Архів тега: вучань

Канферэнцыя як вынік навучальнага года

Кожная ўстанова адукацыі можа ганарыцца сваімі таленавітымі навучэнцамі — тымі, хто цікавіцца навукай і любіць даследчую дзейнасць. Дзейнасць такіх вучняў не абмяжоўваецца ўрокам, бо педагогі зацікаўлены ў тым, каб іх дзеці развіваліся, спрабавалі сябе ва ўменні самастойна рабіць невялічкія адкрыцці і прэзентаваць іх шырокай аўдыторыі. Адна з найбольш эфектыўных форм работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы адораных навучэнцаў — школьныя ... Падрабязней »

Перш за ўсё — настаўнік

Удзел педагога ў алімпіядах і конкурсах — адна з форм павышэння метадычнага майстэрства. Акрамя таго, дыплом пераможца або прызёра прыносіць дадатковыя балы да атэстацыі, што для настаўніка немалаважна. У сістэме адукацыі нашай рэспублікі праводзіцца многа розных цікавых і карысных алімпіяд і конкурсаў. Разам з тым асаблівую значнасць для нашай школы набывае выбудоўванне сістэмы ўнутрышкольнага навучання настаўнікаў для забеспячэння патрэб інавацыйнага ... Падрабязней »

“Я ганаруся прафесіяй настаўніка”

Папулярызацыі прафесіі настаўніка спрыяў праведзены ў гомельскай сярэдняй школе № 13 тыдзень “Я ганаруся прафесіяй настаўніка”. Дзецям, чые маці працуюць настаўнікамі альбо выхавальнікамі, было прапанавана напісаць сачыненне “Мая мама — настаўнік”. Рыхтуючыся да сачынення, вучні даведаліся, што паўплывала на выбар прафесіі бацькоў, у якіх навучальных установах яны яе атрымалі. Шмат сіл і часу адбірае педагагічная дзейнасць, няпроста працаваць з вучнямі ... Падрабязней »

Эрудыт-круіз па Беларусі

Займальнае інтэлектуальнае падарожжа для школьнікаў Кастрычніцкага раёна арганізаваў Цэнтр турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва. За гадзіну аб’ехаць усю краіну змаглі вучні падчас незвычайнага эрудыт-круізу “Нет уголка краше, чем Беларусь наша”, які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 9 УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва”. У раённым мерапрыемстве прынялі ўдзел 133 чалавекі з 18 каманд устаноў адукацыі раёна. Адкрыццём мерапрыемства паслужыла ... Падрабязней »

Выяўленне і падрыхтоўка вучняў да алімпіяды па геаграфіі

Адной з задач метадычнай работы педагогаў з’яўляецца развіццё творчага патэнцыялу асобы вучняў, іх індывідуальных асаблівасцей і навыкаў навукова-даследчай дзейнасці. Гэта складаны і шматгадовы працэс, які спалучае ў сабе выкарыстанне розных тэхналогій, прыёмаў і метадаў работы па развіцці адоранасці дзяцей на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. Сярод дзясяткаў вучняў трэба разгледзець тых, хто мае схільнасці да вывучэння прадмета, зацікавіць і прыкласці ... Падрабязней »

У нашых сілах гэты свет зберагчы

Сёння перад грамадствам стаіць вельмі важная задача — змяніць у свядомасці кожнага грамадзяніна стэрэатып, што прыродныя энергарэсурсы невычарпальныя. Мысленне дарослых змяніць складана. Але дзіцяці дашкольнага ўзросту, калі ім набываецца першы вопыт у элементарных сацыяльных, у тым ліку маральна-эканамічных адносінах, можна дапамагчы засвоіць азы экалагічнай культуры, беражлівых і клапатлівых адносін да багаццяў зямлі, да ўсяго, што яго акружае. У пошуках новых ... Падрабязней »

Магчымасці і здабыткі гімназічнай газеты

У кожнага чалавека назаўсёды застаюцца ўспаміны пра школьныя гады. Школа дазваляе паўдзельнічаць у розных фэстах, конкурсах, акцыях, канферэнцыях, алімпіядах, праектах і спартыўных спаборніцтвах. Але пра гэтыя справы, поспехі і дасягненні звычайна вядома толькі вузкаму колу людзей. Таму рада гімназістаў нашай навучальнай установы прапанавала выдаваць газету. Газету, якая дапамагала б вучням паказваць іншым свае таленты і дасягненні, дзяліцца радасцямі і тым, ... Падрабязней »

Краязнаўчы матэрыял на ўроках англійскай мовы

Сёння міжкультурныя зносіны на замежнай мове з’яўляюцца надзвычай актуальнай тэмай, бо многія людзі падарожнічаюць па свеце, наведваюць краіны ў дзелавых мэтах і для адпачынку, кантактуюць з людзьмі розных нацыянальнасцей. У такіх умовах чалавек павінен ведаць культуру і гісторыю роднага краю, каб весці дыялог на роўных з замежнікамі. Не бывае дыялогу культур, калі людзі не могуць нічога расказаць пра сваю радзіму ... Падрабязней »

Праз “Альтанку” — у краіну Паэзіі

“Мастацкае слова дапамагае акунуцца ў незвычайны і чароўны свет герояў. Разам з імі я вандрую: то птушкай лячу над бяскрайнімі палямі, то маленькай рыбкай ныраю ў рачныя глыбіні, то лёгкай пушынкай узнімаюся ў нябёсы. І так хораша, лёгка! Чаму так адбываецца? Адкуль у простых радках сіла, якая можа прымусіць плакаць, смяяцца, любіць, ненавідзець, абурацца, цярпець?” — піша васьмікласніца Настасся Варабей ... Падрабязней »

Жыць у згодзе

Вядома, што асновай развіцця дзіцяці з’яўляецца культура грамадства, сям’і і адукацыйнай установы — таго асяроддзя, у якім яно жыве, у якім праходзіць яго станаўленне. “У вашай сям’і і пад вашым кіраўніцтвам расце будучы грамадзянін. Усё, што адбываецца ў краіне, праз вашу душу і вашу думку павінна прыходзіць да дзяцей”, — гэтая запаведзь А.С.Макаранкі выкарыстоўваецца ў рабоце выхавальнікаў і з дзецьмі, ... Падрабязней »