Архів тега: Полацк

Быць здаровым, жыць актыўна — гэта стыльна, пазітыўна

На сучасным этапе развіцця нашага грамадства ставіцца задача выхавання здаровых, рознабакова развітых людзей, якія валодаюць высокай разумовай і фізічнай працаздольнасцю. Для паспяховага вырашэння гэтай задачы важна, як гаворыцца, берагчы здароўе змоладу, таму педагагічны калектыў ясляў-сада № 8 Полацка ўдзяляе вялікую ўвагу гэтай праблеме, выкарыстоўваючы разнастайныя формы работы з выхаванцамі. Для вырашэння задач па здаровым ладзе жыцця быў распрацаваны і праведзены ... Падрабязней »

Трэба ж мары спраўджвацца!

Пытанне “Кім быць?” — жыццёва важнае для кожнага чалавека. Не разгубіцца, адшукаць сваё месца ў свеце прафесій складана. Дапамагчы выпускніку знайсці справу па душы і адпаведна яго запытам, інтарэсам і здольнасцям заклікана прафесійная арыентацыя. Гэтая работа пачынаецца ў сярэдняй школе № 6 Полацка з 1 класа.Веды аб прафесіях у дзіцяці 7—10 гадоў абмежаваныя яго пакуль небагатым жыццёвым вопытам: прыклад мамы ... Падрабязней »

Дзень бацькоўскага самакіравання ў гімназіі:

зварот да традыцый ці новаўвядзенне XXI стагоддзя? Эксперымент у Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны, аб пачатку якога мы расказвалі чытачам у мінулым годзе, паспяхова працягваецца. Нядаўна ў гімназіі зноў прайшоў дзень бацькоўскага самакіравання. Нагадаю: асноўная ідэя мерапрыемства заключаецца ў інтэграцыі таварыства бацькоў гімназістаў у педагагічнае асяроддзе для ўсведамлення ўсімі ўдзельнікамі вучэбнага працэсу (і педагогамі, і бацькамі, і ... Падрабязней »

Маленькае зерне вялікага досведу

У сучаснай школе вучні не абмяжоўваюцца поспехамі на ўроках і ўдзелам у такіх традыцыйных мерапрыемствах, як прадметныя алімпіяды. Штогод у Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны праходзяць Скарынаўскія чытанні. Характэрна, што ўдзельнічаюць у такіх сур’ёзных мерапрыемствах і навучэнцы пачатковай школы. Арганізацыя пазнавальнай і даследчай дзейнасці ў пачатковай школе шмат у чым залежыць ад педагога. Менавіта ён дае першапачатковы ... Падрабязней »

Не прымушайце дзяцей чытаць

Ні для каго не сакрэт, што цікавасць да кнігі, друкаванага слова апошнім часам падае. Свой вольны час людзі часцей за ўсё праводзяць не за чытаннем, а дзелавое чытанне выцясняе чытанне для душы. Пагадзіцеся, што прымушаць чытаць, караць чытаннем стала штодзённай практыкай. А калі не прымушаць, а прывучаць, зацікаўліваць, асабістым прыкладам паказваць, як гэта выдатна — чытаць?! Хто можа падаць такі ... Падрабязней »

Добрая справа не можа быць маленькай

Чуласць, міласэрнасць, спачуванне — жыццёва неабходныя чалавеку і грамадству. На жаль, у наш час мы назіраем некаторы дэфіцыт гэтых якасцей. Вельмі істотна, каб дзеці ўмелі спачуваць не толькі адно аднаму, але і братам нашым меншым — жывёлам. Што такое міласэрнасць? Гэтае слова гаворыць само за сябе — мець добрае, мілае сэрца. Быць гатовым заўсёды дапамагчы, пашкадаваць, дараваць проста з пачуцця ... Падрабязней »

“Не шкадуйце часу для дзяцей”, або Дзень бацькоўскага самакіравання

“З узростам мы страчваем многія важныя якасці. І адна з іх — дар быць шчаслівымі проста так. Лавіць на кручок маленькія радасці і падоўгу з захапленнем разглядваць іх”. Гэтыя словы Надзеі Ясмінскай узяты на ўзбраенне садружнасцю настаўнікаў і бацькоў Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны. Дарыць радасць адно аднаму, аказваецца, зусім не складана, таму што наша шчасце ў ... Падрабязней »

Татальны дыктант — гэта натхняе

У красавіку 2013 года вучні, іх бацькі і настаўнікі сярэдняй школы № 16 Полацка ўпершыню прынялі ўдзел у Сусветнай штогадовай адукацыйнай акцыі “Татальны дыктант” і былі прыемна здзіўлены, што сталі першымі ў Беларусі, хто праявіў ініцыятыву ў арганізацыі высакароднай місіі, звязанай з развіццём культуры пісьменнасці. Праз год вучні, бацькі, настаўнікі зноў аб’ядналіся ў імкненні даказаць, што пісаць правільна — лепш, ... Падрабязней »