Архів тега: гімназія № 1

“Бачыць дабро рукамі”

Менавіта пад такой назвай праходзіла акцыя ў гарадской гімназіі № 1 Магілёва. А пачыналася ўсё з таго, што ў 2011—2013 гадах нашымі педагогамі быў паспяхова рэалізаваны праект “Тактыльная рукатворная кніга як спецыфічны сродак для пашырэння пазнавальных магчымасцей навучэнцаў з парушэннямі зроку”. Упершыню ў Беларусі былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па вырабе тактыльных дапаможнікаў. Галоўны вынік праведзенай работы — з’яўленне паслядоўнікаў. У ... Падрабязней »

Свята Нептуна

У Старажытнай Грэцыі мудрацы казалі, што дзіця абавязкова павінна ўмець чытаць і плаваць. Цалкам згодны з гэтай думкай у гімназіі № 1 Барысава. А каб хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава асвойваць плаванне, навучанне завяршаюць яркім святам. Кожную восень вучні чацвёртых класаў праходзяць курс навучання плаванню на ўроках фізічнай культуры і здароўя. Пасля заканчэння навучання па даўняй гімназічнай традыцыі праводзіцца свята ... Падрабязней »

Голуб міру са Слоніма даляцеў да Рыа

Вучні гімназіі № 1 Слоніма на працягу шэрага гадоў плённа працуюць у тэлекамунікацыйных праектах пад кіраўніцтвам каардынатара настаўніка англійскай мовы Ірыны Іосіфаўны Валынец. Работа ў праектах такога тыпу дае магчымасць школьнікам, выкарыстоўваючы інтэрнэт і іншыя тэхналогіі, уступаць у прамыя зносіны з аднагодкамі з усяго свету, працаваць у сумесных праектах, адкрываць Беларусь для замежных партнёраў і распавядаць пра культуру, геаграфію і ... Падрабязней »

Невыпадковыя акцёры і гледачы

Святлана Фёдараўна Берэнт з 1994 года займаецца тэатральным выхаваннем навучэнцаў гімназіі № 1 Барысава — кіруе ўзорнай тэатральнай студыяй “Мельпамена”. Выхаванцы Святланы Фёдараўны — удзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Ужо ў першы год стварэння тэатра-студыі артысты “Мельпамены” былі ўзнагароджаны граматамі гарадскога тэатральнага фестывалю за найлепшае выкананне роляў у спектаклі па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Талент педагога і ... Падрабязней »

“Экаград”, экафэст і іншыя экапраекты

Гімназія № 1 Слоніма мае багаты вопыт экалагічнай дзейнасці. На працягу шэрага гадоў педагогі і гімназісты ўдзельнічаюць у розных праектах, у тым ліку і міжнародных. У 2011 годзе педагагічны калектыў прыняў рашэнне аб укараненні сістэмы экалагічнага менеджменту, якая дазволіла ад праектаў асобных людзей перайсці да “прынцыпу дзеяння ўсёй гімназіі”. Вынікам стала распрацоўка і рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі ... Падрабязней »

Шлях да поспеху: талент і працавітасць вучня + прафесіяналізм настаўніка

Работа з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі — адзін з прыярытэтных напрамкаў кожнай установы адукацыі. Гімназія № 1 Горак не з’яўляецца выключэннем. Перамогі гімназістаў у розных інтэлектуальных, творчых, даследчых конкурсах і алімпіядах — вынік мэтанакіраванай і сістэмнай работы ўсяго педагагічнага калектыву. У нашай гімназіі склалася пэўная сістэма работы па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяднага руху. Падрыхтоўка пачынаецца ўжо з 5 класа. Адбор ... Падрабязней »

Вопыт патрэбны для таго, каб ім дзяліцца

У канцы снежня педагогі Слонімскага раённага ліцэя правялі для сваіх калег з гімназіі № 1 Свіслачы рэгіянальны семінар-практыкум па тэме “Дыстанцыйнае навучанне як сродак прафесійнай самарэалізацыі педагога і пашырэння яго адукацыйнай траекторыі”. Мэтай семінара з’яўлялася трансляцыя вопыту ўкаранення дыстанцыйнага навучання і выкарыстання дыстанцыйных прадметных курсаў у прафесійнай дзейнасці педагогаў. Ліцэй другі год працуе ў статусе абласнога рэсурснага цэнтра “Укараненне дыстанцыйнага ... Падрабязней »

Сустрэча з традыцыяй

Нядаўна ў гімназіі № 1 Горак адбылася незвычайная сустрэча. Па запрашэнні аўтара гэтых радкоў і пры садзейнічанні першага сакратара Горацкага раённага камітэта ГА “БРСМ” К.Н.Гнедзянковай з мэтай вывучэння традыцыйнага беларускага роспісу ў нашай установе адукацыі пабывала група студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з Туркменістана. Азнаёміўшыся з традыцыйнымі відамі роспісу на Беларусі, у тым ліку з роспісам куфра, замежныя студэнты зацікавіліся ... Падрабязней »