Архів тега: беларуская мова

Песняры брацкіх народаў

Народ пачынаецца з мовы. У кожнага яна свая — блізкая сэрцу, любая, дарагая. У 21-й мінскай школе імя М.Ф.Гастэлы штогод арганізоўваюцца кніжныя і фотавыставы, праводзяцца акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Беларускае — самае маё”, на ўроках і пазакласных мерапрыемствах гучаць вершы беларускіх аўтараў, льюцца шчымлівыя песні, захапляюць крэатыўныя квесты, дзе пераможцы ласуюцца цукеркамі. Сёлета адметнай з’явай стала літаратурная імпрэза “Вялікія ... Падрабязней »

Аднадумства нараджае сяброўства

Цёплая, сардэчная, патрэбная. Менавіта такой стала сустрэча педагогаў і навучэнцаў сярэдняй школы № 21 імя М.Ф.Гастэлы Мінска з настаўнікамі і выхаванцамі Радашковіцкай школы-інтэрната. Прадстаўнікі сталічнай школы прыехалі ў госці з яркай канцэртнай праграмай. На сцэне навучэнцы дэманстравалі вакальныя і харэаграфічныя таленты, віртуозна ігралі на музычных інструментах, жартавалі. Фея праводзіла цікавыя конкурсы, у якіх прымалі ўдзел усе прысутныя ў актавай зале. ... Падрабязней »

У памяць пісьменніка

Вучні Грудзінаўскага ВПК цёпла і шчыра адзначылі 95-годдзе са дня нараджэння беларускага народнага пісьменніка Івана Шамякіна. Школьнае мерапрыемства напярэдадні дня нараджэння класіка арганізавалі і правялі старшакласнікі пад кіраўніцтвам маладой настаўніцы Вольгі Рыгораўны Крапіцкай. Рыхтавацца пачалі да свята яшчэ ў канцы мінулага года, але да апошняга тыдня трымалі ў сакрэце сваю ідэю. Толькі ў апошнія дні падрыхтоўкі старшакласнікі вырашылі “адкрыць карты” ... Падрабязней »

У новы год са старымі сябрамі

Мне падаецца, што ўсе настаўнікі і вучні Мінска ведаюць, што ў самым сэрцы нашай сталіцы знаходзіцца адзін са старэйшых літаратурных музеяў краіны — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, але не ўсе ведаюць, што гэта і адзін з самых сучасных музеяў Беларусі, у якім працуюць незвычайныя людзі: прафесіяналы, крэатыўныя, чулыя і адданыя. Гімназіі № 37, у якой я працую настаўніцай беларускай ... Падрабязней »

Трывалая сувязь пакаленняў

Уладзімір Караткевіч сказаў: “Хто губляе сваіх продкаў — сябе губляе”, а наш славуты зямляк Васіль Быкаў пісаў: “Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва”. Спадчыннае, народнае, мудрае дапаможа нам стаць багатымі духоўна. Нашым школьным гонарам з’яўляецца этнаграфічны музей . Калі гонар школы — музей, то гонар любога музея — яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія набываліся ў ... Падрабязней »

Настаўнікамі славіцца Быхаўская зямля

У нашым раёне прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі настаўніцкай дзейнасці. Па ініцыятыве Быхаўскага цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі на базе сярэдняй школы № 2 Быхава прайшоў круглы стол “Настаўнікамі славіцца зямля”. Нагодай для яго правядзення стаў конкурс “Працоўная гісторыя краю”. У цэнтры ўвагі былі педагагічныя дынастыі Быхаўскага раёна. Творчыя даследаванні правялі школы раёна. Пасяджэнне пачалося з прывітальнага ... Падрабязней »

Ажываюць памяці старонкі

З ранняга дзяцінства і да глыбокай старасці кожны чалавек кроўна звязаны са сваёй Радзімай. Яе шлях і лёс — гэта шлях і лёс кожнага з нас. Усё сваё жыццё мы пазнаём і адкрываем для сябе таямнічыя і непарушныя сувязі з Бацькаўшчынай, землякамі. Багатая на падзеі гісторыя вёсак, што знаходзяцца на тэрыторыі Крапівенскага сельскага савета, — Крапіўна, Савішчана, Згарда, Рымкі, Барадуліна, ... Падрабязней »

Вучыць і вучыцца ў атмасферы творчасці

Мне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, не дае спакою пытанне: якім павінен быць урок, каб вучні кожны раз адкрывалі для сябе нешта новае, глыбей пазнавалі жыццё, ішлі па ім з няўтольным жаданнем змяніць яго ў лепшы бок? Вучыць і вучыцца ў атмасферы творчасці — мой прынцып і педагагічнае крэда. На сваіх уроках імкнуся далучыць школьнікаў да духоўных каштоўнасцей беларускага народа, ... Падрабязней »

Паэты з “Пралескі”

Міжшкольнае літаратурнае аб’яднанне “Пралеска”, якім кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марыя Юльянаўна Лісай, працуе на базе сярэдняй школы № 1 Скідаля Гродзенскага раёна ўжо шосты год. За гэты час школьнікі выдалі пяць зборнікаў сваіх вершаў, высокую адзнаку якім далі старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, гродзенскія паэты Мікалай Сяроў, Ала Нікіпарчык. Яшчэ адно дасягненне юных паэтаў ... Падрабязней »