Архів тега: Гомель

Схільнасць да навукі

Далучаць дзяцей да даследаванняў, пошуку рашэнняў і аналізу, працаваць з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі — значыць выхоўваць таленавітую пісьменную моладзь. Гэта і ёсць галоўная задача, якую ставіць перад сабой конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў “Свет праз культуру”. Конкурс навукова-даследчых работ “Свет праз культуру” — адзін з самых маштабных і значных конкурсаў Чыгуначнага раёна Гомеля. Традыцыйна ён праходзіць у снежні напярэдадні навагодніх ... Падрабязней »

Свой шлях у інаватыку

На фарміраванне асобы чалавека ў многім уплываюць людзі, якія знаходзяцца навокал. Дзіця не нараджаецца з разуменнем дабра і зла, гэта выхоўваюць у ім дарослыя. Прывіццё агульначалавечых каштоўнасцей пачынаецца з дзіцячага садка. Знагоды рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання асобаснай і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа” ў яслях-садзе № 22 Гомеля была ... Падрабязней »

Піянеры і патрыёты

Раённая спартыўна-патрыятычная піянерская гульня “Патрыёт” зноў сабрала 19 піянерскіх дружын Савецкага раёна. Ужо сёмы раз па ініцыятыве арганізатараў — Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна Гомеля, а таксама раённага савета грамадскай арганізацыі “БРПА” — раённая гульня праводзіцца напярэдадні гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета пляцоўкай для правядзення вялікага піянерскага свята стала сярэдняя школа № 38 Гомеля. Раённую гульню ... Падрабязней »

Бінарны майстар-клас

На базе сярэдняй школы № 61 Гомеля для настаўнікаў выяўленчага мастацтва і педагогаў дадатковай адукацыі быў праведзены гарадскі майстар-клас па ткацтве і пляценні з рагозу. На мерапрыемства былі запрошаны таксама педагогі дзіцячай мастацкай школы з Навазыбкава Бранскай вобласці. Цікавая праграма сустрэчы па тэме адраджэння нацыянальных традыцый чакала ўдзельнікаў майстар-класа з першых хвілін: музычнае прывітанне фальклорнага калектыву, выстава аб’ёмнага саломапляцення, якую ... Падрабязней »

Сакрэты школьнага жыцця

Выхаванка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Званочак” Гомеля Маша Воінава хаця яшчэ і дашкольніца, але да свайго шасцігадовага ўзросту ставіцца сур’ёзна, бо разумее, што вельмі хутка стане першакласніцай, а гэта ўжо зусім іншая гісторыя… Маша не стала чакаць, калі надыдзе час рыхтавацца да школы, і пачала асабістыя даследаванні. Чаму навучальны год пачынаецца з 1 верасня, адкуль з’явілася школьная форма і як ... Падрабязней »

Даць адказ на пытанне “Кім быць?”

Кім быць? Гэтае пытанне рана ці позна задае сабе кожны школьнік. У маладым узросце яшчэ няма жыццёвага вопыту, трывалых ведаў, каб дакладна выбраць прафесійны шлях. І менавіта школа павінна дапамагчы ў прафесійным самавызначэнні падлетка з улікам яго індывідуальных асаблівасцей і патрабаванняў сучаснага рынку працы. У сярэдняй школе № 13 Гомеля прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Вучні пачатковых класаў расказалі на класных гадзінах ... Падрабязней »

Педсавет можа акрыляць, або Творчы падыход да арганізацыі метадычнай работы

Адольф Дыстэрвег гаварыў, што “самай важнай з’явай у школе, самым павучальным прадметам, самым жывым прыкладам для вучня з’яўляецца сам настаўнік”. А адным з вядучых фактараў, якія ўплываюць на выніковасць адукацыйнага працэсу, з’яўляецца педагагічна прадуманая, зладжаная і мэтанакіраваная работа ўсяго педагагічнага калектыву, кожны член якога ўсведамляе сваё прафесійнае майстэрства.  Для ажыццяўлення ў школе прынцыпу калегіяльнасці кіраўніцтва вялікае значэнне надае дзейнасці педсавета. ... Падрабязней »

Сустрэча з гісторыяй

Дружба — гэта тое, што аб’ядноўвае людзей. Уменне весці зносіны на вербальным узроўні вылучае чалавека з усяго жывога свету, дапамагае развівацца, робіць жыццё больш поўным і цікавым. Для дружбы няма межаў, перашкод і адлегласцей. Гэты факт з упэўненасцю пацвярджаюць навучэнцы сярэдняй школы № 33 Гомеля і гімназіі № 33 Ульянаўска. Ужо многія дзесяцігоддзі існуе практыка ўзаемадзеяння гарадоў-пабрацімаў. Адзін з замежных ... Падрабязней »

Як мы сяброў сустракалі, або Музей як выхаваўчы сродак

Нядаўна педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 44 імя Н.А.Лебедзева Гомеля сустракалі ў школьным музеі баявой і працоўнай славы ўдзельнікаў выязнога семінара з брацкай Расіі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках міжнароднага злёту актывістаў школьных музеяў, а яго тэма была адзначана як “Выхаванне патрыятызму падрастаючага пакалення сродкамі музейнай педагогікі”. Гэтая сустрэча стала працягам сяброўства нашай школы з Цэнтрам турызму Бранска, якое завязалася ... Падрабязней »

Два тыдні з жыцця клуба юных ратавальнікаў-пажарных звычайнай гомельскай школы

Што можа быць важней за жыццё? Жыццё, якое падарыла нам мама, жыццё, якое запоўнена радаснымі падзеямі, цікавымі і часта неверагоднымі адкрыццямі. Калі задумваешся над гэтым, то ўсур’ёз разумееш: каму, як не нам, педагогам, прадастаўлена магчымасць з ранняга ўзросту расказваць хлопцам і дзяўчатам пра яго каштоўнасці. Работа ў гэтым кірунку можа мець розныя формы і метады. Можна арганізоўваць лекцыі, круглыя сталы ... Падрабязней »