Архів тега: настаўнік-дэфектолаг

Дзеці — чыстая кніга

Хто такія дзеці? Для нас дзеці — гэта адкрытая кніга з белымі пустымі старонкамі. Наколькі яна будзе цікавая для навакольных, залежыць ад таго, што мы туды ўпішам. Міласэрнасць, узаемадапамога, дабрыня — вось тыя словы, якія я хацела б укласці ў гэтую кнігу. У наш час у пагоні за фінансавым дабрабытам мы сталі адсоўваць гэтыя якасці на другі план. І, гледзячы ... Падрабязней »

Тыдзень дабра і міласэрнасці

Дзеці рана пачынаюць адчуваць дабрыню, справядлівасць. Вельмі важна, каб гуманныя пачуцці яны распаўсюджвалі не толькі на сябе, а ўмелі спачуваць іншым людзям, быць міласэрнымі. Мы ўсе імкнёмся да таго, каб нашы дзеці выраслі сумленнымі, добрымі, шчаслівымі. І як бы хацелася, каб выхаваная ў дзяцінстве адчувальнасць да дабра і зла назаўсёды засталася ў чалавеку. Фарміраваць гуманныя ўяўленні немагчыма толькі з дапамогай ... Падрабязней »

На карабліку — да мары

Аўтызм з’яўляецца сёння даволі распаўсюджанай і значнай сацыяльнай праблемай, якая тычыцца дзяцей з аднатыповымі цяжкасцямі і рознымі магчымасцямі іх пераадолення, таму сучасная спецыяльная адукацыя немагчыма без выкарыстання новых тэхналогій. Аптымальнае спалучэнне нетрадыцыйных форм і нестандартных метадаў з традыцыйнымі вызначае эфектыўнасць карэкцыйнай работы. З дзіцем з аўтыстычнымі парушэннямі працую 4 гады. Першы год навучання быў самым цяжкім. Давялося азнаёміцца з вялікай ... Падрабязней »

Пясочная гульнятэрапія

З кожным годам у дашкольных установах выяўляецца ўсё больш дзяцей са слабаразвітым маўленнем, цяжкасцямі ў навучанні, парушэннямі актыўнасці і ўвагі. Падача праграмнага матэрыялу для такіх дзяцей, іх выхаванне і развіццё патрабуюць ад педагога творчага падыходу, арыентацыі на індывідуальныя асаблівасці. Важную ролю ў карэкцыйнай рабоце адыгрывае ўзаемадзеянне педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага і выхавальнікаў. Сёння вядома шмат методык псіхакарэкцыі і дыягностыкі: казка- і музыкатэрапія, ... Падрабязней »

Лагапедычная работа як цікавы працэс

У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі настаўнік-дэфектолаг сёння працуе з дзецьмі, якія маюць не толькі лёгкія парушэнні маўлення. Часта сюды прыходзяць дзеці са сцёртай дызартрыяй, з парушэннямі фанематычнага слыху, складовай структуры слова. Сустракаюцца і дзеці з сіндромам дэфіцыту ўвагі, якія маюць маўленчыя праблемы. У некаторых назіраюцца спадарожныя і другасныя адхіленні: адмоўныя асобасныя праяўленні, парушэнні эмацыянальна-валявой сферы (павышаная ўзбудлівасць, растарможанасць, сензітыўнасць, замкнутаць, негатывізм ... Падрабязней »

Настаўнік-дэфектолаг можа зрабіць цяжкія для дзяцей рэчы лёгкімі

Дзеці з цяжкімі парушэннямі маўлення — гэта асаблівая катэгорыя дзяцей з адхіленнямі ў развіцці, у якіх захаваны слых, першасна не парушаны інтэлект, але ёсць значныя маўленчыя парушэнні. Сярод гэтай катэгорыі дзяцей ёсць дзеці з дыягназам “маторная алалія”. Алалія з’яўляецца адным з найбольш цяжкіх маўленчых парушэнняў, пры якіх дзіця практычна пазбаўлена моўных сродкаў зносін: маўленне яго самастойна і без лагапедычнай дапамогі ... Падрабязней »

Прадмет “Сацыяльна-бытавая арыенціроўка” ў класах інтэграванага навучання і выхавання

Навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі рыхтуе навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да самастойнай працы і дае ім пэўны аб’ём ведаў і ўменняў па шэрагу прадметаў школьнага курса. На вырашэнне задач сацыяльна-бытавой падрыхтоўкі навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю накіраваны намаганні настаўнікаў-дэфектолагаў сярэдняй школы № 20 Магілёва. Ва ўмовах нашай школы створана адзіная сістэма шматфактарнага ўздзеяння на вучняў. ... Падрабязней »