Архів тега: бацькі

Майстар-класы ад бацькоў

Пяць дзён на тыдзень заняткі ў школе праводзяць настаўнікі, і як жа прыемна, калі ў шосты школьны дзень у ролі педагогаў выступаюць бацькі. У гэтым навучальным годзе ў Поразаўскай школе амаль кожную суботу праходзяць бацькоўскія майстар-класы для навучэнцаў.Вольга Мікалаеўна Гойлік — шматдзетная маці, якая выхоўвае траіх дзяцей. Яна пакінула ўсе тэрміновыя справы і знайшла час у суботні дзень правесці майстар-клас ... Падрабязней »

“Бывай, лета!” моваю… вясла

Калі сцішыцца ля самага ўскрайку вады, злавіць вокам водбліскі заходзячага сонейка, прыслухацца да ціхага шоргату хваль па прыбярэжным пяску, то можна на імгненне адчуць у самай глыбіні сэрца гармонію. І няма ва ўсім вялікім свеце месца, больш прыдатнага для падобных заняткаў, чым наша дзівосная сінявокая Беларусь. У перадапошні дзень лета шумная кампанія сабралася на беразе Свіслачы, непадалёк сталічнага аквапарка “Лябяжы”. Менавіта ... Падрабязней »

Нясумны Дзень здароўя

Штоквартальна ў нашым дашкольным Цэнтры развіцця дзіцяці праходзяць Дні здароўя. Вось і нядаўна “Нясумны Дзень здароўя” аб’яднаў усіх — супрацоўнікаў, бацькоў і выхаванцаў. З самага ранку ў фае гучала вясёлая музыка, дзяцей і бацькоў сустракаў гарэзлівы Мішка-Алімпішка, які ўручаў запрашэнні на алімпійскія гульні. Пасля ранішняй гімнастыкі для дашкалят, якая праходзіла ў нетрадыцыйнай форме (“Звяробіка”), прыйшла чарга дарослых. Для іх кіраўнік ... Падрабязней »

А ў нас — спартыўны клас!

З гэтага навучальнага года ў Гудагайскай сярэдняй школе Астравецкага раёна дзейнічае спартыўны клас. Ідэю адкрыцця такога класа ахвотна падтрымалі бацькі вучняў 6 “Б” класа, бо ўпэўнены: заняткі спортам, падтрымка выдатнай фізічнай формы — гэта жыццёвая энергія як для вучобы, так і для працы. Пэўную ролю ў адкрыцці спартыўнага класа адыграла тое, што вучні іншых класаў і выпускнікі нашай установы з’яўляюцца ... Падрабязней »

Удалая знаходка — сямейны клуб

Праблема ўзаемадзеяння дзіцячага сада з сям’ёй заўсёды была актуальнай, а ў цяперашні час, са зменай рытму жыцця, яна набыла асаблівы сэнс. Сучасным бацькам прыходзіцца нялёгка з-за сваёй занятасці і недахопу часу. Многія маладыя сем’і, нягледзячы на шырокую прапаганду дашкольнай адукацыі, не маюць дастатковага ўяўлення аб знаходжанні дзіцяці ў дзіцячым садзе, аб умовах выхавання і навучання там. Для развіцця адказных і ... Падрабязней »

Школа паспяховага бацькоўства

У школе дзяцей вучаць розным прадметам, але, на жаль, не вучаць быць бацькамі — любячымі, добрымі і адказнымі. Праблем з паспяховасцю ўдалося б пазбегнуць, калі мамы і таты ўмелі б канструктыўна будаваць адносіны з уласнымі дзецьмі. Вялікую ролю ў арганізацыі работы з бацькамі адыгрывае інструментарый, якім карыстаюцца спецыялісты сацыяльна-псіхолага-педагагічнай службы. Для дапамогі ў выхаванні дзяцей добра зарэкамендавала сябе праграма “Школа ... Падрабязней »

Першая — найлепшая

Шчасце, калі дзіцяці шанцуе з першай настаўніцай. Калі яна не толькі вучыць, выхоўвае і рыхтуе дзіця да самастойнага жыцця (прычым робіць гэта з вялікім майстэрствам), але і атуляе яго дабрынёй, ствараючы ў класе прыязную атмасферу творчасці і даверу. Мы пазнаёміліся з Ірынай Уладзіміраўнай Бернатовіч тры з паловай гады назад — 1 верасня 2011 года, калі прывялі сваіх дзетак у 1 ... Падрабязней »

“Не шкадуйце часу для дзяцей”, або Дзень бацькоўскага самакіравання

“З узростам мы страчваем многія важныя якасці. І адна з іх — дар быць шчаслівымі проста так. Лавіць на кручок маленькія радасці і падоўгу з захапленнем разглядваць іх”. Гэтыя словы Надзеі Ясмінскай узяты на ўзбраенне садружнасцю настаўнікаў і бацькоў Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны. Дарыць радасць адно аднаму, аказваецца, зусім не складана, таму што наша шчасце ў ... Падрабязней »

Школа ранняга развіцця для дзяцей і іх бацькоў

Праблема адаптацыі дзіцяці ў дашкольнай установе з’яўляецца надзвычай актуальнай. Многія маладыя сем’і не ўмеюць ці не могуць правільна падрыхтаваць малышоў да паступлення ў дзіцячы садок. Адсюль высокі працэнт цяжкай адаптацыі дашкольнікаў, іх захваральнасць, недавер з боку бацькоў. Неабходны плаўны пераход ад выхавання дзяцей у сям’і да выхавання ў дашкольнай установе. Каб вырашыць праблему адаптацыі дашкольнікаў, наш педагагічны калектыў звярнуў увагу ... Падрабязней »

"Школа бяспекі" для педагогаў

«Бяспека дзяцей — клопат дарослых» — пад такім дэвізам пачыналася работа нашай дашкольнай установы шмат гадоў назад. І гэта невыпадкова. Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай актуальная. Сучасныя рэаліі патрабуюць ад выхавальнікаў дзіцячых садкоў неабходных ведаў і ўменняў у гэтым кірунку. У нашай установе праблему бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай добра вывучыла выхавальніца вышэйшай катэгорыі Валянціна Іванаўна Жыгар. На працягу многіх гадоў ... Падрабязней »