыятычнага, эстэтычнага і экалагічнага кірункаў. Каб па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, трэба перш за ўсё любіць яе маленькі куточак, які называюць Бацькаўшчынай. Якая яна, мая малая радзіма? Гэта залатыя палі збажыны, блакітнае і светлае, ... Падрабязней »